Вы тут

Усё пачынаецца з Іагана Баха


На адкрыцці фестывалю Юрыя Башмета Сяргей Крылоў іграў на скрыпцы свайго бацькі

Музыка Баха, Моцарта і Калігарыса прагучала на адкрыцці Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску. Гэтым канцэртам і пакладзены пачатак шэрагу выдатных музычных падзей. На адкрыцці Літоўскі камерны аркестр выконваў класіку і сучасную музыку пад скрыпку Сяргея Крылова, скрыпача і дырыжора, які саліраваў разам з мастацкім кіраўніком фестывалю піяністам Расціславам Крымерам.

1-20

Сяргей Крылоў іграў на скрыпцы, якую ў 1996 годзе зрабіў яго бацька, вядомы скрыпічны майстар Аляксандр Крылоў у італьянскім горадзе Крэмона.

«Ужо шэсць гадоў я працую з Літоўскім камерным аркестрам. Тады здарылася неардынарная, імправізаваная сітуацыя: я прыехаў у Вільнюс з сольным канцэртам, іграў з літоўскім аркестрам. Так склалася, што некалькі канцэртаў у Вільні ішлі адзін за адным, і праз пару тыдняў пасля апошняга мне пазванілі з прапановай стаць галоўным дырыжорам Літоўскага камернага аркестра. Я яшчэ доўга думаў, каб пагадзіцца на гэтую ролю (пасадай я гэта не назваў бы). Цяпер мы робім 6-8 праграм за год. Для мяне асабіста і для Літоўскага камернага аркестра вялікі гонар выступаць у Мінску на фестывалі Юрыя Башмета», — гаворыць Сяргей Крылоў.

Пад сімфонію Моцарта на адкрыцці адбылося мультымедыйнае шоу з паказам на экране шэдэўраў жывапісу, напісаных сучаснікамі славутага кампазітара.

За час фестывалю прагучаць творы сучаснага кампазітара Сафіі Губайдулінай, якая будзе ганаровым госцем фестывалю, і маладога беларускага кампазітара Вольгі Падгайскай. Музычныя аматары змогуць паслухаць салістаў з Італіі — флейтыста Масіма Марчэла і кларнетыста Рыкарда Крачыла, ігру на фартэпіяна ірландца Бары Дугласа, каралеўскі аркестр Канцэртгебаў з Амстэрдама, выдатнага скрыпача Вадзіма Рэпіна ды іншых вядомых музыкантаў і музычных калектываў.

Сам Юрый Башмет будзе саліраваць і дырыжыраваць на закрыцці фестывалю 7 кастрычніка.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.