Нiжэйшая скорасць — менш праблем!
ДАI IНФАРМУЕ
...I гэта невыпадкова! Па прычыне перавышэння вадзiцелямi хуткаснага рэжыму ўчыняюцца найбольш цяжкiя па наступствах дарожна-транспартныя здарэннi. Так, толькi ў Савецкiм раёне сталiцы з пачатку 2004 г. па вiне лiхачоў сур’ёзна пацярпелi 6 чалавек. I, нягледзячы на дастаткова ўнушальныя штрафныя санкцыi, прадугледжаныя за перавышэнне хуткасцi (штраф ад 0,5 да 10 базавых велiчынь або пазбаўленне права кiравання транспартнымi сродкамi ўсiх катэгорый ад паўгода да 1 года) за мiнулы перыяд 2004 года супрацоўнiкамi аддзела ДАI Савецкага раёна г. Мiнска прыцягнута да адмiнiстрацыйнай адказнасцi больш як семсот аматараў хуткай язды.Мараль: нiжэйшая скорасць — менш праблем! Спяшайцеся павольна! З 5 па 15 жнiўня Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць аперацыю «Хуткасць». Госцi сталiцы! Не забывайце, што ў горадзе Мiнску праводзiцца мэтавая аперацыя «Хуткасць», не перавышайце максiмальна дазволеную хуткасць руху. Дзяржаўтаiнспекцыя Савецкага раёна г. Мiнска.
|