Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 11:42:51 | Чацвер | 09.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / 36,6

Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

У дзiцячых палiклiнiках Мiнска з пачатку жнiўня пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай, або ХIБ-iнфекцыi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла загадчык аддзялення iмунапрафiлактыкi Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Iрына Глiнская.

Iрына Глiнская ўдакладнiла, што такiя прышчэпкi атрымаюць дзецi ва ўзросце ад 3 месяцаў да 5 гадоў, якiя адносяцца да груп рызыкi: часта i працягла хварэюць, з хранiчнымi запаленчымi захворваннямi лёгкiх, з бранхiяльнай астмай, ВIЧ-iнфiцыраваныя i дзецi, якiя пастаянна знаходзяцца ў закрытых установах (дамы дзiцяцi i iнш.).

Гемафiльная, або ХIБ-iнфекцыя — гэта захворваннi (пнеўманiя, ВРЗ, бранхiт, менiнгiт i iншыя), якiя выклiкае гемафiльная палачка. Носьбiтамi бактэрыi з’яўляюцца каля 40 працэнтаў дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў. Гемафiльная iнфекцыя перадаецца ад дзяцей-носьбiтаў паветрана-кропельным шляхам i са слiнай, у тым лiку праз цацкi i прадметы ўжытку. З-за ўзроставых асаблiвасцяў iмуннай сiстэмы ў дзяцей да 6 гадоў iмунiтэт да ХIБ не фармiруецца самастойна, i таму яны пераносяць iнфекцыю шматразова, звычайна ў форме частых ВРЗ. Лячэнне ўскладнена тым, што ўстойлiвасць гемафiльнай палачкi нават да такiх антыбiётыкаў, як эрытрамiцын i тэтрацыклiн, дасягае 80 працэнтаў. Адзiным спосабам надзейнай аховы ад ХIБ-iнфекцыi з’яўляецца прышчэпка.

Хворых менш не становіцца

Дызентэрыя, трыхiнелёз, клешчавы энцэфалiт i хвароба Лайма — менавiта гэтыя iнфекцыi сапсавалi агульную карцiну з iнфекцыйнай захворваемасцю ў Беларусi ў I паўгоддзi гэтага года.

Так, за кошт двух сямейна-групавых успышак, што адбылiся ў Мiнску i ў Вiцебскай вобласцi, паказчыкi захворваемасцi насельнiцтва на трыхiнелёз выраслi ў 1,8 раза ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года. Iнфiцыраванне клешчавым энцэфалiтам праз свойскае малако стала прычынай успышкi гэтага захворвання ў Гродзенскай вобласцi, адпаведна захворваемасць на клешчавы энцэфалiт вырасла краiне па адразу ўтрая. А распаўсюджванне iнфiцыраваных кляшчоў павялiчыла колькасць падхапiўшых хваробу Лайма беларусаў у 1,7 раза.

Даволi стабiльную сiтуацыю з групавой кiшэчнай захворваемасцю сапсавала ўспышка дызентэрыi Зонэ сярод навучэнцаў сярэдняй школы № 1 горада Талачына, якая адбылася напрыканцы навучальнага года. У вынiку агульная захворваемасць на дызентэрыю Зонэ вырасла па краiне ў 3,6 раза.

Затое эпiзаатычная абстаноўка па шаленству, наадварот, стабiлiзавалася. Колькасць зарэгiстраваных выпадкаў шаленства сярод жывёлiн зменшылася ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года амаль удвая. Напружанай сiтуацыя застаецца толькi ў Брэсцкай вобласцi, дзе назiраўся рост колькасцi хворых на шаленства жывёлiн у 1,9 раза. Станоўчая тэндэнцыя захавалася i ў лiпенi: за гэты месяц у Беларусi быў зарэгiстраваны 51 выпадак захворвання на шаленства сярод жывёлiн. Для параўнання, у лiпенi 2006 года ад шаленства пацярпелi 120 жывёлiн. А ўсяго за 7 месяцаў гэтага года ў статыстыку па шаленству трапiлi 527 жывёлiн (за сем месяцаў папярэдняга года — 1035).

Ва ўрачоў — новы «арсенал» для лячэння пацыентаў

Мiнiстэрствам аховы здароўя зацверджаны новы пералiк асноўных лекавых сродкаў. У параўнаннi з папярэднiм пералiкам, якi дзейнiчаў з 2005 года, новы дакумент пашырыўся на 69 пазiцый (у тым лiку на 42 пазiцыi па айчынных лекавых сродках) i ўключае каля 480 мiжнародных непатэнтаваных найменняў лекавых сродкаў (195 з iх вырабляюцца цi фасуюцца ў Беларусi).

Увядзенне новага Пералiку асноўных лекавых сродкаў прадастаўляе магчымасць урачам прызначаць пацыентам высокаэфектыўныя прэпараты, якiя дазваляюць дабiцца кантролю над шэрагам найбольш распаўсюджаных захворванняў, — тлумачаць у Мiнiстэрстве аховы здароўя. Усе яны ўключаны ў клiнiчныя пратаколы дыягностыкi i лячэння хворых, зацверджаныя мiнiстэрствам.

Для прыкладу, у новы пералiк увайшлi лекавыя сродкi, прызначаныя для лячэння глаўкомы, захворванняў касцей, для ўстаранення галавакружэння, мачагонныя, антыбактэрыяльныя, процiгрыбковыя, сардэчна-сасудзiстыя сродкi, процiпухлiнныя, антыгiпертэнзiўныя, цукрапанiжальныя i г.д. прэпараты. Пры рэцэптурным забеспячэннi пацыентаў медыцынскiя работнiкi таксама кiруюцца Пералiкам асноўных лекавых сродкаў.

Надзея НIКАЛАЕВА.

603 выпадкi ВIЧ-iнфекцыi

За студзень—лiпень гэтага года ў Беларусi выяўлена 603 выпадкi ВIЧ-iнфекцыi (за аналагiчны перыяд 2006 года — 433). Аб гэтым паведамiлi ў аддзеле прафiлактыкi ВIЧ/СНIД Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя (РЦГЭiГЗ).

На 1 жнiўня гэтага года агульная колькасць зарэгiстраваных у рэспублiцы выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi склала 8 тыс. 350 (паказчык на 100 тыс. насельнiцтва склаў 86,3).

На першым месцы па колькасцi зарэгiстраваных ВIЧ-iнфiцыраваных знаходзiцца Гомельская вобласць — 4493 выпадкi, паказчык iнфiцыраванасцi — 305,9 на 100 тыс. насельнiцтва. На другiм месцы — Мiнская вобласць (1007 выпадкаў, паказчык 68,2 на 100 тыс. насельнiцтва). На трэцiм — горад Мiнск (1177 выпадкаў, паказчык 65,8 на 100 тыс. насельнiцтва).

Як адзначылi ў аддзеле прафiлактыкi ВIЧ/СНIД цэнтра, пераважная колькасць ВIЧ-iнфiцыраваных гэта маладыя людзi ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.

Асноўны шлях перадачы iнфекцыi — iн’екцыйнае ўвядзенне наркатычных рэчываў (61,4%). Павялiчваецца колькасць грамадзян, iнфiцыраванне якiх адбылося ў вынiку сексуальных кантактаў (2005 — 57,2%, 2006 — 63,4%). За сем месяцаў гэтага года палавым шляхам iнфiцыравалася 63,6%.

У цэлым па рэспублiцы ўдзельная вага жанчын з агульнай колькасцi ВIЧ-iнфiцыраваных складае 34,5%, мужчын — 65,5%. Ад ВIЧ/iнфiцыраваных мацi за 7 месяцаў гэтага года нарадзiлася 82 дзiцяцi. Кумулятыўная колькасць выпадкаў СНIДу на 1 жнiўня склала 783, з iх за сем месяцаў гэтага года быў упершыню ўстаноўлены дыягназ 180 пацыентам.

У рэспублiцы зарэгiстравана 1105 лятальных выпадкаў сярод ВIЧ-iнфiцыраваных, 809 (73,2%) з лiку памерлых — наркаспажыўцы.

Кар. БЕЛТА.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу