Вы тут

У Брэсце зафіксаваны ўкусы кляшчоў


Калі летась па медыцынскую дапамогу пасля ўкусу кляшча жыхар Брэста звярнуўся апошні раз 30 снежня, то першы выпадак у гэтым годзе зафіксаваны 31 студзеня. Клешч быў знойдзены на целе 8-гадовага хлопчыка, які вярнуўся з прагулкі. Даследаванне паказала, што насякомае было заражана лайм-барэліёзам. Таму дзіця пройдзе курс прафілактычнага лячэння.


Сітуацыю патлумачыла намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Брэста і Брэсцкага раёна Яўгенія УТКІНА:

— Эпідэміялагічная сітуацыя па клешчавых інфекцыях на тэрыторыі Брэста і раёна застаецца напружанай. Канец студзеня і пачатак лютага выдаліся анамальна цёплымі. Пры даследаванні спецыялістамі Брэсцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў стацыянарным пункце назірання (далей — клешчавы стацыянар) ва ўрочышчы Красны двор ужо 4 лютага былі заўважаны актыўныя насякомыя. На адным кіламетры іх налічылі восем штук.

За мінулы год колькасць насякомых у клешчавым стацыянары вырасла ў 1,6 раза ў параўнанні з годам папярэднім. Перыяд актыўнасці кляшчоў летась склаў 301 дзень. У 2015-м, дарэчы, у абласным цэнтры быў зафіксаваны выпадак захворвання на клешчавы энцэфаліт. Кантакт з насякомым хворы звязваў з наведваннем лесу ў Бярозаўскім раёне. Лайм-барэліёзам захварэлі 22 брастаўчаніны. Трое з іх атрымалі ўкусы ў межах горада Брэста.

Яўгенія Уткіна яшчэ і яшчэ раз заклікала скарыстоўваць меры прафілактыкі. Пры наведванні лесу, дачнага ўчастка, нават на прагулку трэба выбіраць адзенне, якое максімальна закрывае цела. Важна не ігнараваць спецыяльныя сродкі — рэпеленты, імі трэба апрацоўваць не толькі адкрытыя ўчасткі цела, але і салон, а таксама багажнік машыны. Ну а калі клешч усё ж прычапіўся да цела, неабходна яго выдаліць і аднесці ў лабараторыю.

yackevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кляшчы прачнуліся

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.