Яе прычынай стала ўспышка (найвышэйшага класа магутнасці X), якая адбылася на Сонцы.
Паводле слоў навукоўцаў, зафіксаваная ўспышка з'яўляецца адной з самых буйных за апошнія некалькі гадоў. Яе крыніцай стала група плям 1944. Пры гэтым самая вялікая пляма перавышае памеры Зямлі ў два разы. У NASA паведамляюць, што падобная ўспышка здольная выклікаць моцную магнітную буру на Зямлі — першую ў гэтым годзе. Паводле папярэдніх даных, яна можа пачацца ўжо сёння. Зараз навукоўцы назіраюць самую высокую сонечную актыўнасць за апошнюю тысячу гадоў. На Зямлі такія з'явы небяспечныя, напрыклад, для ліній электраперадачы, газаправодаў. Падчас магнітных бур медыкі таксама папярэджваюць аб магчымым пагаршэнні самаадчування і раяць людзям надаць пільную ўвагу свайму здароўю.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.