POST factum
БРЫТАНЦАМ ЗАБАРАНIЛI РАЗЯВАЦЬ РОТ НА ФОТАЗДЫМКАХЖыхарам Вялiкабрытанii забаранiлi ўсмiхацца на пашпартных фотаздымках. Аб гэтым паведамiла газета «Дэйлi тэлеграф». Згодна з новымi правiламi, аб’яўленымi пашпартнай службай Злучанага каралеўства, усе фотаздымкi на пашпарты «павiнны паказваць твар цалкам, з нейтральным выразам i з закрытым ротам». Гэтыя рэкамендацыi выпрацаваны напярэдаднi выдачы новых пашпартоў, куды будзе ўманцiраваны чып з бiяметрычнымi данымi, якiя пагранiчнiкi будуць счытваць з дапамогай спецыяльных устройстваў. Гэтыя прыборы рэагуюць на адпаведнасць шэрагу кропак на твары. Анкеты аб выдачы пашпарта з фатаграфiямi, дзе чалавек шырока ўсмiхаецца, будуць адхiляцца. Новыя пашпарты, рашэнне аб увядзеннi якiх было прынята краiнамi «Вялiкай васьмёркi», павiнны палегчыць кантроль за перамяшчэннем грамадзян i ўскладнiць падробку пашпартоў злачынцамi i тэрарыстамi. Разам з тым, згодна з апытаннямi грамадскай думкi, многiя брытанцы незадаволеныя тым, як яны выглядаюць на фота на сваiх дакументах. У прыватнасцi, як пiша «Дэйлi тэлеграф», кожны пяты брытанец саромеецца сябе на пашпартным фотаздымку i стараецца не паказваць яе нават сваiм блiзкiм знаёмым. ВIЯГРА ПАПУЛЯРНАЯ СЯРОД МОЛАДЗI Колькасць мужчын, якiя карыстаюцца вiяграй, павялiчылася ўтрая з таго часу, як яна з’явiлася на рынку ў 1998 годзе. Даследаванне, праведзенае кампанiяй «Express Scripts», якая вывучае фармацэўтычны рынак, упершыню прысвечана тэндэнцыям, звязаным з прымяненнем вiягры. Вучоныя вывучалi iнфармацыю аб зваротах за рэцэптамi ў 1998—2003 гадах, выкарыстоўваючы выпадковую выбарку, якая складаецца больш чым з 5 мiльёнаў застрахаваных дарослых па ўсёй Амерыцы, пiша газета «Вашынгтон таймс». Паводле вынiкаў даследавання, мужчыны ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў з’яўляюцца найбольш хутка растучай групай спажыўцоў вiягры. Рост у гэтай групе даследуемых склаў 312 (!) працэнтаў. Колькасць спажыўцоў вiягры, якiя належаць да ўзроставай групы 46—55 гадоў, павялiчылася на 216 працэнтаў. У цэлым прымяненне вiягры вырасла на 75 працэнтаў — з 0,8 працэнта насельнiцтва планеты ў 1998 годзе да 1,4 працэнта ў 2002-м. Кожную секунду ў свеце прадаецца 9 таблетак прэпарата. Летась аб’ём продажу вiягры склаў амаль 2 млрд. долараў. ЧЫРВОНАЕ ВIНО РОБIЦЬ ЖАНОЧЫЯ ГРУДЗI ПРЫГАЖЭЙШЫМI? Апошнi пiск моды ў салонах прыгажосцi Буэнас-Айрэса — чырвонае вiно. На думку, якая ўсталявалася сярод наведвальнiц салонаў, чырвонае вiно падцягвае скуру жывата i робiць грудзi больш пругкiмi. Мясцовыя касметолагi наносяць на адпаведныя часткi цела сваiх клiентак крэмы, вырабленыя на аснове вiна, цi проста ўцiраюць чыстае чырвонае вiно ў скуру. Спецыялiсты кажуць, што маска з чырвонага вiна багатая на вiтамiн E, i яе трэба наносiць на скуру непасрэдна пасля ачышчэння апошняй. Паводле iх слоў, вiно сiлкуе скуру i робiць яе больш пругкай i здаровай. Паслуга карыстаецца вельмi вялiкай папулярнасцю сярод жыхарак аргенцiнскай сталiцы. ЯПОНЦАМ ЗАБАРОНЕНА НАЗЫВАЦЬ СВАIХ ДЗЯЦЕЙ ГЕМАРОЯМI Японцам будзе забаронена выкарыстоўваць у iмёнах сваiх дзяцей iероглiфы «пракляцце», «разбэшчанасць» i «злоба». Такое рашэнне прынялi члены кансультатыўнага савета пры мiнiстэрстве юстыцыi. Паводле дзеючых у Японii законаў, бацькi могуць даваць сваiм дзецям самыя неверагодныя iмёны. Але выкарыстоўваць дазваляецца толькi тыя iероглiфы, якiя ўключаны ў афiцыйна санкцыянаваны спiс. За апошнiя паўстагоддзя ён павялiчыўся ўсяго на 400 iероглiфаў i зараз складаецца з 2232 знакаў. У мiнулым месяцы савет прапанаваў павялiчыць гэты спiс больш чым на чвэрць i дазволiў суайчыннiкам называць сваiх дзяцей, напрыклад, «ластаўкамi», «званочкамi», «клубнiцамi». Аднак шэраг iероглiфаў выклiкаў абурэнне грамадскасцi, у сувязi з чым было вырашана налажыць табу на выкарыстанне ў iмёнах дзевяцi знакаў. У iх лiк увайшлi такiя iероглiфы, як «труп», «рак» (хвароба), «экскрыменты», «спакушэнне», «гемарой». Спiс новых iероглiфаў, як чакаецца, будзе зацверджаны ўвосень. Многiя японцы, вельмi часта, даючы iмёны сваiм дзецям, доўга не думалi. А хлопчыкаў нярэдка проста нумаравалi: Першы, Другi i г. д. «Чыста Першым» стаў, напрыклад, цяперашнi прэм’ер-мiнiстр Японii Дзюн’iцiра Каiдзумi. У iмёнах дзяўчынак, як правiла, выкарыстоўваўся iероглiф «ка» (дзiця). Такiм чынам навечна засталiся «дзецьмi» кiраўнiк японскага МЗС Iорыка Кавагуцi i мiнiстр эканомiкi Юрыка Каiкэ. Праўда, апошнiм часам японцы сталi ўсё часцей адыходзiць ад гэтай традыцыi. У мужчынскiх iмёнах цяпер папулярныя iероглiфы «лятаць», «крылы», «мужнасць», а ў жаночых — назвы кветак, «водар», «вытанчанасць» i «элегантнасць».
|