Вы тут

Чым прывабліваюць дзікіх жывёл і чалавека журавіны?


Калі вы былі восенню на экскурсіі на адным з верхавых балот Бярэзінскага біясфернага запаведніка і ўважліва глядзелі пад ногі, то бачылі на мяккіх падушках сфагнавага моху цёмна-чырвоныя пацеркі. Як вы здагадаліся — гэта ягады журавін, якія сведчаць пра канец восені і пачатак зімы, бо спелымі яны становяцца менавіта ў гэты перыяд.


Кіслая пацерка

Журавіны — вечназялёны хмызняк сямейства верасовых, лісце якога не ападае восенню і зімуе зялёным пад снегам.

Родавая назва журавіны (Oxycoccus) утварылася ад грэчаскіх слоў «oxіs» — «востры, кіслы» і «coccus» — «шарападобны», так званы «кіслы шарык». У XVІІ стагоддзі ў Новай Англіі журавіны часам называлі «Bearberrіes» («мядзведжая ягада»), бо людзі часта бачылі, як мядзведзі імі сілкаваліся. Амерыканцы называюць журавіны «сranberry» («ягада-журавель»), бо раскрытыя кветкі на сцяблінах чымсьці нагадваюць шыю і галаву жорава. У Беларусі і Украіне з той жа прычыны гэтыя ягады называюцца журавінамі.

Кветка мае чатыры вострыя пялёсткі, накіраваныя ў розныя бакі, якія ўтвараюць нейкае падабенства зорачкі. Адсюль і другая афіцыйная назва журавін балотных — журавіны чатырохпялёсткавыя.

Цвітуць яны ў маі—чэрвені. А праз некаторы час на месцы кветак ужо можна ўбачыць зялёныя плады, спеюць яны ў верасні—кастрычніку.

Скарбонка вітамінаў

Сумнявацца ў карыснасці журавін не даводзіцца: маленькая ягада змяшчае вялікі спіс вітамінаў і мінералаў, асабліва групы B і С (у гэтым яна прыраўноўваецца да апельсіна, лімона, грэйпфрута і суніц садовых). Журавіны ў Беларусі здаўна лічаць лекавымі ягадамі і нарыхтоўваюць у вялікіх колькасцях. Спелыя ягады збіраюць у верасні, а з надыходам першых лістападаўскіх маразоў пачынаецца другі збор журавін. З іх робяць варэнне і напоі (морсы, сокі, квасы, экстракты, кісялі).

Не кожную ягадку ў рукі бяруць

Сярод россыпаў журавіны балотнай часам сустракаецца і рэдкая расліна — журавіны драбнаплодныя. Гэта ахоўны від, уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Украіны. Ён расце на тэрыторыі нацыянальных паркаў «Белавежская пушча» і «Нарачанскі». Невялікія групкі такіх журавін растуць таксама і на верхавых балотах Бярэзінскага запаведніка.

Анастасія РЫЖКОВА, малодшы навуковы супрацоўнік ДПУ Бярэзінскі біясферны запаведнік»

Фо­та Дзя­ні­са ІЎ­КО­ВІ­ЧА

Загаловак у газеце: Жураўліныя ягады

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.