Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Алена САЛАНЕНКА, БЕЛТА
У Беларусi ў студзенi—чэрвенi гэтага года iмпарт мабiльных тэлефонаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2006 года ўзрос больш чым у 2,5 раза, паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта.За шэсць месяцаў гэтага года iмпартавана 184,227 тыс. тэлефонаў на суму 19,768 млн долараў. У I паўгоддзi мiнулага года было ўвезена больш як 71,5 тыс. штук на 7,4 млн долараў. Найбольшая колькасць мабiльных тэлефонаў увозiлася з Венгрыi — 73,4 тыс., Карэi — 44,89 тыс. i Кiтая — 42,39 тыс. У прэс-службе таксама праiнфармавалi, што за шэсць месяцаў у краiну ўвезена 96,1 тыс. легкавых аўтамабiляў на суму 540,4 млн долараў, што ў 1,3 раза больш у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2006 года (крыху больш як 70 тыс. аўтамабiляў на 327 млн долараў). Легкавы транспарт iмпартаваўся ў асноўным з Германii, Францыi i Японii. |