Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 11:25:38 | Чацвер | 09.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ПАМЯЦЬ

«О мой край! О мой шлях!»

Марына БЕГУНКОВА

Менавiта гэтыя словы пра родныя мясцiны на Магiлёўшчыне пранёс праз усё жыццё класiк беларускай лiтаратуры Максiм Гарэцкi. Напярэдаднi 115-га юбiлею з дня нараджэння Максiма Iванавiча нам давялося пабываць у вёсцы Малая Багацькаўка Мсцiслаўскага раёна, дзе зараз знаходзiцца музей-сядзiба пiсьменнiка.

Па ўспамiнах Максiма Iванавiча i яго сваякоў, хата, у якой жыла сям’я Гарэцкiх, была цесная, з замшэлай саламянай страхой, з земляной падлогаю i маленькiмi акенцамi на адну шыбу. Асвятлялася хата лучынаю. «Жылi бедна, — успамiнаў Максiм Гарэцкi. — Кожная луста хлеба, кожная лыжка былi на ўлiку. Працавалi многа i цяжка. Часта хварэлi». Але менавiта ў гэтай хаце маленькi Максiм быў на ўсё жыццё зачараваны дзiвоснымi казкамi, цiхiмi песнямi сваёй матулi Ефрасiннi. Матуля пакiнула ў спадчыну Максiму 318 песень, якiя ўвайшлi ў кнiгу «Народныя песнi з мелодыямi» (1928).

Менавiта ў гэтай хаце юны Гарэцкi спрабуе пiсаць свае першыя творы, у тым лiку i вершы. I толькi ў 1912 годзе ён адважыўся i пачаў дасылаць у «Нашу Нiву» нататкi i допiсы пад псеўданiмам «Беларус». У iх — аповед пра жыццё сялян у Горацкiм i Мсцiслаўскiм паветах.

Лiтаратурны музей Максiма Гарэцкага пабудаваны на тым месцы, дзе знаходзiлася хата сям’i пiсьменнiка. Шкада, сялянская хата не падобная на тую маленькую i родную хатку пiсьменнiка. У музеi толькi ў пэўнай ступенi адлюстроўваецца сялянская пабудова, тыповая для вёскi Малая Багацькаўка. У адной палове хаты знаходзiцца мноства дакументаў, успамiнаў, якiя даюць магчымасць прасачыць жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка, у другой — кавалачак сялянскага быту тых часоў. Вялiкая печ, засланая дзвюма посцiлкамi з арнаментам, дзiцячая люлька, вышываныя ручнiкi, абраз... Ёсць тут скрыпка i балалайка, на якiх цудоўна граў Максiм Iванавiч. Пасярод хаты стаiць невялiчкi стол, накрыты абрусам. На iм у шклянцы маленькi букецiк засушаных кветак. Iх падарылi музею навучэнцы Мiнскага цэнтра экалагiчнага выхавання. Побач са сталом — драўляная этажэрка, на якой палатняны мяшэчак з зямлёю з месца расстрэлу рэпрэсаваных у Вязьме. Гэты падарунак зрабiла дэлегацыя з горада Вязьма ў дзень адкрыцця музея. Ёсць тут i нумары нашай газеты: Максiм Гарэцкi з жнiўня 1918 года быў супрацоўнiкам «Звязды».

На жаль, мемарыяльных рэчаў сям’i Гарэцкiх амаль не захавалася. У музеi выкарыстоўваюцца экспанаты, тыповыя для хатняга ўжытку ў вёсцы Малая Багацькаўка. Мноства экспанатаў сядзiбе пасля 110-гадовага юбiлею прыйшлося вяртаць яе старым уладальнiкам — рэспублiканскiм музеям i музеям Магiлёўшчыны.

— У апошнi час у нас наведвальнiкаў хапае, — расказвае загадчык фiлiяла музея-сядзiбы Максiма Гарэцкага Уладзiмiр Лiўшыц. — Але, безумоўна, здалёк спецыяльна не едуць — так, па дарозе. А вось жыхары Мсцiслаўскага i Горацкага раёнаў экскурсii ладзяць часта. Гэта i школьнiкi, i студэнты, настаўнiкi i выкладчыкi.

Да 115-гадовага юбiлею ў музеi плануецца правесцi капiтальны рамонт. На месцы старой хаты з’явiцца новы будынак, а экспазiцыя, якая не абнаўлялася амаль пятнаццаць гадоў, папоўнiцца новымi экспанатамi. «Музей працуе з 1993 года, — каментуе Уладзiмiр Маiсеевiч, — экспазiцыя даўно састарэла i маральна, i матэрыяльна».

Алесь Адамовiч аднойчы зазначыў: «Максiму Гарэцкаму належыць месца адно з важнейшых: месца класiка беларускай лiтаратуры. Побач з Купалам, Коласам, Багдановiчам». I будзе шкада забыцца пра юбiлей нашага таленавiтага земляка.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу