Вы тут

Медыйныя персоны правядуць для школьнікаў Брэста ўрок беларускай мовы


Школьнікі Брэста пачнуць новы навучальны год з удзелу ў адукацыйным праекце "Чытаем па-беларуску з velcom", паведамілі арганізатары акцыі.


Фота: csrjournal.com

У Дзень ведаў у госці да вучняў пачатковых класаў гімназіі №3 абласнога цэнтра прыйдуць дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, акцёр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Сяргей Пяткевіч, а таксама намеснік кіраўніка Брэсцкага гандбольнага клуба імя А.П. Мяшкова Лідзія Сямёнава. Удзельнікі праекта раскажуць дзецям пра важнасць ведання роднай мовы, пра яе ўплыў на іх жыццё, кар'еру, прачытаюць творы на беларускай мове, а таксама правядуць інтэрактыўныя гульні.

Спецыяльныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры для вучняў другіх і трэціх класаў на працягу верасня пройдуць у 25 установах адукацыі Брэсцкай вобласці. Выкладчыкі сацыяльнага праекту, у ліку якіх паэтка Раіса Баравікова, казачніца Алена Масла, публіцыст Таццяна Сівец, вядучы і акцёр Юрый Жыгамонт, у займальнай форме правядуць заняткі ў школах Брэста, Кобрына, Бярозы, Баранавічаў, Пінска і Лунінца.

"Галоўная задача нашага праекта - развіць цікавасць да роднай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове", - адзначылі арганізатары адукацыйнай акцыі.

Арганізатарам ініцыятывы з'яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. Чакаецца, што ўсяго ў праекце прымуць удзел 150 школ і больш за 15 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?