Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 08:55:19 | Нядзеля | 05.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 190 (25203) АРХIЎ
11 жнiўня 2004г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / РОЗГАЛАС

У сталiцы пачнецца будаўнiцтва метро на Паўднёвы Захад

Iна АРЭХАВА

У вераснi ў Мiнску пачнецца падрыхтоўка да будаўнiцтва чацвёртага ўчастка першай лiнii сталiчнага метрапалiтэна ад станцыi «Iнстытут культуры» да станцыi «Пятроўшчына», якi злучыць мiкрараёны Малiнаўка i Паўднёвы Захад з цэнтрам. Як паведамiў нашаму журналiсту начальнiк унiтарнага прадпрыемства «Дырэкцыя па будаўнiцтву Мiнскага метрапалiтэна Сяргей Мярцалаў, да канца восенi плануецца зацвердзiць у кiраўнiцтве архiтэктурны праект участка. Асноўныя ж работы па будаўнiцтву будуць разгорнуты ў 2005 годзе i завершаны ў 2010-м.

Новы ўчастак працягласцю 5,7 кiламетра будзе мець тры станцыi: «Грушаўка» (на перакрыжаваннi праспекта Дзяржынскага i вулiцы Шчорса), «Мiхалова» (перакрыжаванне праспекта Дзяржынскага i вулiцы Гурскага) i «Пятроўшчына» (праспект Дзяржынскага i вулiца Голубева).

Сярэднi кошт аднаго кiламетра гатовага сталiчнага метро — 23 мiльёны долараў, аднак памер выдаткаў на канкрэтны ўчастак будзе дакладна вядомы восенню, пасля падрыхтоўкi каштарысу.

У 2005 годзе запланавана здача ў эксплуатацыю ўчастка працягу другой лiнii ад станцыi «Пушкiнская» да «Каменнай Горкi» (працягласцю 3,8 кiламетра з трыма станцыямi). На генеральным плане развiцця горада пазначана трэцяя лiнiя метро з канцавымi станцыямi ў раёне плошчы Бангалор i мiкрараёне Серабранка. Яна павiнна прайсцi па вулiцы Багдановiча i перасекчы другую лiнiю на станцыi «Фрунзенская», а першую — на станцыi «Плошча Ленiна». Яе адкрыццё аднесена на 2030 год.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

36,6

ЖЫЦЦЁ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

У блiжэйшы час росту цэн на палiва ў рэспублiцы не прадбачыцца
БПМ наблiзiўся да 130 тысяч
У сталiцы пачнецца будаўнiцтва метро на Паўднёвы Захад
14 жнiўня ў большасцi раёнаў Беларусi чакаюцца моцныя лiўнi
Нiжэйшая скорасць — менш праблем!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандру Лукашэнку даложана аб гатоўнасцi беларускiх спартсменаў да Алiмпiяды-2004
Прэзiдэнт Беларусi абмеркаваў з Васiлём Стражавым стратэгiю развiцця БДУ i яго ролю ў сiстэме вышэйшай адукацыi
Прэзiдэнт Беларусi даручыў Васiлю Далгалёву актывiзаваць намаганнi па далейшаму павелiчэнню беларуска-расiйскага тавараабароту
Знiзiць беспрацоўе да ўзроўню 2 працэнтаў
Убрана трэць плошчаў

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Мiнiстэрства iнфармацыi папярэджвае палiграфпрадпрыемствы аб адказнасцi за распаўсюджванне чорнага пiяра падчас выбарчай кампанii
Больш за ўсё заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па збору подпiсаў — у Мiнcку
За апошнi год узровень матэрыяльнай забяспечанасцi насельнiцтва павысiўся, — сведчаць вынiкi сацыялагiчнага апытання

  ДАКУМЕНТЫ

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 382

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Дапамога з «фiльтрам»

  ПЫТАЛЬНIК

Не хоча? Прымусяць
Калi б сын быў уласнiкам дома...

  36,6

«Жаночая» навука ствараецца мужчынамi

  ЖЫЦЦЁ

«Гомсельмаш» даручэнне выконвае
Рамонт i дызайн: натуральныя i штучныя матэрыялы

  АДУКАЦЫЯ

Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Пешаходы сталi ахвярамi п’янага вадзiцеля
Уцякач быў спынены стрэламi
Раскрыта яшчэ адно цяжкае злачынства
Выручка — у даход дзяржавы
Са смяротным зыходам
Дырэктар ТАА паранiў капiтана мiлiцыi
Раўнiвец пастраляў з пiсталета людзей...
«Дуэль» па-лельчыцку. З-за венiка

  РЭШТА

Песня вечаровая
POST factum
Коладзённiк

  СПОРТ

«Не працай адзiнай...»
Мiнскiя дынамаўцы працягваюць гонку за золатам

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу