Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 09:08:42 | Нядзеля | 05.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 190 (25203) АРХIЎ
11 жнiўня 2004г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ПЫТАЛЬНIК

Калi б сын быў уласнiкам дома...

ПЫТАЛЬНIК

Я пенсiянерка ва ўзросце 65 гадоў, адпрацавала ў калгасе «Радзiма» больш за 40 гадоў. Са мной пражывае сын 1967 года нараджэння, якi таксама працуе ў калгасе. Нам налiчаны падатак на нерухомасць. Хачу даведацца: цi правiльна гэта? У вашай газеце было напiсана, што калi хто працуе ў калгасе, дык ён вызваляецца ад уплаты падатку на нерухомасць. Я звярнулася ў сельскi Савет i мне адказалi, што мой сын — не галава сям’i, а я, таму падатак i налiчаны.

Нiна Паўлаўна ГАЛУЗА,

в. Канюхi Капыльскага раёна.

Сёлета пастановай № 4 мiнiстэрства па падатках i зборах ад 14 студзеня 2004 года быў зацверджаны дакумент «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Iнструкцыю аб парадку налiчэння i ўплаты падатку на нерухомасць фiзiчнымi асобамi». Згодна з адным з яго пунктаў, што датычыць будынкаў i збудаванняў, за выключэннем прызначаных i (цi) выкарыстоўваемых ва ўстаноўленым парадку для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя размешчаны ў сельскай мясцовасцi i належаць на правах уласнасцi фiзiчным асобам, што пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасцi i працуюць у арганiзацыях, размешчаных у сельскай мясцовасцi, якiя ажыццяўляюць сельскагаспадарчую вытворчасць, згаданая заяўнiцай iльгота iснуе.

На першы погляд, гэтая сiтуацыя цалкам датычыць сына нашай чытачкi: i ў сельскай мясцовасцi пражывае, i ў калгасе, як яна пiша, працуе. Дык чаму няма льготы? Звярнiце ўвагу на прыведзеныя вышэй словы «належаць на правах уласнасцi» i далей па тэксту. Iншымi словамi (калi наша заяўнiца нiчога не наблытала i падала сiтуацыю такой, якая яна ёсць аб’ектыўна), сын чытачкi быў бы вызвалены ад уплаты падатку, калi б з’яўляўся ўласнiкам дома, бо ўсе iншыя патрабаваннi пры прадастаўленнi такой iльготы ў нашым выпадку выконваюцца. Але, як можна зразумець з лiста, уласнiкам дома лiчыцца якраз мацi. Як пенсiянерка яна б магла таксама разлiчваць на льготу па ўплаце падатку на нерухомасць — каб жыла адна. Але з ёй прапiсаны i сумесна пражывае працаздольны член сям’i, адпаведна, такое права жанчына страчвае.

Дарэчы, аналагiчныя пытаннi раней нам ужо задавалi, пыталiся, што можна зрабiць у такой сiтуацыi. Канешне, тэарэтычна дом можна перааформiць на сына, але гэта таксама каштуе грошай i патрабуе часу, ды i, не выключана, у заканадаўстве могуць адбыцца пэўныя змяненнi, так што цi будзе карысць для сям’i ад такога кроку — яшчэ пытанне.



  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

36,6

ЖЫЦЦЁ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

У блiжэйшы час росту цэн на палiва ў рэспублiцы не прадбачыцца
БПМ наблiзiўся да 130 тысяч
У сталiцы пачнецца будаўнiцтва метро на Паўднёвы Захад
14 жнiўня ў большасцi раёнаў Беларусi чакаюцца моцныя лiўнi
Нiжэйшая скорасць — менш праблем!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандру Лукашэнку даложана аб гатоўнасцi беларускiх спартсменаў да Алiмпiяды-2004
Прэзiдэнт Беларусi абмеркаваў з Васiлём Стражавым стратэгiю развiцця БДУ i яго ролю ў сiстэме вышэйшай адукацыi
Прэзiдэнт Беларусi даручыў Васiлю Далгалёву актывiзаваць намаганнi па далейшаму павелiчэнню беларуска-расiйскага тавараабароту
Знiзiць беспрацоўе да ўзроўню 2 працэнтаў
Убрана трэць плошчаў

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Мiнiстэрства iнфармацыi папярэджвае палiграфпрадпрыемствы аб адказнасцi за распаўсюджванне чорнага пiяра падчас выбарчай кампанii
Больш за ўсё заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па збору подпiсаў — у Мiнcку
За апошнi год узровень матэрыяльнай забяспечанасцi насельнiцтва павысiўся, — сведчаць вынiкi сацыялагiчнага апытання

  ДАКУМЕНТЫ

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 382

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Дапамога з «фiльтрам»

  ПЫТАЛЬНIК

Не хоча? Прымусяць
Калi б сын быў уласнiкам дома...

  36,6

«Жаночая» навука ствараецца мужчынамi

  ЖЫЦЦЁ

«Гомсельмаш» даручэнне выконвае
Рамонт i дызайн: натуральныя i штучныя матэрыялы

  АДУКАЦЫЯ

Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Пешаходы сталi ахвярамi п’янага вадзiцеля
Уцякач быў спынены стрэламi
Раскрыта яшчэ адно цяжкае злачынства
Выручка — у даход дзяржавы
Са смяротным зыходам
Дырэктар ТАА паранiў капiтана мiлiцыi
Раўнiвец пастраляў з пiсталета людзей...
«Дуэль» па-лельчыцку. З-за венiка

  РЭШТА

Песня вечаровая
POST factum
Коладзённiк

  СПОРТ

«Не працай адзiнай...»
Мiнскiя дынамаўцы працягваюць гонку за золатам

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу