_____________________________________________________________________________
Выдавецкi дом “Звязда” пры падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь ажыццявiў унiкальны праект: 12 кнiг, прысвечаных лiтаратурам краiн-удзельнiц СНД, дзе побач — сугучныя па змесце беларускiя творы.
Серыя прэзентуе лепшае ў сучаснай славеснасцi, вылучаe прыярытэты беларускай лiтаратуры на фоне адметнай сутнасцi iншых лiтаратур, а галоўнае — сцвярджае духоўную повязь памiж рознымi, часам вельмi аддаленымi краiнамі.
Гэтыя кнiжкi па выхадзе ў свет на працягу 2013 года мы мелi магчымасць чытаць i гартаць па адной. Але зусiм iншае — кнiгазбор: сапраўднае Сугучча! Год таму на кнiжнай выстаўцы пiсьменнiкi i выдаўцы яшчэ толькi дамовiлiся наконт сумеснай працы, а на сёлетняй ММКВК — яе вынiк прадставiлi стваральнiкi i ўдзельнiкi праекта.
Алесь Бадак, намеснiк дырэктара Выдавецкага дома “Звязда”, укладальнiк серыi: “За год мы выдалi 11 з 12 запланаваных кнiжак па колькасцi краiн СНД. Першай была кніга “Беларусь — Расiя”. У серыi прадстаўлена больш як 250 пiсьменнiкаў, некалькi тысяч твораў паэзii i прозы. А колькi сэрцаў яны напоўняць!..”
“Напiсаць, выдаць i нават купiць кнiгу — яшчэ далёка не ўся справа. Галоўнае, каб яна яднала сэрцы чытачоў з розных краiн. Я палюбiў пiсьменнiкаў, пра якiх нiколi не чуў”.
Не мог застацца ўбаку ад знакавай прэзентацыі і Мiкалай Чаргiнец, старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi:
— Дванаццаць год я аддаў працы ў парламенце i ўдзельнiчаў у стварэннi СНД. Яшчэ тады хацеў, каб нацыянальныя лiтаратуры жылi ў супольнасцi, а пiсьменнiкi ведалi, што iх праца вельмi патрэбная як падмурак сяброўства між народамі”.
Чынгiз Алiаглу з Азербайджана, Эдвард Мiлiтанян, старшыня Саюза пiсьменнiкаў Арменiі выказалi сардэчную падзяку iнiцыятару серыi “Сугучча сэрцау” Лiлii Ананiч, Выдавецкаму дому “Звязда” ў асобах Алеся Карлюкевiча, Алеся Бадака i Алы Корбут, беларускім перакладчыкам. “Праект “Сугучча сэрцаў” — буйная падзея ў жыццi не толькi Беларусi, але i іншых краiн Садружнасці. Я думаю, што серыя будзе “працаваць”, выконваць сваю ролю цi не вечна, бо пасля яе з’явяцца новыя адпаведныя выданнi”, — упэўнены Чынгiз Алiаглу.
Узяў слова і Навум Гальпяровiч, дырэктар радыё “Беларусь”, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларусь — Арменiя”. “Каб зразумець той цi iншы народ як сутнасць, трэба спасцiгнуць яго лiтаратуру, — адзначыў творца. — Таму аўтары з розных краiн не павiнны iснаваць iзалявана. Толькi тады размова можа iсцi пра сусветную лiтаратуру i пра людскую супольнасць”.
Лея ХАШЫМБА
Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.
«Устаюць раней за ўсіх і пазней за ўсіх кладуцца»
...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.