Вы тут

Надзея Дрындрожык

12.06.2024

Самы галоўны дзённік
0 340

Самы галоўны дзённік

Многае ў нашым жыцці адбываецца не проста так. Патрэбныя пытанні і адказы на іх Сусвет падказвае своечасова. Вось днямі вярталіся з сям’ёй з вандроўкі, і сын спытаў у мяне: «Мама, каго ты любіш больш — мяне, сябе ці тату?» — «Вядома, сябе», — адказала я і абняла Сымона, які, відавочна, чакаў пачуць іншы адказ... 

Цягніся да святла!
0 1914

Цягніся да святла!

Позняй восенню і ўзімку, калі сонца радуе ўсё радзей і радзей, здаецца, што вокны ў доме чыстыя. Але ў тыя рэдкія хвіліны, калі яно выглядвае і пачынае праз шкло казытаць твар сваімі праменьчыкамі, я заўважаю ўсе плямы і разводы. 

Мосцік даверу
0 1764

Мосцік даверу

Сын маёй сяброўкі сёлета пайшоў у першы клас. І вось нядаўна Таня распавяла гісторыю, якая расчуліла да слёз. «Ва ўсіх дзетак у класе аднолькавыя кашулі і камізэлькі. У чацвер Даня вярнуўся са школы вымурзаны. Плямы на кашулі я заўважыла толькі зранку, таму дала яму іншую — чыстую. Даніла расплакаўся, сказаў, што не будзе яе надзяваць, бо ў ёй ён зусім не падобны на сапраўднага школьніка. У выніку выйшлі з дома ў слязах. У мяне не было часу супакойваць сына, бо мы рызыкавалі спазніцца на ўрок.

Найлепшы час — цяпер
0 1956

Найлепшы час — цяпер

Амаль у кожнай вёсцы ёсць свой дзівак. Валерый з іх ліку. Гэтаму надзвычай энергічнаму мужчыну — 68 гадоў. Больш за ўсё на свеце ён любіць гісторыю і пра нашы замкі, цэрквы ды касцёлы, здаецца, можа расказваць бясконца. 

Бясцэнны дар, або Тое, што нас яднае
0 2670

Бясцэнны дар, або Тое, што нас яднае

У вёсцы, дзе я нарадзілася, ёсць такі жарт: «Калі бульба не ўрадзіла — гэта гора. А калі ўрадзіла — яшчэ большае гора». Дык вось сёлета «Скарб» вырас на славу, таму на мінулыя выхадныя мы адправіліся на маю малую радзіму дапамагаць маці «гараваць». Бо (вясковыя людзі зразумеюць) сабрацца ўсёй сям'ёй на копку бульбы — гэта святое.

Павуцінне душы
0 2989

Павуцінне душы

Неяк па дарозе на Віцебшчыну ўбачылі з акна машыны зараснікі баршчэўніку Сасноўскага. І я ўслых згадала сітуацыю, як год таму мы ўсёй сям’ёй паехалі на самазбор бружмелю ў Самахвалавічы. Было вельмі спякотна. 

Урок, які не забываецца
0 3247

Урок, які не забываецца

Часам, пакуль я хаджу на работу, сын застаецца з прабабуляй. Калі вяртаюся, Таццяна Віктараўна за гарбаткай распавядае мне, як прайшоў дзень. А нядаўна ледзь не з самага парога сустрэла фразай: «Ой, ты нават не ўяўляеш, што ў нас сёння было!» Аказваецца Таццяна Віктараўна варыла суп на кухні, а Сымон гуляў у суседнім пакоі. Праз нейкі час кліча: «Бабуля, ідзі сюды, я табе нешта пакажу».

Бусліная вернасць
0 3698

Бусліная вернасць

У красавіку на нашу вясковую вуліцу нарэшце вярнуўся доўгачаканы бусел. Але чамусьці адзін, без сваёй бусліхі... «Відаць, не дажыла да вясны», — выказала сумную здагадку мая 88-гадовая суседка. Але, на шчасце, яна не спраўдзілася. Праз некалькі дзён мы ўсё ж пачулі з гнязда на слупе радасны парны клёкат...

Пра маленькія ножкі
0 3609

Пра маленькія ножкі

Днямі я спытала ў 4-гадовага сына, ад чаго, на яго погляд, бацькам трэба абараняць сваіх дзяцей. «Ад электрычнасці, ад стрэмак, ад вялікай колькасці цукерачак і мульцікаў, ад кляшчоў, ад дрэнных слоў, ад зубных монстраў...» Пра ўсё гэта, што ляжыць на паверхні, я пісаць не буду. 

Каханне — гэта дзеяслоў
0 4030

Каханне — гэта дзеяслоў

Вечар пятніцы. Я стаю на прыпынку і чакаю маршрутку. Побач з нагі на нагу перамінаецца сівавалосы падцягнуты мужчына ў джынсах і светлай кашулі. І вось да прыпынку пад'язджае аўтобус, дзверы адчыняюцца, і адтуль выходзіць стройная жанчына на невысокіх абцасіках.

Выхаванне прыкладам
0 4054

Выхаванне прыкладам

Свякроў распавядала, што яе сын, калі быў маленькі, падбіраў і выкідаў у сметніцу кожную абгортку, якая сустракалася на яго шляху. З таго часу асабліва нічога не змянілася. Вясной муж ходзіць і прыбірае смецце за рыбакамі каля нашай вясковай рэчкі. Добры прыклад, як кажуць, заразны.

Мае 17 імгненняў вясны
0 4087

Мае 17 імгненняў вясны

З прыходам вясны я згадала, што летась хацела зварыць варэнне з сасновых шышак. Але так і не дабралася. Не памятаю, ці то настрою не было, ці то часу. Хоць, калі быць шчырай з сабой, справа не ў гэтым. Чамусьці на тое, што ТРЭБА, час ёсць заўсёды, і ніякі настрой не з'яўляецца перашкодай.

Давай злавацца... разам
0 4427

Давай злавацца... разам

Калі дзіця злуецца, бацькам трэба паспрабаваць перанакіраваць агрэсію на штосьці іншае. Можна не толькі біць падушку, як гэта рабілі мы з сынам, але і рваць паперу, тупаць нагамі, «маляваць» сваю злосць, зляпіць з пластыліну тое, што не падабаецца, і расціснуць у блін. 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.