Вы тут

У сувораўскім вучылішчы адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй


Тым, хто марыць пра афіцэрскія пагоны, а таксама тым, хто яшчэ не вызначыўся з будучай прафесіяй, 19 сакавіка варта наведаць Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. З 10.00 да 13.00 тут адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй.


Пра асаблівасці навучання ў вучылішчы і сёлетнія ўмовы паступлення будучыя абітурыенты змогуць пачуць непасрэдна з вуснаў камандавання. Акрамя таго, падлеткі на свае вочы ўбачаць умовы жыцця і побыту сувораўцаў, пазнаёмяцца з элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы.

Для тых, хто не ведае: установа адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча» знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 29. Дабрацца сюды можна тралейбусамі №№ 12, 29, 40, 46, 53 і аўтобусамі №№ 38, 91 (ад станцыі метро «Няміга» да прыпынку «Оперны тэатр»). Калі ўзнікнуць пытанні, тэлефануйце 297-29-00, 334-04-78.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.