Вы тут

А ты любіш “Бярозку”?


Школьніца-сямікласніца Марыя Шкляр з вёскі Бігосава на Віцебшчыне вось так праявіла сваю любоў да часопіса “Бярозка”.


Гэта не першая такая праява. Марыя ўвогуле захопленая дзяўчынка: аднойчы прыслала ў рэдакцыю часопіс, створаны са звычайнага сшытка ў клетку звычайнымі фламастэрамі. Цікавы атрымаўся часопіс! У рэдакцыі “Бярозкі” вельмі добра ведаюць, што самае сапраўднае ў жыцці заўсёды пачынаецца з гульні.  Нехта з рэдактараў гэтага выдання, мо і не адзін такі, таксама ствараў калісьці часопісы “сваімі рукамі”. Таму і пануе ў рэдакцыі перакананасць: шмат які новы чытач “Бярозкі” — заўтрашні яе аўтар, шмат які яе аўтар — заўтрашні супрацоўнік. І гэта вялікае шчасце!

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.