Вы тут

Усталявана мемарыяльная дошка ў гонар Давыда Голуба


Параўнальна нядаўна, у 2009 годзе, у Чэрвені, на Міншчыне, з'явілася вуліца з імем Давыда Голуба. А днямі на адным з будынкаў усталявана мемарыяльная дошка ў гонар славутага земляка.


— Мой бацька — Давыд Майсеевіч Голуб, нарадзіўся ў Чэрвені, — расказвае дачка акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Галіна Давыдаўна Голуб, — ён заўсёды быў уважлівы да роднай старонкі, стараўся ўсямерна дапамагаць сваім землякам. Пражыўшы 100 гадоў, ён дасягнуў неверагодных вышынь у навуцы. Сваю захопленасць медыцынай перадаў многім сваім наступнікам.

Можна толькі падзякаваць землякам-чэрвеньцам, што яны так дастойна ўшанавалі памяць заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. І выказаць спадзяванне, што з часам на чэрвеньскай вуліцы Акадэміка Давыда Голуба яшчэ з'явіцца і помнік славутаму земляку.

Загаловак у газеце: Гонар Чэрвеньшчыны

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.