Вы тут

Імідж на­стаў­ні­ка


або Як пры­цяг­нуць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці леп­шых

Уста­на­віць ад­каз­насць за­каз­чы­каў пе­да­га­гіч­ных кад­раў за за­ма­ца­ван­не ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў на мес­цах пра­па­на­ваў ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да Ана­толь ТО­ЗІК. Дня­мі ў сце­нах Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та прай­шло па­ся­джэн­не ра­бо­чай гру­пы па комп­лекс­ным ана­лі­зе сіс­тэ­мы аду­ка­цыі, пры­све­ча­нае праб­ле­мам пад­рых­тоў­кі пе­да­га­гіч­ных кад­раў у кра­і­не.

Пра­фе­сія ці дып­лом?

— Коль­кі ча­су ў нас бу­дзе дзей­ні­чаць прын­цып: "Гэ­тыя пе­да­го­гі з'е­дуць — на­кі­рую за­яў­ку і нам пры­шлюць но­вых"? — за­пы­таў­ся ў пры­сут­ных Ана­толь То­зік. — Пра­па­ную ўвес­ці жорст­кі па­ра­дак пры раз­мер­ка­ван­ні вы­пуск­ні­коў пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў: на­прык­лад, не раз­гля­даць за­яў­кі з рэ­гі­ё­наў, дзе больш за 40% ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў з'яз­джа­юць пас­ля аба­вяз­ко­вай ад­пра­цоў­кі. Ня­хай кі­раў­нік ра­ё­на вы­ра­шае кад­ра­вую праб­ле­му са­ма­стой­на — на­кі­роў­вае ма­ла­дых лю­дзей на мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку, рых­туе спе­цы­я­ліс­та за кошт срод­каў ра­ён­на­га бюд­жэ­ту або пры­цяг­вае спе­цы­я­ліс­таў з ін­шых рэ­гі­ё­наў...

На­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра пра­па­на­ваў па­ду­маць над рэз­кім ска­ра­чэн­нем на­бо­ру на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня на пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях, а так­са­ма над ска­ра­чэн­нем на­бо­ру на бюд­жэт­ныя мес­цы.

1

— У па­чат­ку 1990-х га­доў у нас бы­ло 1,5 міль­ё­на школь­ні­каў, а мы вы­пус­ка­лі што­год ка­ля 5 ты­сяч ма­ла­дых пе­да­го­гаў. За­раз школь­ні­каў у нас ка­ля 930 ты­сяч, а мы вы­пус­ка­ем 10 ты­сяч пе­да­го­гаў. Дзе ло­гі­ка? Пры­чым пры­клад­на па­ло­ва ад гэ­тай коль­кас­ці — сту­дэн­ты плат­най фор­мы на­ву­чан­ня. Па на­шых пра­гно­зах, кошт пад­рых­тоў­кі ад­на­го сту­дэн­та ў 2014/2015 на­ву­чаль­ным го­дзе скла­дзе 32 міль­ё­ны руб­лёў. А коль­кі пла­цяць сту­дэн­ты — 13—14 міль­ё­наў? Між ін­шым, у шко­лы ідзе пра­ца­ваць толь­кі 1% ад агуль­най коль­кас­ці "плат­ні­каў". Гэ­та ка­ла­саль­ная шко­да для бюд­жэ­ту, — пад­крэс­ліў Ана­толь То­зік. — Не­ка­то­рыя кра­і­ны, якія, як і мы, су­тык­ну­лі­ся з па­дзен­нем прэ­сты­жу пра­фе­сіі, рэз­ка ска­ра­ці­лі пры­ём на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці. За­тое ў вы­ні­ку па­вя­лі­чыў­ся кон­курс. І ў гра­мад­стве скла­ла­ся мер­ка­ван­не, што па­сту­піць у пе­ду­ні­вер­сі­тэт да­стат­ко­ва скла­да­на, а зна­чыць, прэ­стыж­на. У Фін­лян­дыі кон­курс у пе­ду­ні­вер­сі­тэт склаў у 2010 го­дзе 10 (!) ча­ла­век на мес­ца.

Мяр­кую, што за кошт ска­ра­чэн­ня аб'­ёмаў пад­рых­тоў­кі мож­на бы­ло б на­кі­ра­ваць сэ­ка­ном­ле­ныя гро­шы на пад­трым­ку тых, хто свя­до­ма вы­ра­шыў звя­заць сваю бу­ду­чы­ню з пе­да­го­гі­кай (на­прык­лад, па­вы­сіць ім сты­пен­дыі — асаб­лі­ва на вост­ра­дэ­фі­цыт­ных для шко­лы спе­цы­яль­нас­цях). Трэ­ба ўвес­ці асаб­лі­вы па­ра­дак за­лі­чэн­ня абі­ту­ры­ен­таў на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці: акра­мя цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня, пра­ду­гле­дзець для іх і тэс­ці­ра­ван­не на пры­дат­насць да пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі. Гэ­та да­зво­лі­ла б, з ад­на­го бо­ку, зра­біць на­бор больш якас­ным і не да­пус­ціць ва ўні­вер­сі­тэт і ў пра­фе­сію вы­пад­ко­вых лю­дзей, а з ін­ша­га бо­ку, ства­рыць арэ­ол вы­ключ­нас­ці ва­кол пра­фе­сіі пе­да­го­га.

Кар'­ер­ныя перс­пек­ты­вы

Па мер­ка­ван­ні кі­раў­ні­ка ра­бо­чай гру­пы, не­аб­ход­на па­ду­маць над ад­кры­тай сіс­тэ­май пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі, гэ­та зна­чыць, даць маг­чы­масць ах­вот­ным атры­маць пра­фе­сію пе­да­го­га не­каль­кі­мі шля­ха­мі. Сён­ня на пе­ра­пад­рых­тоў­ку па пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях пры­ма­юць толь­кі асоб з пе­да­га­гіч­най аду­ка­цы­яй. А ў шэ­ра­гу еў­ра­пей­скіх кра­ін пе­да­га­гіч­ную аду­ка­цыю мож­на атры­маць праз роз­ныя фор­мы: уся­го ў све­це іс­ну­юць 32 фор­мы атры­ман­ня пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі.

— Ча­му б нам не ад­кры­ваць пе­да­га­гіч­ныя ма­гіст­ра­ту­ры, ку­ды б мог прый­сці па пе­да­га­гіч­ную аду­ка­цыю, на­прык­лад, ін­жы­нер? Ёсць мер­ка­ван­не, што свя­до­ма вы­браць пра­фе­сію мож­на толь­кі ў 22 —23 га­ды, а ў 17 га­доў гэ­та не заўж­ды атрым­лі­ва­ец­ца. Ча­му ін­жы­нер не мо­жа вы­кла­даць у шко­ле фі­зі­ку або тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не? — па­ці­ка­віў­ся мер­ка­ван­нем прад­стаў­ні­коў сіс­тэ­мы аду­ка­цыі Ана­толь То­зік.

"А ча­му пе­да­го­гі не­ах­вот­на ідуць у ма­гіст­ра­ту­ру?" — пра­гу­ча­ла пы­тан­не на на­ра­дзе. Тым больш што ма­гіст­ры ма­юць пра­ва ўжо ў пер­шы год сва­ёй ра­бо­ты на пры­сва­ен­не дру­гой ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі. Бы­ла вы­ка­за­на дум­ка, што атры­маць дру­гую ка­тэ­го­рыю на­стаў­ні­ку-прак­ты­ку пра­сцей, чым на­пі­саць ма­гіс­тар­скую ды­сер­та­цыю. Да та­го ж і ні­я­кіх асаб­лі­вых да­плат да за­роб­ку пе­да­го­гі з ма­гіс­тар­скай сту­пен­ню не ма­юць. У су­вя­зі з гэ­тым уз­нік­ла пра­па­но­ва ды­фе­рен­цы­ра­ваць за­роб­кі пе­да­го­гаў як у за­леж­нас­ці ад уз­роў­ню іх аду­ка­цыі, так і ў за­леж­нас­ці ад уз­роў­ню пра­фе­сій­ных да­сяг­нен­няў (на­яў­нас­ці ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі).

Ана­толь То­зік лі­чыць, што трэ­ба пра­ду­гле­дзець маг­чы­масць атры­ман­ня ма­ла­ды­мі спе­цы­я­ліс­та­мі пер­шай ка­тэ­го­рыі ўжо пас­ля двух га­доў ра­бо­ты, але гэ­та бу­дзе ты­чыц­ца толь­кі са­мых та­ле­на­ві­тых, якія доб­ра пра­яві­лі са­бе і за­рэ­ка­мен­да­ва­лі ў пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі.

Вы­ха­вай зме­ну!

Шмат ува­гі на на­ра­дзе бы­ло пры­све­ча­на пы­тан­ням праф­ары­ен­та­цый­най ра­бо­ты. У гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ад­крыў на ба­зе 20-й ста­ліч­най гім­на­зіі про­філь­ныя пе­да­га­гіч­ныя кла­сы. На­коль­кі па­спя­хо­вым ака­жац­ца гэ­ты до­свед, ста­не вя­до­ма толь­кі праз два га­ды, ка­лі вы­пуск­ні­кі бу­дуць вы­зна­чац­ца з вы­ба­рам жыц­цё­ва­га шля­ху.

— Лі­чу, што вы­шэй­шым на­ву­чаль­ным уста­но­вам, дзе ёсць пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці, трэ­ба спус­кац­ца з ня­бё­саў на зям­лю і іс­ці ў шко­лы. Пры­чым па­чы­наць праф­ары­ен­та­цый­ную ра­бо­ту з ся­рэд­ніх кла­саў. Бо ў 11-х кла­сах агі­та­ваць за пра­фе­сію пе­да­го­га поз­на, — пад­крэс­лі­вае рэк­тар БДПУ імя Мак­сі­ма Тан­ка, пра­фе­сар Аляк­сандр ЖУК. — Трэ­ба ад­ра­джаць пе­да­га­гіч­ныя кла­сы і ства­раць пе­да­га­гіч­ныя гім­на­зіі — хоць бы па ад­ной у кож­най воб­лас­ці. І да­ваць іх вы­пуск­ні­кам прэ­фе­рэн­цыі пры па­ступ­лен­ні на педс­пе­цы­яль­нас­ці...

Сё­ле­та амаль трэць пер­ша­курс­ні­каў БДПУ — гэ­та вы­пуск­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі Мін­скай воб­лас­ці і ка­ля 20% — вы­пуск­ні­кі ста­ліч­ных уста­ноў аду­ка­цыі. З 240 ста­ліч­ных школ на дзён­ную бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня па­сту­пі­лі ўся­го 109 ча­ла­век.

— А да­вай­це па­спра­бу­ем па­гля­дзець на гэ­тую сі­ту­а­цыю з ін­ша­га бо­ку, — пра­па­на­ваў Аляк­сандр Жук. — Ка­лі з кож­най шко­лы (а іх у нас ужо больш як 3 ты­ся­чы) да нас прый­дзе ўся­го па ад­ным та­ле­на­ві­тым вуч­ню, то ўвесь пры­ём бу­дзе якас­ным. Ня­праў­да, што мо­ладзь зу­сім не жа­дае іс­ці ў пе­да­го­гі­ку. Гэ­та міф, які мы па­він­ны раз­бу­рыць.

— Ка­лі вы­пуск­нік вяр­та­ец­ца ў род­ную шко­лу спа­чат­ку ў якас­ці прак­ты­кан­та, а за­тым і ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та — гэ­та ма­гут­ная агі­та­цыя за пра­фе­сію на­стаў­ні­ка, — па­дзя­ліў­ся сва­ім ба­чан­нем сі­ту­а­цыі Ана­толь То­зік. — Але ка­лі ў пе­да­го­гі­ку ні­хто з вы­пуск­ні­коў не ідзе, то ўзні­кае пы­тан­не: а што гэ­та за шко­ла, што за пе­да­га­гіч­ны ка­лек­тыў? Маг­чы­ма, на­ды­шоў час увес­ці кры­тэ­рый ацэнь­ван­ня ра­бо­ты і ды­рэк­та­ра, і ка­лек­ты­ву па на­яў­нас­ці вы­пуск­ні­коў, якія не прос­та па­сту­па­юць у ВНУ, а вы­бі­ра­юць пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці. Так­са­ма лі­чу, што, ка­лі ў ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та за­кан­чва­ец­ца двух­га­до­вы тэр­мін ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні і ён за­клю­чае пер­шы кант­ракт, трэ­ба яго да­стат­ко­ва сур'­ёз­на пра­сты­му­ля­ваць. Ска­жам, за­клю­ча­еш кант­ракт на тры га­ды — атрым­лі­ва­еш ад­ну су­му, на пяць га­доў — боль­шую су­му. Гро­шы ўнут­ры сіс­тэ­мы ёсць, трэ­ба толь­кі іх пра­віль­на пе­ра­раз­мер­ка­ваць.

На­стаў­ні­кі ці ўла­даль­ні­кі дып­ло­маў?

Яшчэ ад­на тэ­ма, якая вы­клі­ка­ла га­ра­чую дыс­ку­сію, — ства­рэн­не на ба­зе Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ву­чэб­на-на­ву­ко­ва­га іна­ва­цый­на­га клас­та­ра, які б аб'­яд­наў пе­да­га­гіч­ныя кла­сы і пе­да­га­гіч­ныя гім­на­зіі, ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя пе­да­га­гіч­ныя ўста­но­вы (у кра­і­не дзей­ні­чае 12 пе­да­га­гіч­ных ка­ле­джаў), уста­но­вы да­дат­ко­вай аду­ка­цыі і па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі, а так­са­ма ўні­вер­сі­тэ­ты, якія рых­ту­юць пе­да­га­гіч­ныя кад­ры. Ад­нак па­коль­кі пе­да­га­гіч­ных ВНУ ў кра­і­не ўся­го дзве, а ўсе аб­лас­ныя ўні­вер­сі­тэ­ты даў­но ста­лі кла­січ­ны­мі ўні­вер­сі­тэ­та­мі, то ў мно­гіх прад­стаў­ні­коў ВНУ ўзнік­лі пы­тан­ні на­конт пра­па­на­ва­най ма­дэ­лі.

— Мы маг­лі б аб'­яд­наць усе зга­да­ныя пад­струк­ту­ры на асно­ве ка­ар­ды­на­цыі і сет­ка­ва­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня, — па­тлу­ма­чыў рэк­тар БДПУ Аляк­сандр Жук. — Вы­ка­ры­стан­не клас­тар­най ма­дэ­лі да­зво­ліць нам аб'­яд­наць ін­тэ­ле­кту­аль­ныя і ма­тэ­ры­яль­ныя рэ­сур­сы, пе­да­га­гіч­ную на­ву­ку і пе­ра­да­вую пе­да­га­гіч­ную прак­ты­ку.

Ужо да кан­ца гэ­та­га го­да пла­ну­ец­ца рас­пра­ца­ваць пра­ект пра­фе­сій­на­га стан­дар­ту пе­да­го­га, на пад­ста­ве яко­га бу­дзе пе­ра­гле­джа­ны змест пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі ў раз­рэ­зе ўсіх спе­цы­яль­нас­цяў і спе­цы­я­лі­за­цый. Тым больш, што ды­рэк­та­ры школ кан­ста­ту­юць: з пе­ра­хо­дам аб­лас­ных пе­да­га­гіч­ных уні­вер­сі­тэ­таў у ста­тус кла­січ­ных там аслаб­ла псі­хо­ла­га-пе­да­га­гіч­ная і ме­та­дыч­ная пад­рых­тоў­ка бу­ду­чых на­стаў­ні­каў. Агуль­ная коль­касць ча­су на вы­ву­чэн­не пе­да­го­гі­кі, пра­ду­гле­джа­ная ты­па­вым ву­чэб­ным пла­нам спе­цы­яль­нас­цяў у кла­січ­ных уні­вер­сі­тэ­тах, амаль утрая мен­шая, чым у нас на спе­цы­яль­нас­цях про­фі­лю "пе­да­го­гі­ка". Псі­ха­ло­гія вы­ву­ча­ец­ца ў аб'­ёме ўдвая мен­шым, чым у пе­да­га­гіч­ных уні­вер­сі­тэ­тах. І на пе­да­га­гіч­ную прак­ты­ку ў нас ад­во­дзіц­ца знач­на больш ча­су.

Між ін­шым, у Го­мель­скай воб­лас­ці рэ­гу­ляр­на пра­во­дзіц­ца ма­ні­то­рынг па пы­тан­нях якас­ці пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў. Што ці­ка­ва, кі­раў­ні­кі школ да­юць пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­цы вы­пуск­ні­коў пе­да­га­гіч­ных ка­ле­джаў больш вы­со­кую ацэн­ку, чым вы­пуск­ні­кам ВНУ. Та­му пы­тан­ні да якас­ці ра­бо­ты вы­шэй­шай шко­лы, на жаль, за­ста­юц­ца...

Спе­цы­я­ліс­ты "вуз­ка­га" про­фі­лю

Ана­толь То­зік лі­чыць, што трэ­ба вяр­тац­ца да пад­рых­тоў­кі пе­да­го­гаў па ін­тэ­гра­ва­ных спе­цы­яль­нас­цях — гэ­та вы­ра­шыць шэ­раг праб­лем, на­прык­лад, з той жа пе­да­га­гіч­най на­груз­кай:

— Да­вай­це да­дзім сту­дэн­ту на пра­ця­гу пер­ша­га ці дру­го­га го­да ву­чо­бы маг­чы­масць вы­браць са­бе яшчэ ад­ну спе­цы­яль­насць, пры­чым не­аба­вяз­ко­ва ін­тэ­гра­ваць фі­зі­ку і ма­тэ­ма­ты­ку або хі­мію і бія­ло­гію. Ча­му нель­га пад­рых­та­ваць, ска­жам, на­стаў­ні­ка гіс­то­рыі і фі­зіч­най куль­ту­ры або скам­бі­на­ваць фі­зі­ку і вы­яў­лен­чае мас­тац­тва? У нас у кра­і­не шмат не­вя­лі­кіх школ, дзе па­тра­бу­юц­ца шмат­про­філь­ныя спе­цы­я­ліс­ты. Мож­на вы­бі­раць са­бе дру­гую спе­цы­я­лі­за­цыю ў за­леж­нас­ці ад па­трэб рэ­гі­ё­на ці пэў­най шко­лы, ка­лі сту­дэнт дак­лад­на ве­дае, ку­ды ён пой­дзе пра­ца­ваць пас­ля за­кан­чэн­ня ву­чо­бы.

У не­ка­то­рых удзель­ні­каў на­ра­ды ўзнік­лі су­мнен­ні на­конт та­го, што за ча­ты­ры га­ды мож­на пад­рых­та­ваць пе­да­го­га па ін­тэ­гра­ва­най спе­цы­яль­нас­ці. Іх пра­па­но­ва за­клю­ча­ла­ся ў тым, каб дру­гую спе­цы­яль­насць пе­да­гог атрым­лі­ваў у ме­жах пе­ра­пад­рых­тоў­кі.

— Пе­ра­пад­рых­тоў­ка — гэ­та ка­лі з ад­ной спе­цы­яль­нас­ці ча­ла­век пе­ра­ква­лі­фі­ку­ец­ца на ін­шую. А нам па­трэб­на, каб у дып­ло­ме вы­пуск­ні­ка бы­лі за­пі­са­ны ад­ра­зу дзве спе­цы­яль­нас­ці, — па­ры­ра­ваў Ана­толь То­зік.

Ра­зы­шлі­ся мер­ка­ван­ні чле­наў ра­бо­чай гру­пы і ў пы­тан­нях па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі на­стаў­ні­каў. Знай­шло­ся да­во­лі шмат пры­хіль­ні­каў ідэі ўка­ра­нен­ня так зва­на­га "аду­ка­цый­на­га ваў­ча­ра". Ча­му пе­да­гог не мо­жа са­ма­стой­на вы­бі­раць, дзе яму ўдас­ка­наль­ваць свой пра­фе­сій­ны до­свед?

У апа­не­нтаў гэ­тай ідэі быў свой ар­гу­мент: па­коль­кі па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі фі­нан­су­ец­ца з мяс­цо­вых бюд­жэ­таў, то ні­хто не за­хо­ча "вы­пус­каць" гро­шы са свай­го рэ­гі­ё­на.. Да та­го ж у ды­рэк­та­ра ўста­но­вы аду­ка­цыі або ор­га­наў кі­ра­ван­ня мо­жа быць сваё ба­чан­не, што трэ­ба рэ­гі­ё­ну, кан­крэт­най шко­ле і, ад­па­вед­на, пе­да­го­гу.

"Вы­ха­ван­не" баць­коў

На­ту­раль­на, што не маг­лі абы­сці сва­ёй ува­гай чле­ны ра­бо­чай гру­пы і пы­тан­не па­вы­шэн­ня са­цы­яль­на­га ста­ту­су пе­да­го­га. Най­больш дзейс­ным спо­са­бам на­сы­чэн­ня кад­ра­мі на­ву­чаль­ных уста­ноў бы­ло і за­ста­ец­ца па­вы­шэн­не за­роб­каў. Урад па­ста­віў пе­рад са­бой за­да­чу да­вес­ці ся­рэд­ні ўзро­вень за­роб­каў у га­лі­не аду­ка­цыі да ся­рэд­ня­га за­роб­ку ў рэ­гі­ё­не.

— Мы бу­дзем пры­маць ме­ры па па­вы­шэн­ні за­ра­бот­най пла­ты, але толь­кі ў спа­лу­чэн­ні з ме­ра­пры­ем­ства­мі па ап­ты­мі­за­цыі вы­дат­каў. Трэ­ба шу­каць рэ­зер­вы ў ме­жах га­лі­ны, — пад­крэс­ліў Ана­толь То­зік. — У Бе­ла­ру­сі за­ра­бот­ная пла­та пе­да­го­гаў раз­ліч­ва­ец­ца на стаў­ку, якая скла­дае за­раз 20 га­дзін. У Гер­ма­ніі на­груз­ка на на­стаў­ні­ка ва­га­ец­ца ад 24 да 27 га­дзін, у Анг­ліі яна скла­дае ка­ля 30 га­дзін. Пры­вя­ду і яшчэ ад­ну ліч­бу: у Бе­ла­ру­сі на ад­на­го на­стаў­ні­ка пры­па­да­юць 9 вуч­няў, а ў еў­ра­пей­скіх кра­і­нах — ад 14 да 16.

— Па­вы­шэн­не прэ­сты­жу пра­цы на­стаў­ні­ка на­пра­мую звя­за­на з ад­каз­ным баць­коў­ствам. Трэ­ба па­вы­шаць ад­каз­насць баць­коў за вы­ха­ван­не сва­іх дзя­цей, а не пе­рек­ла­даць увесь ця­жар на пле­чы на­стаў­ні­ка, — па­дзя­лі­ла­ся сва­ім мер­ка­ван­нем на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Жан­на ЖДА­НО­ВІЧ. — Ка­лі ў 21.00 мі­лі­цыя за­трым­лі­вае на ву­лі­цы пад­лет­ка, які рас­пі­вае спірт­ныя на­поі, ка­му тэ­ле­фа­ну­юць у пер­шую чар­гу? Не баць­кам, а клас­на­му кі­раў­ні­ку! А ка­лі мі­лі­цыя ўста­наў­лі­вае факт спа­жы­ван­ня пад­лет­кам нар­ко­ты­каў, то ка­го ві­на­ва­цяць і про­сяць ра­за­брац­ца? Пра­віль­на, шко­лу. Упэў­не­на, што ка­лі баць­кі бу­дуць больш ча­су на­да­ваць вы­ха­ван­ню сва­іх дзя­цей, ка­лі на­стаў­ні­кам не да­вя­дзец­ца ха­дзіць па да­мах і пра­вя­раць па­жар­ныя апа­вя­шчаль­ні­кі і пяч­ное ацяп­лен­не, а так­са­ма вы­кон­ваць роз­ныя да­ру­чэн­ні сель­са­ве­таў, то ў іх бу­дзе больш ча­су, каб зай­мац­ца сва­і­мі не­па­срэд­ны­мі пра­фе­сій­ны­мі аба­вяз­ка­мі: рых­та­вац­ца да ўро­каў, зай­мац­ца са­ма­аду­ка­цы­яй і па­вы­шаць сваю ква­лі­фі­ка­цыю.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.