Вы тут

Старшыня Мазырскага райвыканкама Яўген Адаменка: «Раён ідзе наперад, але трэба працаваць і працаваць»


Чар­го­вае на­ша на­вед­ван­не гэ­та­га пры­го­жа­га па­лес­ка­га го­ра­да ад­бы­ло­ся ў ся­рэ­дзі­не сту­дзе­ня, ка­лі на­двор'е бы­ло зу­сім не зі­мо­вае: ні сня­жын­кі ва­кол, ні льдзін­кі. Не­та­роп­кая, ні­бы ў ве­рас­ні-каст­рыч­ні­ку, плынь за­дум­лі­вай Пры­пя­ці, плю­са­вая тэм­пе­ра­ту­ра — чым не во­сень? Тым не менш на гэ­тай вось, мож­на ска­заць, не­звы­чай­най мя­жы, пры­сут­насць зі­мы ўсё ж ад­чу­ва­ла­ся. Як у рас­кве­ча­най цац­ка­мі і мі­шу­рой зе­ля­ні­не ёлак, што ве­се­ла па­ся­лі­лі­ся на пло­шчах і ў ква­тэ­рах га­ра­джан, так і пры­ўзня­тым на­строі лю­ду, які ад­свят­ка­ваў пры­ход Но­ва­га го­да і Ка­ляд. Маў­ляў, прой­дзе­ны яшчэ адзін этап жыц­ця, на­пе­ра­дзе — чар­го­вы. Ня­хай ра­дас­ці ў ім бу­дзе столь­кі, коль­кі ў Дзе­да Ма­ро­за па­да­рун­каў для дзят­вы...

DSC_8688

Пра тое, з які­мі пос­пе­ха­мі фі­ні­ша­ваў ра­ён у мі­ну­лым го­дзе, якія пла­ны ў яго на сё­лет­ні, мы гу­та­рым са стар­шы­нёй рай­вы­кан­ка­ма Яў­ге­нам Бу­ніс­ла­ва­ві­чам Ада­мен­кам.

Ра­бо­та ўсіх га­лін на­род­най гас­па­дар­кі, ска­заў ён, бы­ла на­кі­ра­ва­на на за­бес­пя­чэн­не на­ме­ча­ных па­каз­чы­каў і за­дан­няў са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця ра­ё­на, рэа­лі­за­цыю комп­лекс­на­га пла­на ма­дэр­ні­за­цыі. За спра­ва­здач­ны пе­ры­яд з ча­ты­рох па­каз­чы­каў са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця, да­ве­дзе­ных ра­шэн­нем Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, тры вы­ка­на­ны з апя­рэ­джан­нем га­да­вых па­ра­мет­раў: экс­парт без улі­ку рэс­пуб­лі­кан­скіх ар­га­ні­за­цый, пра­мыя ін­ша­зем­ныя ін­вес­ты­цыі і на­мі­наль­ная ся­рэд­ня­ме­сяч­ная зар­пла­та.

За­бяс­пе­ча­ны вы­пуск пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі, роз­ніч­ны та­ва­ра­зва­рот. Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ва­ла­ся фі­нан­са­вым па­каз­чы­кам, якія ха­рак­та­ры­зу­юць эфек­тыў­насць дзей­нас­ці прад­пры­ем­стваў. Так, за 11 ме­ся­цаў 2013 г. вы­руч­ка ад рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі скла­ла 37,4 трыль­ё­на руб­лёў і па­вя­лі­чы­ла­ся на 7 пра­цэн­таў, а ад рэа­лі­за­цыі на ад­на­го ра­бот­ні­ка — 142,9 ты­ся­чы до­ла­раў ЗША.

Ле­тась бы­ло ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 54,6 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў агуль­най пло­шчы жыл­ля, што на 9,7 ты­ся­чы больш чым у 2012 го­дзе. Ма­зыр быў пер­шым го­ра­дам на Го­мель­шчы­не, дзе па­ча­лі бу­да­ваць арэнд­нае жыл­лё, і ў 2013 го­дзе быў за­се­ле­ны дру­гі та­кі дом.

А ў сфе­ры аду­ка­цыі пра­вя­лі ап­ты­мі­за­цыю сет­кі ўста­ноў асве­ты, спор­ту і ту­рыз­му, ад­кры­лі­ся да­дат­ко­выя гру­пы на ба­зе да­школь­ных уста­ноў, па­шы­ры­ла­ся сет­ка плат­ных па­слуг для на­сель­ніц­тва. Вы­ка­на­ны асноў­ныя па­каз­чы­кі і ў та­кой га­лі­не, як ахо­ва зда­роўя.

— Але ж ваш го­рад быў у лі­ку на­се­ле­ных пунк­таў з не­да­бу­да­ва­ны­мі жы­лы­мі да­ма­мі са звыш­нар­ма­тыў­ны­мі тэр­мі­на­мі ўво­ду...

— Пра­віль­на, з ча­го зроб­ле­ны ад­па­вед­ныя вы­сно­вы. Адзін шмат­па­вяр­хо­вік быў зда­дзе­ны ў строй у каст­рыч­ні­ку, дру­гі — у снеж­ні. А на­огул на жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва са срод­каў бюд­жэ­ту бы­ло зрас­хо­да­ва­на 30,2 міль­яр­да руб­лёў. Па­леп­шы­лі свае жыл­лё­выя ўмо­вы 116 шмат­дзет­ных сем'­яў.

— А як раз­ві­ва­ла­ся сель­ская гас­па­дар­ка?

— Ды­на­міч­на. Атры­ма­ны рост аб'­ёмаў вы­твор­час­ці па ўсіх ві­дах пра­дук­цыі. Усе сель­гас­ар­га­ні­за­цыі спра­ца­ва­лі са ста­ноў­чы­мі фі­нан­са­вы­мі вы­ні­ка­мі. У шас­ці з іх уве­дзе­на ў дзе­ян­не сем ма­лоч­на­та­вар­ных фер­маў на 600 га­лоў ка­роў кож­ная. На ас­тат­ніх фер­мах пра­вялі рэ­кан­струк­цыю і ка­пі­таль­ны ра­монт. Чыс­ты пры­бы­так ад дзей­нас­ці прад­пры­ем­стваў АПК склаў 65,8 міль­яр­да руб­лёў, а рэн­та­бель­насць да­сяг­ну­ла 10,4 пра­цэн­та.

— З уся­го ска­за­на­га мож­на зра­біць вы­сно­вы, што ма­зы­ра­не па-ра­ней­ша­му кро­чаць на­пе­рад. І ўсё ж, чым асаб­лі­вым яны га­на­рац­ца?

— На гэ­тае пы­тан­не ад­ка­жу на­ступ­ным чы­нам. Якасць вы­ка­нан­ня па­стаў­ле­ных за­дач — гэ­та ўжо пры­чы­на для го­на­ру. Акра­мя та­го, у аб­лас­ным спа­бор­ніц­тве ра­ён дру­гі год за­пар зай­мае пер­шае мес­ца за да­сяг­нен­не вы­со­кіх па­каз­чы­каў на ўбор­цы збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых куль­тур. Мы бы­лі пры­зна­ны так­са­ма пе­ра­мож­ца­мі па атры­ман­ні пра­дук­цыі з ад­на­го ба­ла-гек­та­ра зям­лі.

Па вы­ні­ках 2012 го­да ра­ён быў пер­шым у аб­лас­ным агля­дзе-кон­кур­се ў на­мі­на­цыі «Леп­шы ра­ён па зем­ле­ка­ры­стан­ні, вы­со­кай куль­ту­ры зем­ля­роб­ства, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ма­шын­ных два­роў жы­вё­ла­га­доў­чых фер­маў і комп­лек­саў» і ўзна­га­ро­джа­ны аў­та­ма­бі­лем «Шэў­ра­ле-Ні­ва LC». А па вы­ні­ках рэс­пуб­лі­кан­ска­га спа­бор­ніц­тва ў 2013 го­дзе ма­зы­ра­не ў чар­го­вы раз апя­рэ­дзі­лі ўсе ра­ё­ны Бе­ла­ру­сі па та­кім важ­ным па­каз­чы­ку, як на­рых­тоў­ка тра­вя­ніс­тых кар­моў.

Вы­зна­чы­лі­ся так­са­ма і не­ка­то­рыя сель­гас­прад­пры­ем­ствы. «Саў­гас-кам­бі­нат За­ра» , на­прык­лад, за­няў дру­гое мес­ца ў воб­лас­ці па ўбор­цы ўра­джаю збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых куль­тур, а «Ко­зен­кі-Аг­ра» пры­зна­на пе­ра­мож­цам рэс­пуб­лі­кан­ска­га агля­ду-кон­кур­су ў на­мі­на­цыі «Зем­ле­ка­ры­стан­не вы­со­кай куль­ту­ры зем­ля­роб­ства, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не ма­шын­ных два­роў, жы­вё­ла­га­доў­чых фер­маў і комп­лек­саў у 2013 го­дзе» з уру­чэн­нем яму на рэс­пуб­лі­кан­скіх да­жын­ках трак­та­ра «МТЗ 82.1». Гэ­тае ж прад­пры­ем­ства за­ня­ло трэ­цяе мес­ца ў аб­лас­ным спа­бор­ніц­тве па на­рых­тоў­цы кар­моў.

— Мы ве­да­ем, што вя­лі­кі­мі пос­пе­ха­мі мо­гуць па­хва­ліц­ца і ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі...

— Са­праў­ды, гэ­та так. За 2012/2013 га­ды во­сем на­шых вуч­няў за­ах­во­ча­ны сты­пен­ды­я­мі спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та кра­і­ны, 12-ці ўру­ча­ны за­ла­тыя ме­да­лі, 184 атры­ма­лі па­хваль­ныя ліс­ты за асаб­лі­выя пос­пе­хі ў вы­ву­чэн­ні асоб­ных прад­ме­таў. Па цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні ра­ён па­ка­заў дру­гі вы­нік у воб­лас­ці.

А як не га­на­рыц­ца тым, што ву­чань ся­рэд­няй шко­лы №9, вы­ха­ва­нец Цэнт­ра юных па­жар­ных Ма­зы­ра Сяр­гей Ку­лік за­ва­я­ваў за­ла­ты ме­даль на XXV Між­на­род­най алім­пі­я­дзе па ін­фар­ма­ты­цы, якая пра­хо­дзі­ла ў Аў­стра­ліі; што вы­ха­ва­нец Цэнт­ра твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі Баг­дан Ма­зур­ке­віч атры­маў та­кі ж ме­даль на між­на­род­ным кон­кур­се-бі­е­на­ле жы­ва­пі­су і гра­фі­кі?

У тым жа на­ву­чаль­ным го­дзе вы­со­кія вы­ні­кі на між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах па­ка­за­лі на­шы бад­мін­та­ніс­ты, вес­ля­ры на бай­дар­цы і ка­ноэ, спар­тыў­ныя акра­ба­ты, бак­сё­ры, шах­ма­тыс­ты. Пе­ра­лік та­го, што скла­дае наш асаб­лі­вы го­нар, мож­на пра­цяг­ваць і да­лей.

— Як вя­ла­ся ма­дэр­ні­за­цыя вы­твор­час­ці ў роз­ных га­лі­нах гас­па­да­ран­ня і якія яе вы­ні­кі?

— Ле­тась у са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае раз­віц­цё ра­ё­на ін­вес­та­ва­на 3,7 трыль­ё­на руб­лёў, га­лоў­най мэ­тай ча­го бы­ла комп­лекс­ная ма­дэр­ні­за­цыя дзей­ных вы­твор­час­цяў і ства­рэн­не но­вых. Ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва «Ма­зыр­скі НПЗ» пра­ца­ва­ла над пяц­цю асноў­ны­мі ін­вест­пра­ек­та­мі. Не бу­ду пай­мен­на на­зы­ваць іх, але ска­жу, што рэа­лі­за­цыя іх да­зво­ліць па­вы­сіць глы­бі­ню пе­ра­пра­цоў­кі наф­ты, па­вя­лі­чыць аб'­ём вы­пус­ку свет­лых наф­та­пра­дук­таў, атрым­лі­ваць увесь аб'­ём бен­зі­ну, які бу­дзе ад­па­вя­даць па­тра­ба­ван­ням са­ма­га вы­со­ка­га стан­дар­ту і г. д.

На ААТ «Ма­зыр­соль» у лі­пе­ні бы­ла за­кон­ча­на рэ­кан­струк­цыя іс­ну­ю­чай вы­твор­час­ці да 480 ты­сяч тон. Ле­тась бы­ло за­вер­ша­на бу­даў­ніц­тва ра­со­лаз­да­быў­най свід­ра­ві­ны №15, што па­шы­рыць сы­ра­він­ную ба­зу. На ма­шы­на­бу­даў­ні­чым за­вод­зе пра­цяг­ва­ла­ся ар­га­ні­за­цыя вы­твор­час­ці і рэа­лі­за­цыя гу­се­ніч­ных трак­та­роў. Пры пла­не на год вы­пус­ціць 85 адзі­нак гэ­тай тэх­ні­кі бы­ла вы­раб­ле­на 91 адзін­ка. На дрэ­ва­ап­ра­цоў­чым кам­бі­на­це рэа­лі­зу­ец­ца пра­ект вы­твор­час­ці іза­ля­цый­ных драў­ня­на-ва­лак­ніс­тых пліт.

Ся­род ар­га­ні­за­цый ра­ён­най ка­му­наль­най улас­нас­ці пра­ду­гле­джа­на ма­дэр­ні­за­цыя сель­гас­прад­пры­ем­стваў па рэ­кан­струк­цыі вы­твор­чых па­мяш­кан­няў і рэ­кан­струк­цыя во­да­пра­вод­ных се­так, за­ме­на цеп­ла­се­так прад­пры­ем­ства «Ма­зыр­скі рай­жыл­кам­гас».

— Коль­кі ўся­го гра­шо­вых срод­каў бы­ло зрас­хо­да­ва­на на ма­дэр­ні­за­цыю ар­га­ні­за­цы­яй ра­ё­на?

— 3,2 трыль­ё­на руб­лёў ін­вес­ты­цый у асноў­ны ка­пі­тал пры пла­не 2,8 трыль­ё­на. Ха­чу ска­заць яшчэ і тое, што на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на рэа­лі­зу­юц­ца ча­ты­ры ін­вес­ты­цый­ныя да­га­во­ры, за­клю­ча­ныя ў ад­па­вед­нас­ці з Дэ­крэ­там Прэ­зі­дэн­та кра­і­ны №10 ад 6 жніў­ня 2009 го­да «Аб ства­рэн­ні да­дат­ко­вых умоў для ін­вес­ты­цый­най дзей­нас­ці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь», па бу­даў­ніц­тве ганд­лё­вых аб'­ек­таў на тэ­ры­то­рыі на­ша­га ра­ё­на.

— Не­каль­кі слоў пра тое, як раз­ві­ва­юц­ца ма­лы і ся­рэд­ні біз­нес.

— Сваю дзей­насць у ра­ё­не ажыц­цяў­ля­юць 3104 ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі і 1724 юры­дыч­ныя асо­бы, за­ня­тыя ў сфе­ры вы­твор­час­ці, ганд­лю і па­слуг. Іх уклад у да­ход­ную част­ку ра­ён­на­га бюд­жэ­ту скла­дае 15,7 пра­цэн­та. Ле­тась бы­ло ство­ра­на 68 ма­лых прад­пры­ем­стваў на чыс­тай асно­ве, у тым лі­ку ў вы­твор­чай сфе­ры — 22 ар­га­ні­за­цыі.

Ня­ліш­не бу­дзе ска­заць, што ў ра­ё­не яшчэ ў 1993 го­дзе быў ство­ра­ны цэнтр пад­трым­кі прад­пры­маль­ніц­тва ТАА «Біз­нес-цэнтр», які аказ­вае ін­фар­ма­цый­ную, ме­та­дыч­ную і юры­дыч­ную да­па­мо­гу суб'­ек­там гас­па­да­ран­ня і на­ша­га, і ся­мі ін­шых ра­ё­наў Го­мель­шчы­ны. А з 2008 го­да ў ра­ё­не па­ча­ла дзей­ні­чаць ка­мі­сія па раз­віц­ці і ар­га­ні­за­цыі но­вых вы­твор­час­цяў.

— Якія пла­ны, Яў­ген Бу­ніс­ла­ва­віч, у ра­ё­на на 2014 год?

— Вя­лі­кія. За­кон­чыць на­ме­ча­ныя ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты на шэ­ра­гу прад­пры­ем­стваў, да­біц­ца ста­ноў­ча­га саль­да ў знеш­нім ганд­лі, пры­цяг­нуць ін­вес­ты­цыі ў асноў­ны ка­пі­тал, па­вя­лі­чыць вы­руч­ку ад рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі (ра­бот, па­слуг) на ад­на­го пра­цаў­ні­ка, па­вы­сіць пра­дук­цый­насць пра­цы і ся­рэд­ня­ме­сяч­ную зар­пла­ту, за­бяс­пе­чыць рэн­та­бель­насць про­да­жу і эка­но­мію рэ­сур­саў на ўсіх уз­роў­нях вы­твор­час­ці.

Аг­ра­рыі па­він­ны па­вя­лі­чыць аб'­ёмы вы­твор­час­ці сель­гас­пра­дук­цыі: ма­ла­ко — да 43 ты­сяч тон, мя­са — да 14,7 ты­сячы тон, яй­кі — да 58, 3 міль­ё­на штук. За­дан­не па бу­даў­ніц­тве жыл­ля да­ве­дзе­на ў аб'­ёме 61 ты­ся­ча «квад­ра­таў», што на 12 пра­цэн­таў вы­шэй за ўзро­вень ле­таш­ня­га го­да.

— Зы­чым вам пос­пе­хаў у но­вым го­дзе.

— Дзя­куй.

Гутарыў Віктар БОЙКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.