Вы тут

Жыхары мікрараёна Клёнкаўскі атрымалі новае аддзяленне сувязі


20 тысяч жыхароў мікрараёна Клёнкаўскі атрымалі новае аддзяленне сувязі напярэдадні Сусветнага дня пошты.


Вуліца Чачэрская, 70а. Гэты адрас у Гомелі з 8 кастрычніка належыць новаму будынку аддзялення сувязі. Ён з'явіўся ў мікрараёне новабудоўляў. Тут арганізавана шэсць участкаў дастаўкі пошты і ёсць дзве залы для кліентаў. У адной з іх — чатыры працоўныя месцы для аператараў сувязі па прыёме плацяжоў і аказанні няпрофільных паслуг. У другой — два працоўныя месцы аператараў сувязі па паслугах прыёму і выдачы паштовых адпраўленняў.

Дырэктар Гомельскага філіяла Белпошты Галіна Цярэшчанка адзначае, што аддзяленне паштовай сувязі №38 дазволіць якасна і хутка аказваць увесь спектр паслуг пошты больш чым 20 тысячам жыхароў. Для кліентаў усталявана два аплатна-даведкавыя тэрміналы, з дапамогай якіх можна самастойна правесці неабходныя аперацыі.

Для стварэння атмасферы свята Гомельскі філіял Белпошты на пляцоўцы каля аддзялення паштовай сувязі арганізаваў сёння, у суботу, выстаўку паштовага аўтатранспарту. Таксама тут праводзіцца віктарына на тэму «Як добра вы ведаеце пошту?» і акцыя «Напішы ліст сябру».

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пошта для новабудоўляў

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.