Вы тут

Куслівыя насякомыя


Тэ­ма сё­лет­ня­га Су­свет­на­га дня зда­роўя (ад­зна­чаў­ся 7 кра­са­ві­ка) — транс­мі­сіў­ныя хва­ро­бы. Гэ­та за­раз­ныя ін­фек­цыі, якія пе­ра­да­юць кры­ва­смо­кі — на­ся­ко­мыя і кля­шчы.

Вя­до­ма больш як 200 транс­мі­сіў­ных хва­роб, са­мы­мі вя­до­мы­мі з якіх з'яў­ля­юц­ца жоў­тая лі­ха­ман­ка, лі­ха­ман­ка За­ход­ня­га Ні­ла, Дэ­нге, кле­шча­вы эн­цэ­фа­літ, тыф, хва­ро­ба Лай­ма, ма­ля­рыя і інш. Іх пе­ра­но­сяць ка­ма­ры, мош­кі, му­хі, сляп­ні, во­шы, кля­шчы. Шы­ро­кае рас­паў­сюдж­ван­не та­кіх за­хвор­ван­няў на Бе­ла­ру­сі стрым­лі­ва­юць клі­ма­тыч­ныя ўмо­вы, ад­сут­насць па­ста­ян­ных кры­ніц за­ра­жэн­ня (хво­рых лю­дзей або жы­вёл) і, вя­до­ма, пра­фі­лак­тыч­ныя за­ха­ды, якія па­ві­нен ра­біць кож­ны. Ці­ка­ва, што вы­пад­кі кле­шча­ва­га эн­цэ­фа­лі­ту ў на­шай кра­і­не рэ­гіст­ру­юц­ца як­раз у той част­кі лю­дзей, якія ні­чо­га не чы­та­лі і не чу­лі па гэ­тай тэ­ме.

У Бе­ла­ру­сі рэ­гіст­ру­юц­ца на­ступ­ныя транс­мі­сіў­ныя за­хвор­ван­ні: кле­шча­вы эн­цэ­фа­літ, хва­ро­ба Лай­ма, за­ве­зе­ная ма­ля­рыя і ды­ра­фі­ля­ры­ёз. Да 1990‑х у на­шай кра­і­не не рэ­гіст­ра­ва­лі­ся вы­пад­кі та­го ж эн­цэ­фа­лі­ту ці лай­мба­рэ­лі­ё­зу, ад­нак ця­пер год ад го­ду за­хва­раль­насць рас­це.

Кле­шча­вы эн­цэ­фа­літ

пе­рад­аец­ца кля­шча­мі і пра­яў­ля­ец­ца га­рач­кай, моц­ным га­лаў­ным бо­лем, млос­цю, ва­ні­та­мі, бо­лем у ка­неч­нас­цях. Та­кі стан тры­ма­ец­ца 4–5 дзён, а праз 1–2 тыд­ні вяр­та­ец­ца. Ця­пер хво­ры ад­чу­вае яшчэ больш моц­ны га­лаў­ны боль, на­пру­жа­насць па­ты­ліч­ных мыш­цаў, бо­язь свят­ла, маг­чы­мыя па­рэ­зы шыі, пля­ча.

Хва­ро­ба Лай­ма (лай­мба­рэ­лі­ёз) пе­рад­аец­ца кля­шча­мі. У мес­цы ўку­су ў боль­шас­ці вы­пад­каў праз 1–2 тыд­ні (да 2 ме­ся­цаў) з'яў­ля­ец­ца чыр­во­ная пля­ма са свет­лай ся­рэ­дзі­най. Па­доб­ныя пля­мы з'яў­ля­юц­ца і на ін­шых участ­ках це­ла. З'яў­ля­юц­ца га­лаў­ны боль, агуль­ная сла­басць, тэм­пе­ра­ту­ра па­вы­ша­ец­ца да 38 гра­ду­саў. Ка­лі не па­чаць свое­ча­со­ва ля­чэн­не, хва­ро­ба ата­куе сар­дэч­на-са­су­дзіс­тую, нер­во­вую сіс­тэ­мы, пе­чань, апор­на-ру­халь­ны апа­рат.

Ма­ля­рыя пе­рад­аец­ца праз уку­сы ка­ма­роў. Най­больш ха­рак­тэр­ныя пра­явы — трас­ца, вы­со­кая тэм­пе­ра­ту­ра, га­лаў­ны і мы­шач­ны боль, га­ла­ва­кру­жэн­не, ва­ні­ты, млосць, па­ча­шча­нае сэр­ца­біц­цё, за­трым­ка мо­ча­вы­дзя­лен­ня. Стан тры­ма­ец­ца 6–8 га­дзін, пас­ля ча­го тэм­пе­ра­ту­ра па­дае. Пры ад­сут­нас­ці свое­ча­со­ва­га ля­чэн­ня па­ку­туе пе­чань і се­ля­зён­ка.

Ды­ра­фі­ля­ры­ёз пе­рад­аец­ца ка­ма­ра­мі. З іх уку­сам пе­ра­да­юц­ца гель­мін­ты ка­тоў і са­бак. Хва­ро­ба мо­жа пра­явіц­ца праз год і бо­лей пас­ля ўку­су. Гель­мінт у гэ­ты час рас­це, і яго пе­ра­соў­ван­не пад ску­рай мож­на на­зі­раць ві­зу­аль­на.

У апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ў Бе­ла­ру­сі што­год вы­яў­ля­юц­ца: ад 40 да 120 вы­пад­каў кле­шча­ва­га эн­цэ­фа­лі­ту (най­боль­шая коль­касць па­цяр­пе­лых у Гро­дзен­скай і Брэсц­кай аб­лас­цях), ад 500 да 1100 вы­пад­каў хва­ро­бы Лай­ма (Мінск і Гро­дзен­ская воб­ласць), ад 5 да 10 вы­пад­каў за­ве­зе­най ма­ля­рыі (Мінск і Ма­гі­лёў­ская воб­ласць), ад 3 да 20 вы­пад­каў ды­ра­фі­ля­ры­ё­зу (Мінск і Ма­гі­лёў­ская воб­ласць).

Як аба­ра­ніц­ца ў ад­кры­тай пры­ро­дзе, ляс­ной зо­не?

апра­на­цца так, каб амаль не па­кі­даць ад­кры­тых участ­каў це­ла;

ад­кры­тыя ўчаст­кі це­ла змаз­ваць рэ­пе­лен­та­мі (срод­ка­мі, якія ад­пуж­ва­юць на­ся­ко­мых);

у жы­лых да­мах за­кры­ваць вок­ны ахоў­най сет­кай, пры­мя­няць ін­сек­ты­цыд­ныя прэ­па­ра­ты (аэ­ра­зо­лі, свеч­кі і інш.);

кож­ныя 2–3 га­дзі­ны агля­даць адзен­не і це­ла;

тры­мац­ца па­да­лей ад су­ха­стою, ста­гоў се­на;

агля­даць жы­вёл пас­ля вы­па­су, не ўжы­ваць ка­зі­нае ма­ла­ко без тэр­міч­най апра­цоў­кі;

рэ­гу­ляр­на ка­сіць тра­ву, ачы­шчаць пад­во­рак ад смец­ця;

аба­ра­няць пад­соб­ныя па­мяш­кан­ні ад гры­зу­ноў.

Як вы­да­ліць кля­шча?

Аб­вя­заць ніт­ку ва­кол цель­ца кля­шча, вы­кру­ціць яго су­праць га­дзін­ні­ка­вай стрэл­кі. Мес­ца ўку­су апра­ца­ваць спір­там ці ёдам. Са ску­ры жы­вё­лы кля­шча мож­на вы­да­ліць пін­цэ­там або паль­ца­мі праз мар­лю ці хуст­ку.

— На­ват пры ад­сут­нас­ці ней­кіх сімп­то­маў не­аб­ход­на аба­вяз­ко­ва звяр­нуц­ца ў ам­бу­ла­тор­на-по­лі­клі­ніч­ную ўста­но­ву і прай­сці курс пра­фі­лак­тыч­на­га ля­чэн­ня, — ка­жа ўрач-па­ра­зі­то­лаг су­праць­э­пі­дэ­міч­на­га ад­дзя­лен­ня Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя Анд­рэй ВЕ­ДЗЯНЬ­КОЎ.— Да­сле­да­ван­не ў тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­рах гі­гі­е­ны і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі зня­та­га пе­ра­нос­чы­ка на за­ра­жа­насць уз­бу­джаль­ні­ка­мі кле­шча­вых ін­фек­цый не з'яў­ля­ец­ца ды­яг­нас­тыч­ным ці аба­вяз­ко­вым да­сле­да­ван­нем. Га­лоў­ным у пра­фі­лак­ты­цы ўсіх ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў, якія пе­ра­да­юц­ца кля­шча­мі, з'яў­ля­ец­ца мак­сі­маль­на ран­ні — у пер­шыя тры дні пас­ля ўку­су — па­ча­так і пра­вя­дзен­не кур­су пра­фі­лак­тыч­на­га ля­чэн­ня

Святлана Барысенка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.