БПМ наблiзiўся да 130 тысяч
Сяргей ГРЫБ
У Беларусi вызначаны новы памер бюджэту пражытковага мiнiмуму ў цэнах чэрвеня. У параўнаннi з папярэднiм ён павялiчыўся больш чым на 7 працэнтаў i зараз у сярэднiм на душу насельнiцтва складае 128.390 рублёў. Пры гэтым найбольш «важкiмi» артыкуламi сярэдняга бюджэту з’яўляюцца харчаванне (52,6 працэнта), жыллёва-камунальныя паслугi (18,2 працэнта) i прадметы гардэроба (15,2 працэнта).Адначасова, паведамiлi нам у мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, вызначаны новыя бюджэты пражытковага мiнiмуму для асобных катэгорый. У прыватнасцi, БПМ працаздольнага насельнiцтва зараз складае 137.510 руб., пенсiянераў — 110.590 руб., студэнтаў — 133.650 руб., дзяцей да 3 гадоў — 112.300 руб., а дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў — 144.160 рублёў. |