Вы тут

Лiлiя Ананiч правяла сустрэчу з працоўным калектывам Брэсцкай друкарні


Мiнiстр iнфармацыi краiны Лiлiя Ананiч правяла ўчора сустрэчу з працоўным калектывам Брэсцкай друкарні. Асноўнай тэмай сустрэчы сталi рынак працы i напрамкi ўдасканалення дзяржаўнай палiтыкi ў сферы садзейнiчання занятасцi насельнiцтва.


Лілія Ананiч упэўнена, што ў беларускiх палiграфiчных прадпрыемстваў ёсць значныя магчымасцi для канкурэнтнага росту, паведамiў карэспандэнт БЕЛТА.

«З'яўляюцца новыя запыты, спажывецкiя перавагi, новыя сегменты рынку — упаковачная, этыкетачная прадукцыя. Сёння шмат такой прадукцыi завозiцца як з суседнiх краiн, так i далёкага замежжа. Значыць, нам трэба думаць, як гэты рынак у большай ступенi пакiдаць за сабой, дастойна канкурыруючы ў розных сегментах палiграфiчнага спажывецкага поля», — сказала Лiлiя Ананiч.

У Беларусi працуюць больш за 400 палiграфiчных прадпрыемстваў рознай формы ўласнасцi. Запатрабаванасць палiграфiчных паслуг, у тым лiку на дзяржаўным узроўнi, дае магчымасць развiвацца гэтаму сегменту рынку. Разам з тым, пераканана мiнiстр, без мадэрнiзацыi вытворчасцi цяжка iсцi ў нагу з часам.

Таксама Лілія Ананiч лiчыць, што трэба цанiць дзяржаўную палiтыку, дзе галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек. «Праз iнструмент сацыяльнай падтрымкi дзяржава дапамагае тым, хто мае патрэбу ў такой дапамозе: малазабяспечаныя, iнвалiды, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей. Разам з тым кожны працаздольны чалавек у першую чаргу павiнен разлiчваць на сябе. Вялiкi рэзерв для эканомiкi — развiццё прыватнай iнiцыятывы. У грамадстве трэба ў большай ступенi культываваць адказнасць за сябе, сваю сям'ю, калектыў, дзяржаву. Таму што нiхто не можа быць паспяховым, калi будзе настройваць сябе на ўтрыманства», — сказала Лiлiя Ананiч.

Загаловак у газеце: Iсцi ў нагу з часам

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».