У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
Аб гэтам паведамiў карэспандэнту БЕЛТА начальнiк упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Уладзiмiр ГАПАНОВIЧ.У гэтым годзе ўраджай яблыкаў чакаецца ў тры разы меншы, чым у мiнулым. Таму арганiзацыi спажыўкааперацыi павялiчылi закупачныя цэны — ад Br150 да Br180 за 1 кг. Познiя сарты яблыкаў, паколькi iх якасць будзе вышэйшая, будуць прымацца па больш высокай цане, адзначыў спецыялiст. Павелiчэнню аб’ёму нарыхтоўкi чарнiц садзейнiчаюць высокiя закупачныя цэны, прапанаваныя ў гэтым годзе спажыўкааперацыяй насельнiцтву: 1 кг чарнiц набываюць па Br4,5—5 тыс. Акрамя таго, арганiзацыi спажыўкааперацыi закупляюць буякi i бруснiцы. У прыватнасцi, буякi каштуюць Br2,5 тыс. за 1 кг.
|