Вы тут

На дарогах краін Садружнасці ўводзіцца новы графік руху цягнікоў


З 11 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху на 2016—2017 гады — з 0.00 гадзін разам з уводам яго на дарогах краін Садружнасці.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, у графіку на 2016—2017 гады прадугледжана курсіраванне 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній па маршрутах Мінск — Беларусь, Мінск — Рудзенск і Мінск — Смалявічы. У рэгіянальных зносінах з 11 снежня будуць хадзіць 21 пара цягнікоў бізнес-класа і 340 пар цягнікоў эканом-класа. У міжрэгіянальных зносінах у графіку руху цягнікоў на 2016—2017 гады прадугледжана курсіраванне 42 пар цягнікоў. У тым ліку чатыры цягнікі эканом-класа пераведзены ў катэгорыю бізнес-класа.

Беларуская чыгунка імкнецца зрабіць хуткімі і камфортнымі паездкі як паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі, так і паміж буйнымі гарадамі краіны. Па маршруце Гомель — Магілёў будзе курсіраваць цягнік бізнес-класа №720/719, які заменіць цягнік эканом-класа №654/653. Акрамя гэтага, замест цягніка эканом-класа №645/646 Віцебск — Магілёў будзе прызначаны цягнік бізнес-класа №705/706, маршрут якога працягнуты да Полацка. Названыя цягнікі будуць курсіраваць штодня.

На напрамку Мінск — Гомель на пастаяннай аснове прадугледжана курсіраванне цягніка бізнес-класа №716/715. Таксама прадугледжана з'яўленне ў раскладзе новага цягніка №717/718 Гомель — Мінск па пятніцах і нядзелях, па перадвыхадных і святочных днях.

У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай у графіку на 2016—2017 гады прадугледжана курсіраванне 56 пар цягнікоў, з іх 36 — фарміравання БЧ і 20 пар цягнікоў — фарміравання іншых чыгуначных адміністрацый. Будуць захаваны дзеючыя маршруты да Чарнаморскага ўзбярэжжа, якія звязваюць Беларусь з Адлерам, Анапай, Новааляксееўкай, Адэсай, Сочы і Херсонам.

Таксама ў новым графіку па асобных перыядах павышанага попыту вызначаны цягнікі ў напрамку Расійскай Федэрацыі — №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург, №78/77 Гродна — Масква, №132/131 Брэст — Масква. Яны будуць курсіраваць штодня: з 22 снежня 2016 года па 9 студзеня 2017 года; з 23 сакавіка па 3 красавіка 2017 года; з 27 красавіка па 10 мая 2017 года; з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2017 года; з 26 кастрычніка па 8 лістапада 2017 года.

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца ў чыгуначных касах, па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на сайце Беларускай чыгункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва  

Сельская гаспадарка

Манга і маракуя на ўласных сотках

Манга і маракуя на ўласных сотках

Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?

Грамадства

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.