Вы тут

Агульны клопат


У Мінску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўстойлівае развіццё Палесся».


У форуме прынялі ўдзел звыш 300 вучоных і спецыялістаў, з іх больш за 80 з замежных краін — Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Форум праводзіў НАН Беларусі сумесна з акадэміямі навук Расіі, Польшчы, Украіны, Нацыянальнай акадэміяй аграрных навук Украіны, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў, Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі.

Матэрыялы канферэнцыі былі падзелены на чатыры напрамкі: «Эканоміка і экалогія прыродакарыстання. Кліматычныя рэсурсы і паверхневыя воды», «Геалагічныя ўмовы і мінеральна-сыравінныя рэсурсы», «Зямельныя рэсурсы, меліярацыя, торф», «Рэсурсы біялагічнай разнастайнасці», «Гісторыка-культурная спадчына».

Падчас канферэнцыі былі праведзены дзве палявыя навуковыя экскурсіі на тэрыторыі Палесся з мэтай азнаямлення з праблемамі выкарыстання і аховы тарфяна-балотных глеб і тарфяных радовішчаў, праблемамі меліярацыі, метадамі спынення дэградацыі асушаных тарфяных глеб і захавання арганічнага рэчыва падчас сельскагаспадарчага выкарыстання. Удзельнікі канферэнцыі пазнаёміліся з аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны пры наведванні Нясвіжскага замка.

Вольга Пралюк

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».