Вы тут

Ці робіце вы нарыхтоўкі на зіму?


Ад 14 верасня ў Магілёве пачынаюць сваю работу восеньскія кірмашы. Там будуць прадаваць бульбу, агародніну, садавіну. Кірмашы будуць праходзіць практычна кожныя выхадныя дні, каб гараджане, робячы традыцыйныя восеньскія закупкі, змаглі набыць якасную прадукцыю і па прымальных цэнах.

Галіна МАРЧАНКА, намеснік дырэктара Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта»:

1379108420417_1

— Я родам са Шклова, таму невыпадкова, што мая любімая агародніна — агуркі. Так што я на зіму нарыхтоўваю толькі гурочкі. Марынаваныя па-балгарску, яны атрымліваюцца востра-салодкімі, хрумсткімі, вельмі смачнымі. Мне здаецца, што ўсё гэта страціла вострую актуальнасць. Прынамсі, нарыхтоўкі не робяць у такіх вялізных аб'ёмах, як гадоў дваццаць ці трыццаць таму. Цяпер узімку ў нашых крамах прадаецца свежая агародніна і садавіна, і няма сэнсу, як раней, змагацца за павелічэнне долі і асартыменту вітаміннай прадукцыі ў нашай зімовай ежы. Калі гэта робіцца — то гэта болей даніна традыцыі. Так, маці мужа збірае грыбы, потым замарожвае іх і марынуе, а таксама робіць салаты з агародніны. Іншыя ж робяць нарыхтоўкі толькі дзеля любімай стравы, як я з агуркамі.

Таццяна СТАРАСОТНІКАВА, інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе Магілёўскай ДАІ:

 

1379108422969_2

— У нарыхтоўках на зіму я абмяжоўваюся толькі сумесямі з агародніны, якія замарожваю. Перац, морква, кабачкі, баклажаны, гарошак, кукуруза, фасоля і іншыя. Атрымліваюцца нібыта імпартныя пакеты з замарожанай гароднінай, якія прадаюцца ў крамах. Толькі гэта сваё і натуральнае. Асноўныя кампаненты для маіх сумесяў вырошчваюць бацькі на сваім прысядзібным участку. Бацькі, вядома, робяць нарыхтоўкі, закручваюць у слоікі агуркі і таматы. Замарожваюць ягады, нават грушы і слівы для зімовых кампотаў. Цяпер тэхніка пайшла наперад, і можна не варыць варэнні і не закрываць кампоты на зіму, а проста замарозіць для іх складнікі, каб усю зіму гатаваць свежыя. Гэта больш зручна і больш карысна. Ды і ў любым выпадку, цяпер усё гэта можна набыць у крамах.

Анатоль МАРОЗАЎ, настаўнік Свяцілавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Бялыніцкага раёна:

1379108423495_3

— У нашай сям'і абавязкова робяць нарыхтоўкі. Мы жывем у раённым цэнтры Бялынічы, а на сельскім лецішчы вырошчваем усё, што можна, і назапашваем на зіму. Мая жонка Галіна Яўгенаўна — добрая гаспадыня. Яна і агуркі, і капусту, і нават буракі закрывае. У нашай сям'і вельмі любяць бульбу, і агародніна ў дадатак да бульбяных страў — гэта тое, што трэба. У нас двое дзяцей, варэнні і кампоты патрэбны ў вялікай колькасці. Мы набываем у краме толькі мяса і хлеб. Праўда, часам і не з'ядаем усе свае прыпасы, яны застаюцца. Думаю, што ў нашага сярэдняга пакалення і старэйшага звычка рабіць запасы на зіму застанецца да канца. А вось моладзь з'язджае ў гарады, дзе ўсё можна набыць танна ў супермаркетах. Так што наўрад ці ў будучыні сезонныя нарыхтоўкі застануцца масавымі.

Падрыхтавала Ілона ІВАНОВА.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.