Вы тут

Яны ўсё роўна вернуцца!


Ганцаўшчына — самая што ні ёсць глыбінка Палесся. Яшчэ Якуб Колас апісаў асаблівасці гэтага краю, цяжкасці, якія стварыла людзям прырода найперш балотамі. Расказаў класік і аб працавітых самабытных палешуках. Галоўным чынам меліярацыя змяніла ўклад жыцця былых насельнікаў балотных мясцін. У апошняе дзесяцігоддзе раён стабільна развіваецца, хоць сельгаспрадпрыемствы працуюць ва ўмовах рызыкоўнага земляробства — меліяраваныя землі асабліва адчувальныя да замаразкаў, ападкаў, спёкі. Устойліва функцыянуе сацыяльная сфера. ...Сёння традыцыйныя тры пытанні мы адрасуем старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Аляксандру САЛАНЕВІЧУ.

12-29

— Чым жыве гэтымі днямі Ганцавіцкі раён? Якое пытанне стаіць у парадку дня кіраўніка раёна?

— Канкрэтна сёння (11 чэрвеня. — Аўт.) у нас выпускны баль. Ужо некалькі гадоў запар мы збіраем разам усіх гарадскіх і сельскіх выпускнікоў у Ганцавічах. Бачыце, ёсць свае перавагі і ў невялікага раёна. Усяго ў горадзе і раёне ў нас 15 школ, якія падрыхтавалі сёлета 240 выпускнікоў. І гэта, лічу, цудоўная магчымасць сустрэцца хлопцам і дзяўчатам, іх бацькам і настаўнікам, павіншаваць адно аднаго, павесяліцца, пагаварыць пра будучыню. Такія святы спрыяюць агульнаму ўзнёсламу настрою, еднасці пачуццяў і думак. На такім мерапрыемстве не ўзнікае спакусы ў выпускнікоў сабрацца нейкай асобнай групкай ды яшчэ захапіць піва ці чаго мацнейшага.

Работнікі культуры падрыхтавалі праграму, згодна з якой раённы баль пачынаецца а палове дзявятай вечара. Да гэтага пройдуць урачыстыя сходы ў кожнай школе, на якіх учарашнім адзінаццацікласнікам уручаць атэстаты. Потым аўтобусы даставяць выпускнікоў, іх бацькоў і настаўнікаў з вёсак раёна ў Ганцавічы. Тут, на галоўнай плошчы горада, і пачнецца свята. Спачатку мы ўручым медалістам іх узнагароды, адзначым прэміямі іх настаўнікаў, шчыра падзякуем бацькам за выхаванне выдатнікаў. А затым — песні, танцы, дыскатэка, забаўляльная праграма, якая скончыцца феерверкам на досвітку. Потым аўтобусы развязуць «віноўнікаў» урачыстасці па дамах.

— Ці многа ў вас гэтым разам медалістаў?

— На здзіўленне многа: 24 чалавекі, гэта значыць, кожны дзясяты выпускнік. Такіх вынікаў не могуць згадаць нават самыя вопытныя нашы педагогі. Напрыклад, на наступны год прагназуецца недзе каля дзясятка медалістаў. А цяпер так выйшла, што сабраліся разам нашы разумнікі і разумніцы. Такія, як вучаніца ганцавіцкай школы №3 Яўгенія Пракапчук. Дзяўчына не толькі выдатна вучыцца, займаецца грамадскай работай, яна яшчэ піша цудоўныя вершы, з якімі не раз выступала на раённых мерапрыемствах. На баль прыйдзе нямала таленавітых, цікавых яе равеснікаў з іншых школ.

— Цікава, што старшыня райвыканкама з ходу называе выпускнікоў па імёнах і прозвішчах. А не шкада вам трошачкі, Аляксандр Паўлавіч, праводзіць іх у дарослае жыццё? Гэтыя медалісты — патэнцыйныя студэнты сталічных і іншых ВНУ, многія з іх, напэўна, застануцца ў вялікіх гарадах...

— Ну што вы! Наша моладзь — наша надзея. Яны вывучацца ва ўніверсітэтах, хай вучацца яшчэ далей, хай становяцца першымі велічынямі, стажыруюцца за мяжой. А потым, верым, успомняць і пра малую радзіму, вынайдуць спосабы, як зрабіць, напрыклад, нашу сельскую гаспадарку менш залежнай ад капрызаў прыроды. Іншыя з іх, магчыма, стануць бізнесменамі і адкрыюць тут такія перспектыўныя вытворчасці, што цалкам вырашыцца праблема занятасці. А нехта з іх, можа, праславіць нашу беларускую літаратуру, у якой багатыя традыцыі на Ганцаўшчыне. У Год моладзі нашы асаблівыя спадзяванні на маладых.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.