Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 11:39:04 | Чацвер | 09.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 20 (25885) АРХIЎ
31 студзеня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / 36,6

Малыя чыгуначныя алiмпiйскiя гульнi

Iлона IВАНОВА

У Магiлёўскiм аддзяленнi Беларускай чыгункi надаецца вялiкая ўвага здароваму ладу жыцця. У абласным цэнтры, Крычаве i ў Асiповiчах, дзе ёсць вялiкiя чыгуначныя вузлы, працуюць фiзкультурна-аздараўленчыя камбiнаты. Самы буйны з iх — магiлёўскi комплекс «Лакаматыў», якi штогод наведвае 120 тысяч чалавек, з якiх трэць — работнiкi чыгункi.

Задача камбiнатаў — прыцягваць чыгуначнiкаў да спартыўнага жыцця. Людзей, якiя жадаюць браць удзел у спартыўных спаборнiцтвах, шмат.

— Калi спачатку мы стваралi спартыўныя каманды, было неяк цяжкавата, — прызнаецца намеснiк начальнiка Магiлёўскага аддзялення чыгункi Мiкалай Тарасевiч. — Людзi не вельмi разумелi, навошта ўвогуле патрэбна спартакiяда. Цяпер жа прачнуўся спартыўны азарт. Кожнае прадпрыемства чыгункi выстаўляе не толькi каманду ў гульневым вiдзе спорту, але i каманду балельшчыкаў у дадатак. Кожны iмкнецца ўвайсцi ў каманду, трэнiравацца, выйграваць i, канешне, атрымлiваць заахвочваннi.

Пасля спаборнiцтваў каманды i ўдзельнiкi атрымлiваюць не толькi кубкi i падарункi ў выглядзе спартыўных прыладаў, але i грошы. За мiнулы год была прэмiявана амаль сотня работнiкаў магiлёўскай чыгункi на суму больш за 8 мiльёнаў рублёў.

Начальства бачыць у спартыўных гульнях вялiкую карысць: чым больш людзi займаюцца спортам, тым больш адцягваецца iх увага ад тытуню, алкаголю i пераядання. З 13,5 тысячы работнiкаў Магiлёўскага аддзялення чыгункi прыкладна чвэрць бярэ ўдзел у спартакiядах. Прычым актыўная моладзь, ахвочая да спорту, ёсць не толькi ў Магiлёве i iншых гарадах. Кiраўнiцтва iмкнецца сабраць у каманды людзей з лiнiй, з сельскай мясцовасцi, дзе няма чым заняцца пасля працы i дзе часта бавяць вольны час «у кампанii» са спiртнымi напоямi.

Тут спортам хочуць пазбавiць шкодных звычак. Калi чалавек, напрыклад, захапляецца лыжамi, то ў яго не хопiць здароўя i часу курыць ды пiць. Бо спартакiяда на чыгунцы доўжыцца не некалькi дзён, а круглы год, i асобныя турнiры займаюць некалькi тыдняў. Найбольш папулярныя ў чыгуначнiкаў футбол, валейбол, лыжныя гонкi, спартыўнае арыентаване, стральба.

Дарэчы, на чыгунцы право- дзяць рабочую спартакiяду, а таксама i спаборнiцтвы сярод кiраўнiкоў. Яны выклiкаюць шмат iнтарэсу. Тэнiс, плаванне, стральба, лыжы — у такiх вiдах спорту кiраўнiкi абараняюць гонар свайго прадпрыемства i аддзялення чыгункi.

Паводле традыцыi, турнiры па мiнi-футболу чыгуначнiкi праводзяць у Крычаве, а лыжныя гонкi — у Асiповiчах.

— I паспеем яшчэ пабегаць на лыжах! — усмiхаецца Мiкалай Тарасевiч. — Зiма, як гавораць, толькi пачалася. Так што ўсё наперадзе.

У спорткамбiнаце «Лакаматыў» залiваюць каток: прыйшлi маразы, а з iмi — час хакея i масавага катання. Зiмой таксама папулярныя басейн i гульнi ў зале. Камбiнату ўжо 30 гадоў, але ўвесь час да яго прыбудоўваюць нешта новае: нядаўна тут з’явiлiся крыты манеж для гульнявых вiдаў спорту i тэнiсныя корты са штучным травяным пакрыццём.

Сцены «Лакаматыва» ўвешаныя стэндамi з фотаздымкамi розных спаборнiцтваў, таксама ёсць дошка вынiкаў спартакiяды. Толькi што падвялi вынiкi за мiнулы год: пераможцы i арганiзатары атрымаюць прэмii да 5 базавых велiчынь.

— Мы тут працу пачалi задоўга да кампанii за здаровы лад жыцця, — гаворыць дырэктар «Лакаматыва» Валерый Палаўчэня. — У нас iншая праблема: не як людзей прыцягнуць, а як умясцiць усiх, хто жадае займацца фiзкультурай i спортам. Людзi самi зразумелi, што лепш быць здаровым, чым хворым. I плюс прэстыж прадпрыемства: калi работнiкi разам з кiраўнiкамi гуляюць i перажываюць за сваiх. Я гэта называю Малымi чыгуначнымi алiмпiйскiмi гульнямi — падчас iх на трыбунах, як кажуць, яблыку няма куды ўпасцi.

Кожныя субота i нядзеля — гэта днi адпачынку чыгуначнiкаў у спорткамбiнаце «Лакаматыў». Работнiкi чыгункi карыстаюцца яго паслугамi бясплатна. Гэта замацавана ў калектыўнай дамове. За некаторыя вiды спорту, праўда, даводзiцца плацiць прафкамам iх прадпрыемстваў, бо плаванне, рытмiка, тэнiс — гэта платныя паслугi. Пенсiянеры чыгункi бясплатна займаюцца аздараўленчай гiмнастыкай.

Найбольшай папулярнасцю ў публiкi карыстаюцца гульнi жаночых каманд. Прыгожыя жанчыны, шмат эмоцый — добрае вiдовiшча. Шмат народу збiраецца i на лыжныя гонкi: але тут маладыя часта прайграюць старэйшаму пакаленню. Вiдаць, людзi папярэдняга пакалення больш вынослiвыя i дбаюць пра сваё здароўе.

У перспектыве, лiчыць Валерый Палаўчэня, трэба развiваць спартыўную базу — i не ў цэнтры, а ў калектывах. Каб шараговы чыгуначнiк пасля змены мог заняцца сабой. Так ужо робiцца ў некаторых падраздзяленнях: бiльярдны i тэнiсны сталы, зала для агульнай фiзiчнай падрыхтоўкi i аднаўлення пасля працы.

Фiзiчна здаровы чалавек працуе лепш — у правiльнасцi гэтай высновы ўжо не трэба нiкога пераконваць. А ў чыгуначнiкаў праца нялёгкая: i ў снег, i ў дождж, i ў гразь цягнiкi ходзяць, перавозяць людзей i грузы. Таму кiраўнiцтва чыгункi ставiць задачу: не вялiкi спорт, а здаровы чалавек.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАСЛОЎНА

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Нацбанк: крок насустрач укладчыкам...
Чакаюцца маразы да 20 градусаў
Усе — на лёд!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь не адыдзе ад векавога курсу адносна Расii»
Беларусь зацiкаўлена ў пашырэннi эканамiчнага супрацоўнiцтва з Венгрыяй

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

У Беларусi ў 2007 годзе плануецца стварыць 253 аграгарадкi
Работа над мiлiцэйскiмi памылкамi
«Пазыка». Мiнус... сацыяльныя правы?
Экскурсаводы пройдуць абавязковую акрэдытацыю
Рубiльнiк — апошнi аргумент
Вясковыя прывiлеi
Пачуць кожнага

  ДАСЛОЎНА

Генадзь ЗЮГАНАЎ: «Пуцiну вельмi нявыгадная сiтуацыя з пастаўкамi газу i нафты ў Беларусь»
Беларускiя прадпрыемствы могуць знiзiць энергаскладальнiк у сабекошце прадукцыi на 10—15 працэнтаў
Рост заработнай платы павiнен быць супастаўны з ростам прадукцыйнасцi працы

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Вiктар ВОЛКАЎ: «правiлы дарожнага руху напiсаны крывёю»

  ПЫТАЛЬНIК

Права на долю
Сёлета будзе надрукавана першая частка Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi

  У СВЕЦЕ

Хроніка апошніх падзей

  36,6

Здароўе дзяцей — люстэрка здароўя бацькоў
Такая зараз мода!
«Кiраўнiк, якi вядзе здаровы лад жыцця, — каласальны прыклад для падначаленых»
Малыя чыгуначныя алiмпiйскiя гульнi
Графiк «гарачай» тэлефоннай лiнii ўпраўлення аховы здароўя Мiнаблвыканкама (220-20-25)
Суперсучасны ўльтрагукавы сканер устаноўлены ў Мiнскiм абласным раддоме
Камянi ў жоўцевым пузыры? Харчуемся правiльна
Сiндром «сухога вока» правакуецца сучаснымі зрокавымi перагрузкамi
Шчасце — унутры чалавека

  ЖЫЦЦЁ

У агракамбiнаце «Ждановiчы» матэрыяльна заахвочваюцца сем’i работнiкаў за нараджэнне дзяцей
Экалогія: дбаць пра бяспеку
«Паветраныя брамы» краiны адкрыты для новых авiяперавозчыкаў
Чым парадуе нас «Беларуская энцыклапедыя»?
Прытулак на час

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Падатковая льгота прадастаўляецца бацькам, а не сыну
Курс роднай цi «другаснай»?
Эхакардыяграфiя: платная цi бясплатная?

  АДУКАЦЫЯ

«Энцыклапедыя» для абiтурыентаў

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Гарэў лён...
Эксплуатаваў суайчыннiкаў
Зазiрнулi ў хату
Жыццё — пад пагрозай затаплення

  РЭШТА

КУБАК
Аўтааматар

  СПОРТ

Юнiёры штампуюць медалi
У чыноўнiкаў — спартыўна-творчы марафон

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу