Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пачатак тыдня можа выклікаць у вас негатыўныя эмоцыі і перажыванні. Магчымыя сутыкненні з праваахоўнымі органамі або доўгае хаджэнне па розных інстанцыях. Старайцеся ў гэты час праяўляць стрыманасць, бо ёсць схільнасць упадаць у крайнасці: то не хацець нічога рабіць, шкадаваць сябе і крыўдзіцца на ўвесь свет, то, наадварот, спрабаваць паспець усё разам. Такі дысбаланс небяспечны неразуменнем і ўзнікненнем розных перашкод на вашым шляху. Акуратна пастаўцеся да дакументаў, асабліва ў першай палове тыдня.

ЦЯЛЕЦ. Спрыяльны тыдзень, які дазваляе закласці падмурак для дабрабыту. Але ў першую чаргу ад вас патрабуецца не працаваць, а наадварот адпачываць. Менавіта ў пачатку тыдня зможаце дасягнуць пэўнага фінальнага выніку (хутчэй за ўсё ў справах матэрыяльных), пасля чаго спакойна здавольвацца тым, што маеце, выношваць планы і збіраць сілы. Адпачынак вельмі карысны не толькі для аднаўлення фізічных сіл, але і для атрымання ўнутранага адзінства, што дае магчымасць шырэй глядзець на рэчы і атрымліваць больш значныя вынікі.

БЛІЗНЯТЫ. Асабліва багаты гэты тыдзень будзе на падзеі ў асабістым жыцці, прычым як у адносінах з блізкім чалавекам, так і ў сяброўскай кампаніі. Калі вы хочаце зрушыць з мёртвага пункта сваё асабістае жыццё, то, напэўна, не варта чакаць прынца на белым кані (хай нават ён ужо і скача да вас). Для пачатку паспрабуйце разабрацца ў сабе, адмовіцца ад крайнасцяў і кіданняў з боку ў бок, рашуча адмовіцца ад таго, што замінае.

РАК. Пачатак тыдня будзе вельмі актыўным. Наяўнасць сіл і творчых ідэй дазволяць прыйсці да неабходнага рашэння, узважыць усе за і супраць і вызначыцца з канчатковай мэтай. Менавіта на гэтым тыдні ёсць шанц прыняць жыццёва важнае рашэнне. Хутчэй за ўсё, яно будзе звязана з асабістымі адносінамі. Можна атрымаць прапанову і даць на яе згоду ці зрабіць нешта іншае, што перавядзе асабістае жыццё на новы ўзровень. Гэтаму спрыяе і станоўчы эмацыйны фон у канцы тыдня.

ЛЕЎ. Існуе неабходнасць прыстасаваць свае эмоцыі для рэалізацыі планаў. Дзейнічаць трэба акуратна, і хоць інтуіцыя будзе падказваць розныя крокі, у гэты час лепш кіруйцеся дакладным распарадкам. Менавіта прытрымліванне вызначаных канцэпцый дазволіць дасягнуць поспеху. Другая палова тыдня заклікае да мудрасці і звяртае ўвагу на ўменне адступаць у тых выпадках, калі бяздзейнасць — гэта найлепшы спосаб дзеяння.

ДЗЕВА. Актыўны тыдзень, поўны клопатаў. Зрэшты, яны не будуць вас моцна гнясці, хутчэй за ўсё, гэтыя клопаты будуць працякаць планава, дазваляючы вырашаць усе неабходныя моманты. Добры час для вырашэння праблем, звязаных з дакументамі і інстанцыямі, а таксама для праяўлення сябе на працы. Прыліў сіл, энтузіязму і свежыя ідэі дазволяць дзейнічаць вельмі эфектыўна. На асабістым фронце таксама можна чакаць паляпшэнняў, але не вельмі значных.

ШАЛІ. Для рамантычнага фронту тыдзень вельмі спрыяльны, а вось у іншых сферах жыцця ўсё можа пайсці не так гладка. На працы ад вас можа спатрэбіцца шмат сіл, таму будзеце адчуваць сябе стомленымі і разгубленымі. Зберацеся з духам — усё атрымаецца. Могуць нарадзіцца новыя ідэі, хоць час іх рэалізацыі яшчэ і не надышоў.

СКАРПІЁН. Удалы і спрыяльны час як для асабістага жыцця, так і для праяўлення сябе ў працы. Вас чакае поспех у любых справах, калі яны не супярэчаць вашым уласным жаданням, душэўнаму настрою і не выклікаюць дыскамфорт. На гэтым тыдні можна чакаць невялікіх грашовых паступленняў, якія будуць вельмі дарэчы.

СТРАЛЕЦ. Для вас тыдзень будзе вельмі актыўным, што станоўча адаб'ецца на рабочай атмасферы і фінансавай сітуацыі. Можаце разлічваць на грашовыя паступленні, як заслужаныя, так і ў форме падзякі або падарунка. З'яўляюцца новыя магчымасці для прасоўвання наперад. У адносінах чакаецца спакойны перыяд супрацоўніцтва, але вось на рамантыку разлічваць усё ж не варта, бо тыдзень не вельмі спрыяе праявам пачуццяў і эмоцый, у тым ліку і з вашага боку.

КАЗЯРОГ. Эмацыйныя ўсплёскі пачатку тыдня прыйдуць у мірнае рэчышча, што дазволіць наладзіць адносіны. У гэты час высокая верагоднасць новых нечаканых знаёмстваў і адкрыццяў. Можна чакаць значнага паляпшэння матэрыяльнага становішча, якое будзе звязана з атрыманнем выгадных прапаноў і грашовымі паступленнямі. Не забывайцеся праяўляць уласную ініцыятыву — у справах вам спадарожнічае поспех.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень будзе вельмі спакойны. Ён даецца вам для таго, каб зрабіць высновы з сваіх уласных дзеянняў і ўчынкаў, узважыць усё і абдумаць. У пачатку тыдня вырашацца даўнія канфлікты і спрэчкі — гэта пройдзе досыць гладка, без лішніх цяжкасцяў, што дазволіць у нейкай меры наладзіць адносіны і прывесці ў парадак свой эмацыйны стан. Варта адпачыць ад мінулых перажыванняў, зразумець свае ўнутраныя матывы, вызначыць прыярытэты і мэты ў жыцці.

РЫБЫ. Тыдзень у асноўным пройдзе ў працоўных буднях, што ў цэлым не дрэнна і дазволіць разабраць назапашаныя справы, палепшыць сваё становішча на працы. Некаторым нават удасца выйграць для сябе больш камфортныя ўмовы або намеціць сцежку для кар'ернага росту. У адносінах будзе панаваць спакой і гармонія, што добра для сталых пар. Тым, хто яшчэ шукае сваю другую палавінку, давядзецца прыкласці трохі больш намаганняў, бо на выпадковыя знаёмствы разлічваць не варта.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.