Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 09:20:34 | Нядзеля | 01.08.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 190 (25203) АРХIЎ
11 жнiўня 2004г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / АДУКАЦЫЯ

Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

ПОГЛЯД

Знаёмыя рэпетытары-матэматыкi назiраюць цiкавую з’яву: раней да iх звярталiся па дапамогу толькi бацькi вучняў выпускных (9—11) класаў, некалькi гадоў таму сем’i пачалi шукаць дапамогу для сямi,- васьмiкласнiкаў, а зараз ужо патрабуецца дапамога вучням чацвёртага класа. I з’ява гэтая досыць масавая.

Некалькi разоў i да мяне звярталiся знаёмыя з просьбай дапамагчы iх дзецям засвоiць матэматыку 4 класа, бо самi яны ўжо не здольныя дапамагчы.

Пытаюся адну дзяўчынку: якiя праблемы? «Не магу задачу рашыць», — адказвае. Чытаю задачу: «Даўжыня Янцзы на 509 км большая за агульную даўжыню Цзялiнцзяна, Ханьшуя i двойчы ўлiчанага Ялунцзяна, на 104 км большая за падвоеную агульную даўжыню Ялунцзяна i Ханьшуя i на 4476 км большая за даўжыню Ялунцзяна. Знайсцi даўжыню Янцзы, Ялунцзяна, Цзялiнцзяна i Ханьшуя, улiчваючы, што агульная даўжыня Цзялiнцзяна i Ханьшуя роўная 2643 км».

Ну што ж, кажу, давай разбiрацца, чытай сама. Дзяўчынка пачынае чытаць: «Даўжыня Янз... Янц... Ян-цы-зы... большая за даўжыню Цзi... Цлi... Цзы... Цызя...»

Я з цiкавасцю чакаю. Але так i недачакаўся — слова «Цзялiнцзян» яна так i не змагла прачытаць. Прамучыўшыся так некалькi хвiлiн, яна спынiлася i разгублена паглядзела на мяне. I я зразумеў — праблема тут не ў матэматыцы, праблема ў тым, што аўтары падручнiка Л.Латоцiн i Б.Чабатарэўскi не падумалi аб тым, як тое дзяўчо будзе чытаць кiтайскiя назвы. Не падумала аб гэтым i маладая настаўнiца, якая чамусьцi не абмiнула гэтую няўдалую задачу. Адно добра, што не стала рашаць на ўроку — урок быў бы безнадзейна сапсаваны.

Я прапаную дзяўчынцы рашыць iншыя задачы, дзе няма такiх мудрагелiстых слоў (хаця, трэба адзначыць, задачамi з мудрагелiстымi назвамi i падручнiк, i адпаведны зборнiк задач перапоўненыя, i абмiнуць iх цяжка). Яна больш-менш паспяхова iх рашае, хаця напружанне i няўпэўненасць, выклiканыя той няўдачай, адчуваюцца. Вiдаць, такiх няўдач было ўжо шмат, i яны паспелi стварыць у свядомасцi дзяўчынкi ўяўленне аб незвычайнай «цяжкасцi» матэматыкi, аб недасягальнасцi для яе гэтых прамудрасцяў.

Я гартаю падручнiк i на кожным кроку натыкаюся там на геаграфiчныя назвы: Дарлiнг, Марамбiджы, Журуа, Мадэйра, Пурус, Драва, Сiрэт, Джамна, Дамадар, Гамацi, Гхагхра... Цi беларускiя — Оршына, Лiпна, Мугiрына, Мядзведна, Берцы, Абаб’е... Магчыма, гэта падручнiк геаграфii? Цi матгеаграфii або геаграматыкi. Але на вокладцы напiсана «Матэматыка».

Хацелася б спытаць чытача: цi ведаеце вы такiя рэкi цi азёры? А калi не ведаеце, то цi не перашкаджае гэта вам у жыццi?

Сказаць па праўдзе, я не супраць таго, каб у падручнiку матэматыкi сустракалiся задачы з геаграфiчнымi назвамi, з гiстарычнымi падзеямi, са звесткамi з бiялогii, фiзiкi, астраномii. Гэта ажыўляе матэматыку, робiць яе больш цiкавай i прывабнай, далучае яе да пэўнай сiстэмы ведаў. Але ж трэба думаць аб меры, трэба, каб матэматыка не гублялася сярод Марамбiджы i Гхагхры.

Я iмкнуся выбiраць для дзяўчынкi задачы з кароткiм зместам, дзе нiшто не адцягвае ўвагу ад матэматыкi. Яна паступова ўспрымае мой спакойны даверлiва-ўпэўнены тон, пачынае рэагаваць усмешкамi на мае жарты — i задачы ўжо не падаюцца ёй такiмi страшэннымi...

«Хуткасць палёту чмяля меншая за хуткасць палёту асы ў тры разы, або на 100 м/хвiл. Знайдзiце гэтыя хуткасцi». Чакаю, што дзяўчо пачне традыцыйнае i даволi звыклае: «Абазначым лiтарай «iкс» хуткасць чмяля...» Але яна няўпэўнена пачынае маляваць нейкiя адрэзкi. Не давёўшы работу да канца, спыняецца i чакае маёй дапамогi. Я цiкаўлюся: «А праз ураўненнi вы не рашаеце задачы?» — «Не, ураўненнямi нам не дазваляюць. Мы рашаем адрэзкамi». Вось так, i тут навiна!

Некалi Ала Пугачова спявала: «Задаёт учитель нам с иксами задачи, кандидат наук и тот над задачей плачет». I пужала: «То ли еще будет, ой-ёй-ёй!»

За пару дзесяцiгоддзяў песня страцiла сваю актуальнасць, бо «з iксамi задачы» цяпер рашаюцца пачынаючы з першага класа, i яны ўжо не падаюцца такiмi страшнымi нi вучням, нi iх настаўнiкам, якiя добра авалодалi нескладанай методыкай вучыць складаць па тэкстах задач ураўненнi. Але ж — авалодаць авалодалi, а тут раптам сюрпрыз: цяпер гэтыя задачы трэба рашаць не праз iксы i ўраўненнi, а праз маляванне адрэзкаў. Цяпер бы Але Барысаўне заспяваць: «Задае настаўнiк нам без iксоў задачы, кандыдат навук i той над задачай плача».

Я спрабую зразумець логiку аўтараў новага падручнiка: навошта тут (на роўным месцы!) гэтае метадычнае «вынаходнiцтва»? Магчыма, яны хацелi дапамагчы дзятве ўсвядомiць сутнасць задачы наглядна (як кажуць, лепш адзiн раз убачыць...)? Але адразу знаходзяцца два iстотныя контраргументы. Па-першае, адрэзак «даўжынёй» 35 градусаў цi 100 метраў за хвiлiну — абстракцыя для дзяцей не больш даступная, чым той iкс, з якiм настаўнiкi i бацькi ўжо добра асвоiлiся. Настаўнiкi, канешне, знойдуць урэшце патрэбныя словы i прыёмы, каб сутнасць малявання адрэзкаў паступова ўсведамлялася iх вучнямi. Але навошта марнаваць час, калi праз нейкiя паўгода i да заканчэння школы тыя ж задачы будуць усё роўна рашацца праз ураўненнi «з iксамi»?

Карацей кажучы, падручнiк, якi дзейнiчае ўжо трэцi год, пакуль пакiдае шмат пытанняў i патрабуе ўдумлiвай i досыць iстотнай перапрацоўкi. Хто ж павiнен яго перапрацоўваць, як не самi аўтары? Але мяне насцярожвае той факт, што ў педагагiчным друку аўтары пачынаюць выказвацца наконт змен у падручнiку геаметрыi. Ёсць падставы меркаваць, што яны ўжо збiраюцца пiсаць падручнiк па геаметрыi, пакiнуўшы раней напiсаныя iмi падручнiкi матэматыкi настаўнiкам.

Калi мае падазрэннi справядлiвыя, тады ўсплывае наступнае пытанне: а цi ёсць у нас альтэрнатыўныя падручнiкi — для таго ж чацвёртага класа, напрыклад? Цi мае беларускi настаўнiк матэматыкi рэальную магчымасць выбару?

Высвятляецца, што выбар усё ж такi ёсць, хаця i небагаты. Мяне радуе, што паспяхова праходзiць выпрабаваннi падручнiк аршанскага настаўнiка В. Герасiмава. Яшчэ не будучы знаёмым з тым падручнiкам, я ўжо схiльны аддаваць яму перавагу толькi таму, што яго аўтар мае багаты ўласны вопыт iнiцыятыўнай працы i тыя падручнiкi, якiя пiша, найперш апрабоўвае на занятках са сваiмi вучнямi.

Я лiчу, што кожнаму настаўнiку павiнна прадастаўляцца свабода выбару — з некалькiх альтэрнатыўных падручнiкаў ён мог бы выбiраць «свой». Толькi ў гэтым выпадку ў школу змогуць прыйсцi па-сапраўднаму добрыя падручнiкi. I не толькi па матэматыцы. А мiнiстэрству адукацыi трэба пашукаць магчымасцi падтрымкi iнiцыятыў (асаблiва з боку вопытных настаўнiкаў) па стварэнню новых падручнiкаў i вучэбных матэрыялаў.

Мiхась БУЛАВАЦКI,

настаўнiк вышэйшай катэгорыi.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

36,6

ЖЫЦЦЁ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

жнiвень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          


  РОЗГАЛАС

У блiжэйшы час росту цэн на палiва ў рэспублiцы не прадбачыцца
БПМ наблiзiўся да 130 тысяч
У сталiцы пачнецца будаўнiцтва метро на Паўднёвы Захад
14 жнiўня ў большасцi раёнаў Беларусi чакаюцца моцныя лiўнi
Нiжэйшая скорасць — менш праблем!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандру Лукашэнку даложана аб гатоўнасцi беларускiх спартсменаў да Алiмпiяды-2004
Прэзiдэнт Беларусi абмеркаваў з Васiлём Стражавым стратэгiю развiцця БДУ i яго ролю ў сiстэме вышэйшай адукацыi
Прэзiдэнт Беларусi даручыў Васiлю Далгалёву актывiзаваць намаганнi па далейшаму павелiчэнню беларуска-расiйскага тавараабароту
Знiзiць беспрацоўе да ўзроўню 2 працэнтаў
Убрана трэць плошчаў

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Мiнiстэрства iнфармацыi папярэджвае палiграфпрадпрыемствы аб адказнасцi за распаўсюджванне чорнага пiяра падчас выбарчай кампанii
Больш за ўсё заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па збору подпiсаў — у Мiнcку
За апошнi год узровень матэрыяльнай забяспечанасцi насельнiцтва павысiўся, — сведчаць вынiкi сацыялагiчнага апытання

  ДАКУМЕНТЫ

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 382

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Дапамога з «фiльтрам»

  ПЫТАЛЬНIК

Не хоча? Прымусяць
Калi б сын быў уласнiкам дома...

  36,6

«Жаночая» навука ствараецца мужчынамi

  ЖЫЦЦЁ

«Гомсельмаш» даручэнне выконвае
Рамонт i дызайн: натуральныя i штучныя матэрыялы

  АДУКАЦЫЯ

Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Пешаходы сталi ахвярамi п’янага вадзiцеля
Уцякач быў спынены стрэламi
Раскрыта яшчэ адно цяжкае злачынства
Выручка — у даход дзяржавы
Са смяротным зыходам
Дырэктар ТАА паранiў капiтана мiлiцыi
Раўнiвец пастраляў з пiсталета людзей...
«Дуэль» па-лельчыцку. З-за венiка

  РЭШТА

Песня вечаровая
POST factum
Коладзённiк

  СПОРТ

«Не працай адзiнай...»
Мiнскiя дынамаўцы працягваюць гонку за золатам

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу