Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 07:34:44 | Панядзелак | 06.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 20 (25885) АРХIЎ
31 студзеня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / РЭШТА

КУБАК

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

Людская памяць пераборлiвая i непрадказальная. Часам цяжка ўспомнiць, калi ж адбылася важная для цябе некалi падзея. I ў той жа час трывала ў памяцi ўладкоўваецца якая-небудзь дробязь. Вось i цяпер пачаў пiсаць пра простую рэч — кубак, а ўсплывае нешта даўняе, здавалася б, малазначнае.

Яшчэ дашкалёнкам леты праводзiў я ў бабулi, у лясной вёсачцы Касцянi. Вось бабуля i прыахвочвала да збiрання грыбоў, тлумачыла, якiя ядомыя, а якiя трэба абмiнаць.

— Ты, унучак, сыраежкi гэтыя вялiкiя не бяры, распаўзаюцца яны. А вось кубачкi падымай, бачыш якiя яны цвёрдыя, з тоўстымi ножкамi.

Кубачкi — так у нас называлi i называюць сапраўды тыя сыраежкi, якiя з круглымi, шчыльнымi галоўкамi, на тоўстых ножках...

У 1973-м, васемнаццацiгадовым, стаў карэспандэнтам раённай газеты. Не ад вялiкiх здольнасцяў — ад недахопу падрыхтаваных журналiстаў. Тады на ўсю рэдакцыю было пару чалавек з вышэйшай адукацыяй (завочная партшкола). I вось адна з першых камандзiровак на захад раёна, туды, дзе яшчэ ад часоў талерантнага да iншых рэлiгiй Вялiкага княства Лiтоўскага пасялiлiся выгнаныя з Расii стараабрадцы. Па мясцоваму «маскалi». У Апiдамах, там, дзе i сёння дзейнiчае стараабрадавая царква, зайшлi ў хату напiцца. Стаiць вядро, ля яго ладны драўляны кубак. Але гаспадыня моўчкi пайшла ў бакоўку, прынесла вялiкую бляшаную кварту, зачэрпнула ёй вады i падала нам. На мой недаўменны погляд старэйшы калега толькi мiргануў. А потым, у дварышчы, расказаў, што ў «маскалёў» такая завядзёнка. Чужым, нячыстым свайго посуду не даваць...

У салдацкiм рыштунку акрамя ўсяго iншага ў часы маёй службы быў i алюмiнiевы кацялок. На iм накрыўка, а ў кацялку таксама алюмiнiевы кубак грамаў на трыста. Мелася на ўвазе, што на вучэннях салдату ў час абеду ў кацялок будзе налiвацца варыва, у накрыўку накладацца каша, ну а кубак для кiсялю. Ды толькi ў нас, маладых i зялёных, кубкаў гэтых у кацялках не аказалася. На якiя патрэбы пайшлi яны, невядома. I вось абед. Атрымалi i з’елi першае, другое. А што ж з кiсялём? Нехта травой вычышчаў свой кацялок i падстаўляў кухару замест кубка. Некаму аддалi свае кубкi «дзяды», якiя ад кiсялю адмовiлiся. Толькi потым даведалiся мы: чаму. Аказваецца, менавiта ў салдацкi кiсель яшчэ пры вырабе яго на заводзе дабаўлялася тое рэчыва, якое спрыяла меншай празе салдат да самавольных паходаў да дзяўчат...

Кубкi, конаўкi, кварты, кухлiкi на Беларусi здаўна выраблялiся з глiны, дрэва, былi i лубяныя. Асаблiва мне даспадобы глiняныя кубкi. Ёсць яны i цяпер, але ўжо больш дэкаратыўнага прызначэння. А вось медны цi латунны кубак сустрэць цяжэй. Як няма цяпер i такой прафесii — лудзiльшчык, чалавек, якi знутры лудзiць медны цi латунны посуд, у тым лiку i кубкi. Хоць пры жаданнi i такi, старасвецкi кубак, знайсцi можна: на вёсцы дзе-небудзь у прылазнiку для чэрпання вады цi ў каморы, для перасыпання збожжа.

Зразумела, сказаць: « выпiў кубак кавы» — неяк не выпадае, кубкам усё-такi пьюць ваду, квас, малако, пiва ў рэшце рэшт. А на каву патрэбны кубачак. Беларускiя пiсьменнiкi новай рэгенерацыi часта для гэтага выкарыстоўваюць слова «фiлiжанка». Яно прыжылося, але нешта не наша на смак у iм чуецца.

Ёсць у кубка яшчэ адна вельмi спецыфiчная i гожая функцыя — для ўжывання спiртнога. Але ўжо тут чалавек прыдумаў яму iншыя, больш прыгожыя, нават узнёслыя назвы: чаша, келiх, чара. Вельмi многiя неабыякавыя да ўрачыстых застолляў паэты проста не маглi абысцiся без гэтых слоў.

У Пiмена Панчанкi:

А пасля па чары «Цынандалi»

Вып’ем за здароўе тых сяброў,

Што сягоння у далёкiх далях

Б’юцца за Бабруйск i Магiлёў.

Вiдаць нядрэнна часам пачувалася i ў час вайны нашаму народнаму паэту, калi ўздымаў ён чару з такiм прыстойным вiном. I зноў жа ўспамiнаецца. У доме творчасцi ў Каралiшчавiчах, выступаючы перад намi, маладымi, нехта з мэтраў працытаваў радкi яшчэ аднаго нашага народнага паэта, Пятра Глебкi. «Ноч. Халодная зямлянка. Перастрэлка. Цiшыня. Неба чыстае, як шклянка...» I патлумачыў. Маўляў, самi разумееце вобраз. Сядзiць паэт у зямлянцы, крыху прыняў для натхнення. Вунь i шклянка на стале пустая.

А вось у Максiма Танка:

Хочацца сцiснуць далонi,

Ў поглядзе дружбу спаткаць,

Поўныя накiпам, звонам

Хмельныя чары падняць.

Крыху ў iншым значэннi выкарыстоўвае гэта слова Уладзiмiр Дубоўка:

Я з кожным днём

раблюся больш цвярозым,

Хоць з большай смагай

чару пью жыцця.

У Сяргея Панiзнiка ёсць верш пра славутага нашага спевака Забэйду-Сумiцкага. У iм паэт дзвюма назвамi кубка — простай вясковай i высокай, урачыстай — паказвае ўзняцце спевака ад вясковага пачатку да свайго еўрапейскага росквiту:

Сыходзiлi днi

з маладога папасу.

Крутымi шляхамi планiда вяла.

I мамiна кварта

сiроцкага квасу

паўнюткай нiколi

ў руках не была.

У вырай узнёсся

ўзнадзеены голас,

ў сумоўе народаў

як свой узляцеў, -

каб родную песню

выводзiць у колас...

I срэбраны келiх яго не пусцеў.

Ну, келiхi ды чары хай застаюцца для ўрачыстасцяў. А ў нашым звычайным побыце няма нiчога больш надзейнага i практычнага за звычайную чарку. Прычым нават цяпер часам бывае, што на ўсю кампанiю яна адна. А нашы бацькi i дзяды дык толькi так i практыкавалi ў час застолляў. I ад гэтага не атрымлiвалася менш урачыста i гожа. Якуб Колас у «Новай зямлi» апiсвае, як пасля пагляду пчол, збiрання ад iх мёду мужчыны садзяцца ў хаце за святочным сталом:

Мiхал тут чарку налiвае.

— Ну, да каго мне пiць? — пытае,

Гасцей абводзячы вачыма.

— Пускай з канца, пачнi з Яхiма.

— Ну, кум Яхiм, стары дружака!

Няхай мiне нас гора ўсяка;

Дай, божа, добрую прыгоду,

Каб больш налета было мёду;

Каб мы пiлi, яшчэ прасiлi,

Каб на галовах захадзiлi...

Неяк атрымалася, што расказваючы пра простую рэч, можа, i зашмат прывёў вершаў розных паэтаў. Ды тэма такая, дык крыху i павяло.

А ў слова «кубак» ёсць i iншыя значэннi. Так называюць галаўны ўбор у некаторых нацыянальных строях беларускiх жанчын. Ну а пра пераходны кубак, ганаровы кубак цi там кубак чэмпiёнаў — ведаюць не толькi спартсмены. Тут неяк толькi назваў я чашу. Таму закончу так: няхай у кожнага з чытачоў дом будзе поўнай чашай.

Вiцебская вобласць.



  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАСЛОЎНА

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Нацбанк: крок насустрач укладчыкам...
Чакаюцца маразы да 20 градусаў
Усе — на лёд!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь не адыдзе ад векавога курсу адносна Расii»
Беларусь зацiкаўлена ў пашырэннi эканамiчнага супрацоўнiцтва з Венгрыяй

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

У Беларусi ў 2007 годзе плануецца стварыць 253 аграгарадкi
Работа над мiлiцэйскiмi памылкамi
«Пазыка». Мiнус... сацыяльныя правы?
Экскурсаводы пройдуць абавязковую акрэдытацыю
Рубiльнiк — апошнi аргумент
Вясковыя прывiлеi
Пачуць кожнага

  ДАСЛОЎНА

Генадзь ЗЮГАНАЎ: «Пуцiну вельмi нявыгадная сiтуацыя з пастаўкамi газу i нафты ў Беларусь»
Беларускiя прадпрыемствы могуць знiзiць энергаскладальнiк у сабекошце прадукцыi на 10—15 працэнтаў
Рост заработнай платы павiнен быць супастаўны з ростам прадукцыйнасцi працы

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Вiктар ВОЛКАЎ: «правiлы дарожнага руху напiсаны крывёю»

  ПЫТАЛЬНIК

Права на долю
Сёлета будзе надрукавана першая частка Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi

  У СВЕЦЕ

Хроніка апошніх падзей

  36,6

Здароўе дзяцей — люстэрка здароўя бацькоў
Такая зараз мода!
«Кiраўнiк, якi вядзе здаровы лад жыцця, — каласальны прыклад для падначаленых»
Малыя чыгуначныя алiмпiйскiя гульнi
Графiк «гарачай» тэлефоннай лiнii ўпраўлення аховы здароўя Мiнаблвыканкама (220-20-25)
Суперсучасны ўльтрагукавы сканер устаноўлены ў Мiнскiм абласным раддоме
Камянi ў жоўцевым пузыры? Харчуемся правiльна
Сiндром «сухога вока» правакуецца сучаснымі зрокавымi перагрузкамi
Шчасце — унутры чалавека

  ЖЫЦЦЁ

У агракамбiнаце «Ждановiчы» матэрыяльна заахвочваюцца сем’i работнiкаў за нараджэнне дзяцей
Экалогія: дбаць пра бяспеку
«Паветраныя брамы» краiны адкрыты для новых авiяперавозчыкаў
Чым парадуе нас «Беларуская энцыклапедыя»?
Прытулак на час

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Падатковая льгота прадастаўляецца бацькам, а не сыну
Курс роднай цi «другаснай»?
Эхакардыяграфiя: платная цi бясплатная?

  АДУКАЦЫЯ

«Энцыклапедыя» для абiтурыентаў

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Гарэў лён...
Эксплуатаваў суайчыннiкаў
Зазiрнулi ў хату
Жыццё — пад пагрозай затаплення

  РЭШТА

КУБАК
Аўтааматар

  СПОРТ

Юнiёры штампуюць медалi
У чыноўнiкаў — спартыўна-творчы марафон

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу