Вы тут

Як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове


Ужо сёння Рагачоў ператварыўся ў сапраўдны горад пісьменства. Шматлікія пляцоўкі, стэнды, выставы, імпрэзы можна ўбачыць тут літаральна на кожным кроку.


На “Газетным бульвары” прадстаўлена перыёдыка з усёй Гомельшчыны. Прычым кожнае выданне ілюструе пэўны перыяд гісторыі газетнага друку мінулага стагоддзя. Як распавёў галоўны рэдактар газеты “Добрушскі край” Мікалай Ждановіч, на іх стэндзе прадстаўлены 1960-я гады. Для гэта яны спецыяльна збіралі пэўныя рарытэтныя рэчы – радыёлу, друкавальную машынку, старыя плакаты.

У асобным “завулку” размясціўся і стэнд “Выдавецкага дома “Звязда”. Нашы супрацоўнікі спецыяльна завіталі сюды для сустрэчы з чытачамі.

Побач размясціўся павільён пад назвай “Дзецям – добрую кнігу”. Тут супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі ў гульнявой форме развучваюць з дзецьмі ўрыўкі з прадмовы Францыска Скарыны. У даступнай, зразумелай малечам форме гутараць пра тое, наколькі важна для нас, сённяшніх, тое што некалі зрабіў першадрукар.

Многія мерапрыемствы асабіста наведала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна ўдзельнічала ва ўзнагароджванні пераможцаў конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, завітала ў “Друкарню XVI стагоддзя”, дзе лаўрэат прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў разам са сваімі памочнікамі друкуе старонкі кніг Бібліі па той жа тэхналогіі, па якой калісьці гэта рабіў першадрукар…

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.