Вы тут

Калі па розуму, або Навука можа быць прыбытковай


Зу­сім ня­даў­на На­цы­я­наль­ная ака­дэ­мія на­вук Бе­ла­ру­сі ад­свят­ка­ва­ла сваё 85-год­дзе. На ўра­чыс­тых ме­ра­пры­ем­ствах гу­ча­ла шмат слоў пра су­час­ны стан ай­чын­най на­ву­кі, пра яе бу­ду­чы­ню — ма­ла­дых ву­чо­ных. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Чыр­вон­кі» су­стрэ­лі­ся з Юры­ем ЖЫ­ХАР­КАМ, на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам Ін­сты­ту­та фі­зі­ка-ар­га­ніч­най хі­міі НАН Бе­ла­ру­сі, сты­пен­ды­я­там Прэ­зі­дэнц­ка­га фон­ду, і па­гу­та­ры­лі з ім пра асноў­ныя тэн­дэн­цыі ў ай­чын­най на­ву­цы, аса­біс­тае жыц­цё і пла­ны на бу­ду­чы­ню.

27-10

27-10

 

— Юрый, рас­ка­жы­це, ка­лі і як вы за­ці­ка­ві­лі­ся на­ву­кай, ча­му вы­бра­лі для ся­бе ме­на­ві­та гэ­ты шлях?

— Усё па­ча­ло­ся са шко­лы. Я ву­чыў­ся ў мін­скай ся­рэд­няй шко­ле № 77. Ад­ной­чы на пе­ра­пын­ку ад­быў­ся кур'­ёз­ны вы­па­дак: мы, вась­мі­клас­ні­кі, сча­пі­лі­ся са ста­рэй­шы­мі хлоп­ца­мі. По­тым за­кі­ну­лі да іх у ка­бі­нет «бом­бу» з ва­дой. Ах­вя­рай ста­ла на­стаў­ні­ца хі­міі. У якас­ці па­ка­ран­ня для ўсіх за­чын­шчы­каў, у лі­ку якіх быў і я, пры­зна­чы­ла да­дат­ко­выя за­ня­ткі па хі­міі. А ка­лі нас вы­ра­шы­лі «па­мі­ла­ваць», я за­ха­цеў за­стац­ца, бо ўжо па­спеў за­ці­ка­віц­ца прад­ме­там.

На­стаў­ні­ца бы­ла, што на­зы­ва­ец­ца, «ак­ты­віст­кай»: лю­бі­ла, ка­лі вуч­ні ўдзель­ні­ча­юць у кон­кур­сах, алім­пі­я­дах, пі­шуць на­ву­ко­выя ра­бо­ты. Мя­не гэ­та так­са­ма ці­ка­ві­ла. У 11 кла­се, ня­гле­дзя­чы на тое, што ву­чэб­ным про­фі­лем быў фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ны, я зра­зу­меў, што хі­мія мне да­ец­ца ляг­чэй. Адзі­ным ва­ры­ян­там для па­ступ­лен­ня ба­чыў­ся хім­фак БДУ, ту­ды я і пад­аў­ся. У той час пра на­ву­ко­вую пра­цу не за­дум­ваў­ся, але ўжо на дру­гім кур­се вы­ра­шыў, што гэ­ты кі­ру­нак мне па­да­ба­ец­ца больш за ас­тат­нія.

— І як да та­ко­га вы­ба­ру па­ста­ві­лі­ся бліз­кія?

— Ма­ці ні­чо­га су­праць не ме­ла. Яна пра­ца­ва­ла ў той са­май шко­ле на­стаў­ні­цай рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры, акра­мя та­го, бы­ла на­мес­ні­цай ды­рэк­та­ра па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це. Тое па­ка­ран­не, якое вы­зна­чы­ла маю бу­ду­чы­ню, пры­ду­ма­ла так­са­ма яна. З баць­кам ін­шая сі­ту­а­цыя. Яго жыц­цё скла­ла­ся так, што да­вя­ло­ся ра­на па­чаць за­раб­ляць гро­шы. Усё жыц­цё ён ад­пра­ца­ваў кі­роў­цам, хоць мае бу­даў­ні­чую аду­ка­цыю. Га­лоў­ным па­каз­чы­кам доб­рай пра­цы для яго заўж­ды быў за­ро­бак, та­му нель­га ска­заць, што баць­ка пад­тры­маў мой вы­бар. Але і не за­мі­наў. Жон­ка пад­трым­лі­вае, але, як і лю­бая ін­шая жан­чы­на, хо­ча фі­нан­са­вай бяс­пе­кі.

— Ужо і ажа­ніц­ца па­спе­лі?

 

— Так, паў­та­ра го­да та­му я афі­цый­на стаў жа­на­тым ча­ла­ве­кам. Па­зна­ё­мі­лі­ся ва ўні­вер­сі­тэ­це, яна ву­чы­ла­ся на фа­куль­тэ­це між­на­род­ных зно­сін. Я быў на чац­вёр­тым кур­се, а мая бу­ду­чая жон­ка — на пер­шым. Да­вя­ло­ся ча­каць ча­ты­ры з па­ло­вай га­ды, бо це­шча ста­я­ла на сва­ім: «за­муж не ад­дам, па­куль не да­ву­чыц­ца». За­раз жон­ка пра­цуе ў ад­ной з буй­ных ІT-кам­па­ній.

— Ці­ка­васць да на­ву­ко­вай пра­цы пад­час ву­чо­бы не знік­ла?

— Ды не, на­ват на­ад­ва­рот. Мне рэ­ка­мен­да­ва­лі пай­сці на якую-не­будзь з ка­фед­раў, каб зай­мац­ца на­ву­ко­вай пра­цай. Хоць я яшчэ не вы­ву­чаў курс ар­га­ніч­най хі­міі, але ці­ка­ві­ла яна мя­не больш за не­ар­га­ніч­ную, та­му я вы­ра­шыў пай­сці як­раз на ад­най­мен­ную ка­фед­ру. На той час яе стар­шы­нёй быў на­ву­ко­вец з су­свет­ным імем — пра­фе­сар Ку­лін­ко­віч. У 1990-я ён ад­крыў но­вую рэ­ак­цыю, за якую, на маю дум­ку, мог на­ват Но­бе­леў­скую прэ­мію атры­маць. Але та­ды ву­чо­ным бы­ло не да прэ­мій: фі­нан­са­выя праб­ле­мы моц­на ўда­ры­лі па на­ву­цы... На ка­фед­ры на пра­ця­гу двух га­доў я зай­маў­ся на­ву­ко­вай ра­бо­тай. Звя­за­на яна бы­ла з фе­ра­мо­на­мі і ме­ла яшчэ і ка­мер­цый­ны склад­нік. Ле­там мы атрым­лі­ва­лі па­ла­вы фе­ра­мон жу­ка-ка­ра­е­да і пра­да­ва­лі яго ляс­га­сам. Прын­цып дзе­ян­ня прос­ты: у ле­се ста­віц­ца скры­ня з плас­цін­кай, на­мо­ча­най у фе­ра­мо­не. Усе жу­кі ў ра­ды­у­се дзе­ся­ці кі­ла­мет­раў праз не­ка­то­ры час збі­ра­юц­ца ў гэ­тай скры­ні.

Зрэш­ты, на­ват на ка­фед­ры я быў вель­мі аб­ме­жа­ва­ны ў сва­ёй дзей­нас­ці, пры­хо­дзі­ла­ся ра­біць ад­но і тое ж па ад­пра­ца­ва­най схе­ме. Та­му ўжо на 4 кур­се пра­па­на­ваў сваю да­па­мо­гу Ін­сты­ту­ту фі­зі­ка-ар­га­ніч­най хі­міі, дзе пра­цую і сён­ня. Вось так і па­ча­ла­ся са­праўд­ная на­ву­ко­вая пра­ца. Бы­ла сва­бо­да, мож­на бы­ло ў ней­кім сэн­се «па­за­баў­ляц­ца», паэ­кспе­ры­мен­та­ваць. Ка­ра­цей ка­жу­чы, са­праўд­нае на­ву­ко­вае шчас­це. На пя­тым кур­се па­чаў пра­ца­ваць сур'­ёз­на, мэ­та­на­кі­ра­ва­на, за­ня­ўся ўлас­най тэ­май. Гэ­та пра­ца по­тым ува­со­бі­ла­ся ў ма­ёй дып­лом­най ра­бо­це. Да та­го ж ін­сты­тут афор­міў на мя­не за­пыт, і раз­мер­ка­ва­ны я быў ужо на пры­выч­нае мес­ца. Быць прос­тым ін­жы­не­рам-хі­мі­кам, вы­кон­ваць чу­жыя за­га­ды і атрым­лі­ваць 2,5 міль­ё­на руб­лёў мне не ха­це­ла­ся, та­му я ад­ра­зу ж па­сту­піў у ма­гіст­ра­ту­ру, а по­тым стаў і ас­пі­ран­там.

27-11

27-11

 

— ...І, на­рэш­це, атры­ма­лі прэ­зі­дэнц­кую сты­пен­дыю. За што?

— Ме­на­ві­та пас­ля вы­пуск­ных іс­пы­таў у ас­пі­ран­ту­ры мне па­ра­і­лі па­даць да­ку­мен­ты на прэ­зі­дэнц­кую сты­пен­дыю. Ідэя па­да­ла­ся слуш­най. Як­раз у гэ­ты час я зай­маў­ся рас­пра­цоў­кай но­вых ме­та­даў сін­тэ­зу злу­чэн­няў, якія мо­гуць пры­мя­няц­ца ў фар­ма­цэў­тыч­най хі­міі. Ка­лі ка­заць кан­крэт­на — да­па­ма­га­юць у ба­раць­бе з хва­ро­бай Аль­цгей­ме­ра. Атры­ма­ныя злу­чэн­ні па­доб­ныя да тых ле­каў, што ўжо іс­ну­юць, ад­нак ма­юць пэў­ныя ад­роз­нен­ні. Хут­ка гэ­тыя рэ­чы­вы бу­дуць тэс­ці­ра­вац­ца. Бы­ла яшчэ дру­гая рас­пра­цоў­ка — па атры­ман­ні злу­чэн­няў, што мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ў оп­ты­цы. Гэ­тыя рэ­чы­вы да­па­ма­га­юць ап­тыч­ным пры­ста­са­ван­ням кштал­ту дыс­плэ­яў пра­ца­ваць у агрэ­сіў­ным ася­род­ку і пры рэз­кіх пе­ра­па­дах тэм­пе­ра­ту­ры. За гэ­тыя рас­пра­цоў­кі мя­не і прэ­мі­ра­ва­лі. Гро­шы прый­шлі­ся вель­мі да мес­ца: па­мер сты­пен­дыі ака­заў­ся пры­клад­на роў­ны за­роб­ку. Іх я атрым­лі­ваў роў­на год, па­куль быў ас­пі­ран­там — да снеж­ня мі­ну­ла­га го­да.

— Рас­ка­жы­це пра пер­шыя ўра­жан­ні ад пра­цы...

— Я ўжо ка­заў, што для мя­не бы­ло шчас­цем ужо тое, што да­лі зай­мац­ца на­ву­кай. Тут мя­не ста­лі, так бы мо­віць, «ву­чыць зай­мац­ца на­ву­кай». Ра­бі­лі гэ­та гра­мат­на: спа­чат­ку мой на­чаль­нік (Мі­ка­лай Каз­лоў, хі­мік у трэ­цім па­ка­лен­ні) паў­сюль ха­дзіў ра­зам са мной, дэ­та­лё­ва ўсё тлу­ма­чыў. По­тым па­чаў ча­сам ад­пус­каць са­мо­га, а пас­ля зу­сім пе­ра­стаў мя­не кант­ра­ля­ваць.

Ба­наль­на, але пра­ца­ваць тут мне са­праў­ды па­да­ба­ец­ца. Акра­мя вы­ключ­на на­ву­ко­ва­га склад­ні­ка, у ін­сты­ту­це вы­дат­ны ка­лек­тыў. Час­та з ка­ле­га­мі ад­па­чы­ва­ем ра­зам, мо­жам сха­дзіць, на­прык­лад, у боў­лінг. Ды і воль­ны час, у прын­цы­пе, за­ста­ец­ца, я не пра­седж­ваю на пра­цы круг­лыя су­ткі. Та­му пра­ца­ваць мне кам­форт­на і ці­ка­ва, а бо­лей ні­чо­га і не трэ­ба.

— Вы ска­за­лі, што воль­ны час ёсць. І чым яго зай­мае ма­ла­ды бе­ла­рус­кі на­ву­ко­вец?

— Ды ўсім патро­ху, я шмат чым ці­каў­лю­ся. З жон­кай у нас тра­ды­цыя — ха­дзіць у кі­но, там мы ста­біль­на пра­во­дзім кож­ны ўі­кэнд. На­ват на­бы­ва­ем праз ін­тэр­нэт квіт­кі на ад­ны і тыя ж мес­цы ў кі­на­тэ­ат­ры «Кам­са­мо­лец». Люб­лю кам­п'ю­тар­ныя гуль­ні, ця­пер час­цей за ўсё гу­ляю ў ай­чын­ную «World of Tanks». Га­дзі­ны 2-3 на ты­дзень пра­вод­жу за ёй. Яшчэ ма­гу па­гу­ляць у біль­ярд. Чы­таю як на­ву­ко­вую лі­та­ра­ту­ру — для са­ма­аду­ка­цыі, так і мас­тац­кую. Люб­лю на­ву­ко­вую фан­тас­ты­ку, жанр фэн­тэ­зі.

— А бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра?

— Ця­пер не вель­мі шмат чы­таю на бе­ла­рус­кай мо­ве. Вось у шко­ле бы­ло зу­сім па-ін­ша­му, тым больш што ву­чыў­ся я ў бе­ла­рус­ка­моў­ным кла­се.

— Не бы­ло скла­да­на по­тым пе­рай­сці на рус­ка­моў­ную тэр­мі­на­ло­гію?

— Ні ў якім ра­зе. Больш за тое — на хім­фа­ку ёсць та­кая асаб­лі­вая ла­ба­ра­то­рыя, у якую хто б ні пры­хо­дзіў, праз ме­сяц пе­ра­ста­ваў га­ва­рыць па-рус­ку. На на­ву­ко­вых кан­фе­рэн­цы­ях, дзе ра­бо­чыя мо­вы рус­кая і анг­лій­ская, «вы­хад­цы» з гэ­тай ла­ба­ра­то­рыі вы­сту­па­лі па-анг­лій­ску. А ў паў­ся­дзён­ным жыц­ці і на пра­цы ка­рыс­та­лі­ся пры­го­жай лі­та­ра­тур­най бе­ла­рус­кай мо­вай. Ня­даў­на ў Ін­сты­ту­це бія­ар­га­ніч­най хі­міі НАН бы­ла аба­ро­не­на ды­сер­та­цыя, на­пі­са­ная па-бе­ла­рус­ку. Але гэ­та ўжо вы­па­дак не з шэ­ра­гу што­дзён­ных.

— Юрый, за кошт ча­го жы­ве сён­ня бе­ла­рус­кая на­ву­ка і, у пры­ват­нас­ці, ваш ін­сты­тут?

— Вы са­мі ба­чы­це, што аб­ста­ля­ван­не ў ла­ба­ра­то­ры­ях вель­мі ста­рое, у асноў­ным яшчэ са­вец­кая спад­чы­на. Мяр­кую, што пры­клад­на 20 пра­цэн­таў зар­пла­ты су­пра­цоў­ні­каў — гэ­та дзяр­жаў­ныя гро­шы. Ас­тат­няе мы за­раб­ля­ем са­мі. У пер­шую чар­гу раз­на­стай­ны­мі ка­мер­цый­ны­мі рас­пра­цоў­ка­мі. Але звы­чай­на гэ­тыя рас­пра­цоў­кі пра­да­юц­ца за мя­жу, не за­ста­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі, што вель­мі прык­ра. Су­вя­зі па­між на­ву­кай і пра­мыс­ло­вас­цю ня­ма, і гэ­та вя­лі­кая праб­ле­ма. Дзяр­жа­ва ка­жа, што раз­ві­ваць трэ­ба на­ву­ку пры­клад­ную, вы­ні­кі якой мож­на вы­ка­рыс­таць у вы­твор­час­ці. Але на прак­ты­цы ўсё атрым­лі­ва­ец­ца інакш. Склад­ва­ец­ца ад­чу­ван­не, што кі­раў­ні­кі бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў не за­ці­каў­ле­ны ў іна­ва­цы­ях. Рас­ка­жу та­кі вы­па­дак: на­шы ка­ле­гі рас­пра­ца­ва­лі но­вую тэх­на­ло­гію вы­твор­час­ці вы­са­ка­я­кас­на­га да­рож­на­га па­крыц­ця з ужы­ван­нем ста­рых аў­та­ма­біль­ных па­кры­шак. Па­крыц­цё вель­мі якас­нае, амаль не па­тра­буе ра­мон­ту. Але ў Бе­ла­ру­сі рас­пра­цоў­ка ні­ко­му не спат­рэ­бі­ла­ся. Пра­да­лі яе Фран­цыі. Ця­пер усе па­тэнт­ныя пра­вы на тэх­на­ло­гію на­ле­жаць фран­цу­зам. А маг­лі б вы­ка­рыс­тоў­ваць гэ­та ў Бе­ла­ру­сі, ды яшчэ і гро­шы ад про­да­жу ін­шым кра­і­нам атрым­лі­ваць. Вось вам і пры­клад­ная на­ву­ка. І та­кіх пры­кла­даў шмат...

— А што, па-ва­ша­му, трэ­ба змя­ніць, каб ру­хац­ца на­пе­рад?

— Мне зда­ец­ца, што ні ў якім ра­зе нель­га «сек­чы» фун­да­мен­таль­ную на­ву­ку. Пры­клад­ны́я рас­пра­цоў­кі — гэ­та доб­ра, але ка­лі мы ад­мо­вім­ся ад фун­да­мен­таль­най на­ву­кі, то ад­ра­зу ж вы­пад­зем з між­на­род­най на­ву­ко­вай су­поль­нас­ці. Акра­мя та­го, трэ­ба па­мя­таць, што прак­ты­ка час­та грун­ту­ец­ца ме­на­ві­та на фун­да­мен­таль­най на­ву­цы, і ця­пер мы ка­рыс­та­ем­ся рас­пра­цоў­ка­мі, зроб­ле­ны­мі двац­цаць, а то і трыц­цаць га­доў та­му. Фун­да­мен­таль­ная на­ву­ка мо­жа не да­ваць плё­ну ім­гнен­на, але гэ­та не на­го­да ад яе ад­маў­ляц­ца. Вель­мі доб­ра, што сён­ня ў Бе­ла­ру­сі іс­нуе Рэс­пуб­лі­кан­скі фонд фун­да­мен­таль­ных да­сле­да­ван­няў (БРФФД). Гэ­та хоць не­як сты­му­люе ма­ла­дых на­ву­коў­цаў пра­ца­ваць і шу­каць но­вае. Трэ­ба па­мя­таць, што на­ву­ка мо­жа пры­но­сіць пры­бы­так, але толь­кі не ця­гам не­каль­кіх тыд­няў і на­ват га­доў.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фота Надзеі БУЖАН.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.