Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 09:07:31 | Нядзеля | 05.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ЖЫЦЦЁ

Церабяжоўскi ўнiверсал

Святлана ЯСКЕВIЧ

ВЕДАЙ СВАIХ

У Нiжнiм Церабяжове Столiнскага раёна куды нi ступi, кругом заўважыш «след» мясцовага майстра. Танцпляцоўка, Дом культуры, знак на ўездзе ў вёску, нават лазня аформлены творамi Паўла Кулiка. Яго можна назваць мастаком, разбяром па дрэву, кампазiтарам, паэтам, спеваком, будаўнiком. I ўсё будзе праўдай.

Бог рэдка адорвае аднаго чалавека такiм букетам талентаў, якi дастаўся вяскоўцу са Столiншчыны. Ён не мае спецыяльнай адукацыi нi па аднаму з вiдаў мастацтва, але за што нi бярэцца, усё робiць добра. З-пад пэндзля выходзяць не прымiтыўна-лубачныя карцiнкi аматара, а з-пад пяра — не вершыкi з кульгавай рыфмай — наадварот. На партрэт жонкi мастака можна глядзець доўга-доўга, угадваючы ў рысах зусiм рэальнай жанчыны абагулены вобраз жаноцкасцi, музы. А на вершы яго зараз спявае песнi амаль уся Столiншчына.

Са сваёй Аленай Герасiмаўнай Павел Паўлавiч пражыў у згодзе трыццаць гадоў. Дваiх дзяцей выгадавалi. Абое ўжо маюць свае сем’i, працу. Сын жыве ў Мiнску, дачка настаўнiчае ў суседняй вёсцы. Алена прыехала сюды некалi па размеркаваннi пасля культасветвучылiшча. Павел выкладаў у мясцовай школе маляванне. Так i сустрэлiся дзве творчыя асобы. Цiкава, што па адукацыi Павел Паўлавiч — аграном. Такiя вось асаблiвасцi лёсу. Пасля школы бацька-настаўнiк сказаў: iдзi ў аграномы, можа, потым старшынёй калгаса станеш. А ў палескай глыбiнцы прынята было бацькоў слухацца. Але ўжо падчас вучобы адзiн вопытны выкладчык сказаў хлопцу: «Ты i дня не будзеш працаваць аграномам, не тваё гэта». Сказаў як напрарочыў. Збылося. Сапраўды нi дня i не працаваў. Але як творчая асоба-самавучка рэалiзаваў сябе ў многiм.

Лiтаратурная i музычная творчасць — можа нават не асноўныя хобi Паўла Кулiка. Вершы пачаў пiсаць яшчэ ў юнацтве, зачараваны рамантычнай творчасцю Караткевiча. Пiсьменнiк не раз бываў у Церабяжове, вывучаў мясцовыя курганы, парк, рыштаваннi замка. Спыняўся ў бацькi Паўла — Паўла Кулiка старэйшага. Сталiчны госць разам з сельскiм настаўнiкам вандравалi па ваколiцах, лавiлi рыбу. У сям’i беражлiва захоўваюцца творы Уладзiмiра Сямёнавiча з аўтографамi аўтара. А «Каласы пад сярпом тваiм» — любiмы твор Паўла. З самага ранняга юнацтва, чытаючы творы Караткевiча, хлопец з Церабяжова захапiўся гiсторыяй свайго краю, палюбiў родную зямлю, так бы мовiць, больш свядома.

Таму зусiм нядзiўна, што ў 80-х гадах Павел Кулiк вырашыў самастойна пабудаваць помнiк землякам, што не вярнулiся з вайны. На франтах загiнула каля сарака церабяжоўцаў. Да Берлiна дайшоў яго дзед — Андрэй Кулiк — i ў апошнiя днi вайны загiнуў. Прозвiшчы кожнага выбiў аўтар помнiка на пастаменце пад скульптурнай фiгурай мацi, якая смуткуе. Пабудавалi манумент з бетону. Зараз помнiк даглядае i падтрымлiвае ў парадку Рэчыцкi пасялковы Савет разам з церабяжоўскiм актывам. Старшыня Столiнскага раённага Савета дэпутатаў Людмiла Кiсель, якая раней узначальвала Рэчыцкi пассавет, сказала, што Павел Паўлавiч — iх гонар i славутасць. У раёне праходзiць нямала яго выстаў, маладых пачаткоўцаў-мастакоў ён раз-пораз збiрае на пленэры. Без яго i жыццё што ў Рэчыцы, што ў Церабяжове было б шэрым i панурым. У пасялковым Савеце шмат чаго аформлена яго рукамi. А сцяна хлебапрыёмнага прадпрыемства, дзе ён працуе, нядаўна заззяла, расквецiлася ад пано, зробленага Паўлам Паўлавiчам.

Выразаў двух буслiкаў з дрэва — i вось ужо скульптурная кампазiцыя стаiць насупраць Дома культуры, радуе вока. Нiводнае свята, нiводнае мерапрыемства Церабяжова не прайшло без удзелу Кулiка. Ён не толькi аформiць можа, але i заспяваць хораша, тон задаць. Ёсць у аўтара зборнiк вершаў, альбом песень, праўда... у адным экзэмпляры. Для выдавецтва твораў грошы патрэбны. Адкуль яны ў звычайнага вяскоўца, якiм лiчыць сябе Павел Кулiк?

I сапраўды, жывуць яны з Аленай Герасiмаўнай на свае сцiплыя зарплаты ды даходы ад уласнай гаспадаркi. Карова, свiннi, куры — поўны набор жыўнасцi. Толькi сядзiба iх вызначаецца сярод iншых. Яна i не можа не адрознiвацца, калi жыве тут сапраўдны майстар. Усё з любоўю, з густам аздоблена рукамi гаспадара. I непадобная яна на iншыя — багатыя, нiбы з замежных каталогаў, якiя зараз можна сустрэць цi не ў кожным горадзе, кожным пасёлку. Тут усё асаблiвае: сцiплае, прывабнае, палескае, спаконвечнае. Агароджа, як некалi рабiлi дзяды i прадзеды. Лаўкi, прыступкi — такiя ж. Дарэчы, i цягу да майстэрства Павел Кулiк атрымаў у спадчыну ад дзеда. Той некалi быў вядомы на ўсю акругу цясляр.

Па перакананнi Алены Герасiмаўны, галоўнае багацце — гэта здароўе, мiр i спакой. Усё астатняе здабываецца працай. Так яны выхоўвалi сваiх дзяцей. Сваiм прыкладам. Хоць на мужа свайго яна часам i злуецца — нельга ж быць такiм безадмоўным. Да яго iдуць i iдуць людзi, бо ведаюць, ён усё можа зрабiць, усё умее. Таму рабочы дзень яго не мае межаў. У санаторый з’ездзiць толькi раз за ўсё жыццё мужа ўгаварыла. Кажа, што культурны, арганiзаваны адпачынак — для яго цяжкае выпрабаванне. Як гэта нiчога не рабiць? А вось калi дапамагчы суседу, напiсаць i падарыць некаму карцiну — людзi радуюцца, душа папаўняецца энергiяй.

Многiя дзесяцiгоддзi ў вёсцы стаяла зачыненая царква, закiнутая i разрабаваная. Гадоў дванаццаць таму вырашылi яе аднавiць. Вядома ж, у першых радах майстроў быў Павел. Нядаўна ён новы прастол для храма зрабiў, што-нiшто паднавiў. I падзякавалi яму ўсёй грамадой.

Столiнскi раён.



  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу