Вы тут

У Паднябеснай пашыраюць вытворчасць марскога рысу


Ураджайнасць стратэгічнай культуры павялічаць да 200 кіло з гектара.


Кітайскі стваральнік гібрыднага рысу Юань Лунпін плануе пашырыць вытворчасць марскога рысу ў Цэнтры па вывучэнні і развіцці марскога рысу, які быў створаны нядаўна ў Ціндаа, партовым горадзе ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай), паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Навукова-даследчы цэнтр, які ўзначальвае Юань Лунпін, збіраецца на працягу трох гадоў павысіць ураджайнасць марскога рысу да 200 кг з аднаго гектара. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі раёна горада Ціндаа. 

Дзікі марскі рыс часам сустракаецца ў саланцавата-саланчаковай глебе ў месцах, дзе рэкі ўпадаюць у мора. Культура ўстойлівая да шкоднікаў, хвароб, солі і не мае патрэбы ва ўгнаенні. Але яе ўраджайнасць невысокая - ад 75 да 150 кг з 1 га. У згаданым цэнтры плануецца з дапамогай тэхналогій геннай інжынерыі вывесці новыя гатункі марскога рысу, якія адрозніваюцца палепшанымі характарыстыкамі, у тым ліку павышанай ураджайнасцю. На пачатковым этапе аб'ём фінансавання праекта складае $14,86 млн. Навукоўцы пачнуць да эксперыменту на ўчастку балоцістай мясцовасці з саланцавата-саланчаковай глебай на поўнач ад заліва Цзяочжоу ўжо налета ў красавіку.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.