Вы тут

Ад родных ніў у Слуцк на свята


...з'ехаліся майстры-ўмельцы з розных раёнаў Мінскай вобласці. Дзясяткі напрамкаў народнай творчасці былі прадстаўлены тут лепшымі аўтарамі.

1379972152469_1

Капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і івянецкая кераміка, клецкае і маладзечанскае лозапляценне, вілейская і мядзельская разьба па дрэве — усё гэта шматкаляровым кірмашом размясцілася на цэнтральнай плошчы горада і суседніх вуліцах.

1379972155527_2

Абласное свята праводзілася згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012-2015 гады. Добрым сімвалам фэсту стала навінка вулічнай скульптуры — фігура маладога ткача, абагульнены вобраз майстроў, якія ў ХVІІІ-ХІХ ст. выраблялі шаўковыя паясы з залатымі і сярэбранымі ніткамі на мануфактуры князя Радзівіла.

1379972157589_3

На свяце кожны меў магчымасць паспрабаваць сябе ў старажытных рамёствах: вопытныя ўмельцы праводзілі майстар-класы пляцення традыцыйных беларускіх паясоў, у межах свята адбыўся конкурс «Беларуская лялька», дзе навучэнцы гурткоў і студый пазнаёмілі са сваёй творчасцю.

1379972160557_4

Святочны настрой удзельнікаў і гасцей свята спалучаўся з дзелавой атмасферай рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускія паясы: гістарычныя шляхі развіцця і сучасная практыка». Вучоныя і спецыялісты-практыкі акрэслілі для сваёй размовы шырокае праблемнае поле. Галоўная ўвага была накіравана на гісторыка-мастацтвазнаўчы кантэкст. Абмяркоўвалі пытанні абрадавых функцый паясоў і месца іх у вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці. Даводзілі цікавыя звесткі пра значнасць пояса ў культуры славянскіх народаў, пра мануфактурную вытворчасць мастацкіх тканін на Беларусі.

Яўген ПЯСЕЦКІ. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.