Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая
Надзея НIКАЛАЕВА
Больш чым 10 чалавек прэтэндуюць на кожнае бюджэтнае месца ў юрыдычным каледжы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. 7 жнiўня ў абiтурыентаў, якiя паступаюць у коледж на аснове базавай адукацыi, пачалiся ўступныя экзамены: ад iх патрабуецца напiсаць дыктоўку па беларускай або рускай мове i пiсьмовую кантрольную работу па матэматыцы. Усяго ад абiтурыентаў-дзевяцiкласнiкаў у прыёмную камiсiю сёлета паступiла 531 заява пры плане прыёму 50 чалавек.А вось ад абiтурыентаў з агульнай сярэдняй адукацыяй дакументы ў каледжы будуць прымацца да 13 жнiўня. Гэтай катэгорыi абiтурыентаў трэба прадаставiць у прыёмную камiсiю сертыфiкаты па матэматыцы i дзяржаўнай мове. План прыёму на спецыяльнасць «правазнаўства» на дзённую бюджэтную форму навучання складае 25 чалавек i 30 чалавек — на бюджэтную завочную форму навучання. Пакуль сваё жаданне паўдзельнiчаць у конкурсе выказалi 118 маладых людзей.
|