Вы тут

КЛЯШЧЫ АТАКУЮЦЬ ГРЫБНІКОЎ І ДАЧНІКАЎ


Энтамолагі б'юць трывогу: на Брэстчыне назіраецца небывалая актыўнасць кляшчоў. Толькі за сёлетні верасень у рэгіёне зарэгістраваны 1021 выпадак укусу кляшчамі, у тым ліку — 171 факт, калі ахвярамі насякомых станавіліся дзеці.
Гэта больш, чым за ўсё лета.

Асабліва лютуюць кляшчы ў Белавежскай і Ружанскай пушчах, у лясах Камянецкага, Пружанскага, Маларыцкага, Івацэвіцкага, а таксама на асобных участках Брэсцкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Баранавіцкага, Ляхавіцкага раёнаў.
Паводле інфармацыі Ларысы ЯРЭЦ, урача-энтамолага Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, часцей за ўсё кляшча прыносяць з лесу, але ёсць выпадкі, калі крывасмок кусаў чалавека ў парку, на дачным участку. Таму трэба быць асабліва ўважлівым падчас адпачынку на свежым паветры. Медыкі таксама рэкамендуюць праводзіць мерапрыемствы па барацьбе з грызунамі на дачных і прысядзібных участках: мышы вельмі часта з'яўляюцца пераносчыкамі кляшчоў. Дарэчы, палова насякомых, даследаваных гэтым летам у Брэсце, аказаліся носьбітамі лайм-барэліёзу.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.