Вы тут

Падары «Бярозку» дзіцячаму дому: ідэя падхоплена!


Два тыдні таму часопіс «Бярозка» па ініцыятыве аўтара рубрыкі «Лісты да хрэсніка», якая выходзіць у блоку «Зярняткі веры», абвясціла дабрачынную акцыю «Падары «Бярозку» дзіцячаму дому». На абвестку пачалі прыходзіць лісты са «справаздачамі» і іншыя - з просьбай падказаць адрасы дзіцячых дамоў.


Падказваем некаторыя з іх:

  • Бараўляны, SOS-дзіцячая вёска, 223053 Мінская вобласць, Мінскі раён;
  • Мінскі дзіцячы дом № 8 змешанага тыпу, 220116 Мінск, праспект Дзяржынскага, 81;
  • Дзіцячы дом № 7 «Сем Я» Мінска, 220024 Мінск, вуліца Кіжаватава, 68;
  • Дзіцячая вёска Вытокі, сірочы прытулак, 223053 Мінская вобласць, Мінскі раён, пасёлак Вопытны, вуліца Лагерная, 11/4.

Падхапіце ініцыятыву, сябры! Афармляйце падпіску на часопіс «Бярозка» не толькі для сябе і родных, але і для тых, каму жадаеце святла і шчасця. На добрую справу працуюць льготныя індэксы 74888 (індывідуальны) і 74879 (ведамасны).

Дзякуем за добрую душу!

Надоечы стала вядома, што СШ № 12 г. Гродна вырашыла дапамагчы дзіцячаму дому ў п. Панямунь і дзіцячаму хоспісу ў Гродне. Поспеху ў гэтай дабрачыннай справе! Дзякуй за ідэю!

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.