Вы тут

Вы не ад­ны ў хмыз­ня­ку


Кля­шчы мо­гуць су­стра­кац­ца паў­сюль, дзе ба­га­та рас­лін­нас­ці — у ле­се, пар­ку, скве­ры. Асаб­лі­ва ў не­пра­ход­ным гу­шча­ры, дзе шмат ніз­ка­рос­ла­га хмыз­ня­ку. Па­коль­кі кля­шчы мо­гуць быць кры­ні­цай ба­рэ­лі­ё­зу, лепш за ўсё па­збя­гаць су­стрэ­чы з гэ­ты­мі на­ся­ко­мы­мі. Гру­па ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў, якія вы­клі­ка­юць ба­рэ­ліі (ік­со­да­выя кле­шча­выя ба­рэ­лі­ё­зы), пра­яў­ля­ец­ца па­шко­джан­нем ску­ры, нер­во­вай сіс­тэ­мы, апор­на-ру­халь­на­га апа­ра­ту і сэр­ца, за­сце­ра­гае ўчаст­ко­вы тэ­ра­пеўт 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Тац­ця­на ПА­РХО­МЕН­КА.

Час­цей за ўсё кля­шчы ма­цу­юц­ца да адзен­ня ў ле­се, за­но­сяц­ца з бу­ке­та­мі кве­так, дро­ва­мі і на це­ле жы­вёл (са­бак). Мож­на за­ра­зіц­ца лай­мба­рэ­лі­ё­зам і пад­час ужы­ван­ня не­га­та­ва­на­га (пе­ра­важ­на ка­зі­на­га) ма­ла­ка. Хва­ро­ба Лай­ма ў боль­шас­ці вы­пад­каў пра­яў­ля­ец­ца па­сту­по­ва. На мес­цы пра­нік­нен­ня кля­шча ўзні­кае ма­ку­ла або па­пу­ла, якая праз не­каль­кі дзён пе­ра­тва­ра­ец­ца ў па­чыр­ва­нен­не дыя­мет­рам ад 3 да 70 см. Яно мо­жа смы­лець ці па­кол­ваць. Ра­зам з гэ­тым хво­ры мо­жа ад­зна­чаць па­вя­лі­ча­ныя лім­фа­вуз­лы, сла­басць, боль у мыш­цах, су­ста­вах, га­рач­ку (да 37-39 гра­ду­саў), га­лаў­ны боль, млосць, ва­ні­ты. На­зі­ра­ец­ца па­шко­джан­не нер­во­вай сіс­тэ­мы (амаль да рас­строй­стваў свя­до­мас­ці, эпі­леп­сіі, ін­фарк­ту моз­га; па­ку­ту­юць так­са­ма сэр­ца, су­ста­вы, пе­чань, во­чы).

Чым ра­ней па­чаць ан­ты­бак­тэ­ры­яль­нае ля­чэн­не, тым боль­шая ве­ра­год­насць спы­ніць за­хвор­ван­не яшчэ ў пер­ша­сным ску­ра­ным ача­гу. Аба­вяз­ко­ва звяр­ні­це­ся да ўра­ча пры пер­шых па­да­зрэн­нях.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.