Тут прадстаўленыя рэчы, якія ўдалося выратаваць з забруджанай радыяцыяй зоны пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Маляваныя дываны, посцілкі, калыскі, стол і нават шафа. Вялікія бочкі і рыбалоўныя прылады. Ручнікі, посуд, іконы і фотаздымкі тых людзей, якім некалі належалі гэтыя ўнікальныя прадметы.
Прадметы, што памятаюць жыццё да катастрофы, рэчы, якія самі сталі сведчаннямі і помнікамі свайму часу. Яны былі сабраныя ўдзельнікамі Дзяржаўнай гісторыка-культурнай экспедыцыі па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры ў раёнах, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у 1990-х гадах і сёння захоўваюцца ў асобнай экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Падчас адкрыцця экспазіцыі намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар мастацтвазнаўства Валерый Жук падкрэсліў:
― Цяпер мы не цэнім рэчы, часта кіруемся модай.
Працяг матэрыяла чытайце ў свежым нумары "Літаратуры і мастацтва"
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.