Карысна ведаць
У многiх невялiкiх садах многа шкоды прыносiць яблыневая пладажэрка, а знiшчаць яе хiмiкатамi нельга — можна пашкодзiць агароднiну. Добрым сродкам у барацьбе з матыльком гэтага шкоднiка з’яўляюцца кiслыя прыманкi. У паўлiтровы слоiк з прыманкай нанач трапляе 8—10 матылькоў, а кожны з iх адкладвае да 200 яек. Настой для прыманкi гатуецца з сушаных ападкаў. На вядро бяруць 250—300 г сухафруктаў i вараць 20 хвiлiн, затым здымаюць з агню i настойваюць двое сутак, працэджваюць, дабаўляюць крыху цукру, разлiваюць у слоiкi i развешваюць iх пад нахiлам так, каб птушкам на наступны дзень было зручна паядаць матылькоў. З агнёўкай, малiнавым даўганосiкам i iншымi шкоднiкамi можна змагацца i шляхам рэзкай змены прыцягваючага iх паху. Напрыклад, агнёўка адкладвае яйкi на парэчках i агрэсце, а малiнавы i сунiчны даўганосiк толькi на малiне i сунiцах, пазнаючы гэтыя раслiны па паху. Калi ж гэтыя раслiны апырскнуць слабым растворам бясшкоднага для раслiн хвойнага канцэнтрату (2 ст. лыжкi парашку на 10 л вады), то самка заблытаецца ў паху, спалохаецца i пачне адкладваць яйкi куды папала. Вусенi, якiя з iх вылупяцца, не знойдуць прывычнай для iх ежы i памруць з голаду.
|