Хроніка апошніх падзей
СМI прадказваюць змену менеджменту «Газпрама»Паводле расiйскiх СМI, гэтыя чуткi звязаныя з загадкавай хваробай кiраўнiка газавай манаполii Аляксея Мiлера. Захворванне многiя схiльныя лiчыць «палiтычным» i звязваюць з супярэчнасцямi памiж адмiнiстрацыяй прэзiдэнта Расii i менеджментам «Газпрама», якiя апошнiм часам iстотна абвастрылiся. «Непразрыстасць» работы расiйскага канцэрна перастала задавальняць замежных партнёраў, i прыход новых людзей можа аднавiць аб’ёмы мiжнародных праектаў. Кандыдатамi на пасаду кiраўнiка «Газпрама» называюць Германа Грэфа i блiзкага да Пуцiна бiзнэсмена Кавальчука. ЮШЧАНКА КРЫТЫКАВАЎ УРАД I АБЯЦАЎ ПАВЫСIЦЬ ЗАРОБКI Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка выступiў на з’ездзе мiжпартыйнага блока «Наша Украiна — Народная самаабарона», дзе зрабiў шэраг гучных заяў i жорстка раскрытыкаваў урад Януковiча. Прэзiдэнт таксама пастараўся «зарадзiць» народ на выбары, запэўнiўшы ў сумленнасцi i празрыстасцi кампанii. У сваiм выступленнi Юшчанка паабяцаў з прыходам да ўлады дэмсiл павялiчыць сярэднюю заработную плату, удвая павялiчыць выплаты вайскоўцам i да 15 000 грыўняў (каля трох тысяч долараў) — дапамогi за нараджэнне другога дзiцяці. Крытыкуючы ўрад, Юшчанка адзначыў, што рэальныя даходы ўкраiнцаў за год зменшылiся ўдвая пры найвышэйшых тэмпах росту эканомiкi за 15 гадоў. Паводле яго слоў, аплата жыллёва-камунальных паслуг вырасла на 123 працэнты, цана на малако — на 18, на хлеб — на 15 працэнтаў. Сваiх жа паплечнiкаў Юшчанка пахвалiў i заявiў, што яны зрабiлi «сапраўдны крок у будучыню». КАВА ДАПАМАГАЕ ЗАХАВАЦЬ ПАМЯЦЬ У СТАРАСТІ Жанчыны ва ўзросце старэй за 65 гадоў, якiя выпiваюць больш за тры кубкi кавы за дзень, у меншай ступенi схільныя натуральнаму ўзроставаму аслабленню памяцi. Да такой высновы прыйшлi французскiя вучоныя пасля правядзення даследавання з удзелам сямi тысяч чалавек. Пакуль незразумела, цi можа кафеiн абаранiць ад старэчай прыдуркаватасцi.
|