Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 08:14:29 | Панядзелак | 06.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / РОЗГАЛАС

Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых

Аб гэтам паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiль ПАЎЛОЎСКI.

Па стану на ранiцу 7 жнiўня ў Беларусi скошана 1 млн 778 тыс. га збожжавых, што складае 78 працэнтаў да агульнай плошчы.

У Брэсцкай вобласцi засталося ўбраць амаль 15 працэнтаў, у Гомельскай — 16,5 працэнта, у Гродзенскай — 15,7 працэнта, у Мiнскай — 19 працэнтаў. Паводле разлiкаў аблсельгасхарчаў, паўднёвыя i цэнтральныя рэгiёны справяцца з уборкай да 12—15 жнiўня. Пiк уборачнай перамясцiўся ў Магiлёўскую i Вiцебскую вобласцi, дзе ўбрана толькi 68,5 працэнта i 61,5 працэнта адпаведна. Штодзень у гэтых рэгiёнах скошваецца амаль 3 працэнты плошчы.

Валавы збор збожжа ў Беларусi складае 5 млн 411 тыс.тон. На аналагiчную дату мiнулага года было сабрана крыху больш як 3 млн тон. Самы высокi ўраджай у гэтым годзе атрыманы ў Мiнскай вобласцi — 1 млн 534 тыс. тон. У сталiчнай вобласцi маюць намер сабраць 1,8 млн тон. Пераадолелi мiльённы рубеж па намалоту збожжа гаспадаркi Гродзенскай вобласцi — 1 млн 22 тыс. тон. У гэтым годзе на Гродзеншчыне плануецца сабраць амаль 1,4 млн тон збожжа. У Брэсцкай вобласцi намалочана 829,2 тыс. тон, у Магiлёўскай — 720 тыс. тон, у Гомельскай — 686 тыс. тон, у Вiцебскай — 625 тыс. тон. Акрамя таго, амаль 600 тыс. тон збожжа плануецца сабраць з асабiстых прысядзiбных участкаў насельнiцтва i ў сялянскiх фермерскiх гаспадарках, тым больш што ўраджайнасць тут амаль на ўзроўнi агульнарэспублiканскай — 30,5 ц/га.

Разлiкi паказваюць, што ў цэлым у Беларусi будзе намалочана 7 млн тон збожжа. Гэта дасць магчымасць выканаць дзяржзаказ па продажы харчовага збожжа ў аб’ёме 1 млн 10 тыс. тон, закласцi ў дастатковай колькасцi насенне, забяспечыць фуражом жывёлагадоўчыя комплексы i птушкафабрыкi.

Намеснiк мiнiстра адзначыў, што цяпер убiраюць познiя пасевы, найбольш ураджайныя. Так сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у Гродзенскай вобласцi перасягнула 36,4 ц/га, у Магiлёўскай — 33,2 ц/га, у Мiнскай — 31,4 ц/га.

Гаспадаркi паўднёвых i цэнтральных рэгiёнаў Беларусi, якiя завяршылi ўборку, накiруюць 350 камбайнаў на дапамогу паўночным раёнам.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу