Камянi ў жоўцевым пузыры? Харчуемся правiльна
Вольга ШАЎКО
Раіць спецыяліст
Ад камянёў у жоўцевым пузыры i пратоках сёння пакутуе кожны сёмы жыхар планеты. Прычым жоўцекамянёвую хваробу знаходзяць не толькi ў людзей ва ўзросце, але i ў падлеткаў.— Ад яе не застрахаваны нiхто, — гаворыць дацэнт другой кафедры хiрургiчных хвароб Беларускага дзяржаўнага медунiверсiтэта Алег РУБАХАЎ, — аднак у жанчын гэта паталогiя сустракаецца часцей, што звязана з пэўнымi гарманальнымi працэсамi. Адзначана таксама, што ад жоўцекамянёвай хваробы амаль не пакутуюць вегетарыянцы, а рызыкуюць набыць яе тыя, хто харчуецца бялковай ежай, якая ўтрымлiвае вялiкую колькасць халестэрыну. Увогуле рэжым харчавання iстотна можа паўплываць на ўтварэнне жоўцевых камянёў. Вядома, што пэўныя прадукты валодаюць уласцiвасцю раствараць халестэрын. Аднак ёсць i такiя, якiя правакуюць прыступ жоўцевай колiкi. Таму правiльна падабраная дыета дапаможа абаранiцца ад утварэння камянёў. Дыетолагi рэкамендуюць ужываць больш агароднiны. Як ужо адзначалася, у вегетарыянцаў жоўцекамянёвая хвароба — даволi рэдкая з’ява. I асаблiва паспяхова процiстаяць гэтай немачы жанчыны, у якiх у рацыёне харчавання шмат арэхаў, бабовых i апельсiнаў. Што ж утрымлiваецца ў гэтых прадуктах, што перашкаджае каменеўтварэнню? Магчыма гэта клятчатка, але верагодней за ўсё — раслiнныя бялкi, якiя валодаюць здольнасцю знiжаць канцэнтрацыю халестэрыну ў жоўцi. Людзям, якiя маюць камянi, лепш адмовiцца ад кавы. Чорная кава без цукру i вяршкоў, з кафеiнам цi без яго можа выклiкаць скарачэннi жоўцевага пузыра, якiя прыводзяць да прыступу жоўцекамянёвай хваробы. Усяго паўкубка кавы стымулююць скарачэннi жоўцевага пузыра. Каменеўтварэнню садзейнiчае галаданне, вельмi вялiкiя перапынкi памiж прыёмамi ежы цi адмова ад сняданку. Больш за ўсё камянёў у тых, хто не еў па 14 гадзiн i больш, прапускаючы сняданнi. Менш чым васьмiгадзiнныя перапынкi здымаюць рызыку каменеўтварэння. Без падтрымкi харчавання стрававальная сiстэма не выпрацоўвае дастаткова кiслот з жоўцю, што валодаюць здольнасцю раствараць халестэрын i не даваць яму выпадаць у асадак у выглядзе камянёў. Нават невялiкае перавышэнне нормы масы цела абарочваецца пагрозай каменеўтварэння, прычым гэта асаблiва датычыцца жанчын сярэдняга ўзросту. Чым большая вага, тым большая рызыка. Поўныя жанчыны ў шэсць разоў часцей церпяць ад жоўцевых камянёў, i нават залiшнiя 10 кг амаль падвойваюць рызыку. Лiшкi тлушчу ў арганiзме пераўтвараюцца ў халестэрын, якi ў спалучэннi з жоўцю становiцца асновай каменеўтварэння. Здавалася б, усё зразумела: калi лiшак вагi прыводзiць да каменеўтварэння, лагiчна было б хутчэй пазбавiцца ад яе. Але вось парадокс: хуткая страта вагi — гэта адзiн з верных спосабаў справакаваць жоўцекамянёвую хваробу. Нiзкакаларыйная, з нiзкiм утрыманнем тлушчу дыета (да 600 кiлакалорый i менш 3 г тлушчу ў дзень) у 50 працэнтах выпадкаў прыводзiць да ўтварэння камянёў у жоўцевым пузыры. I чым хутчэй вы губляеце вагу, тым вышэй рызыка: камянi могуць знаходзiцца ў жоўцевым пузыры, а вы нават i не падазраяце аб гэтым, пакуль вялiкая страта вагi i зварот да звычайнага рэжыму харчавання не прывядуць да сiмптомаў жоўцекамянёвай хваробы. Небяспекi можна пазбегнуць, калi да кожнага прыёму ежы дадаваць па 5—10 г тлушчу (напрыклад, па 2 чайныя лыжкi алiўкавага алею). Тлушч неабходны для таго, каб стымуляваць жоўцевы пузыр выпускаць жоўць, якая ў iм назапасiлася, хоць бы раз у дзень. Пры рэзкiм скарачэннi ўжывання тлушчу жоўцевы пузыр пачынае радзей скарачацца i выкiдаць жоўць у кiшэчнiк, а застой жоўцi вядзе да ўтварэння камянёў. Перашкаджае ўтварэнню камянёў алкаголь у невялiкай колькасцi. Паўшклянкi вiна цi пiва ў дзень знiжаюць камене- ўтварэнне прыкладна на 40 працэнтаў. Аднак перавышэнне гэтага ўзроўню спiртнога не ўзмацняе абарону. Тэарэтычна невялiкiя дозы алкаголю паскараюць распад халестэрыну, не даючы яму аформiцца ў гранулы.
|