Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 11:29:36 | Чацвер | 09.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 20 (25885) АРХIЎ
31 студзеня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ЖЫЦЦЁ

Чым парадуе нас «Беларуская энцыклапедыя»?

Ала МАЧАЛАВА

Выдавецтву «Беларуская энцыклапедыя» сёлета 40. З чым прыйшло выдавецтва ў новы будынак i новы год? Расказвае галоўны рэдактар Генадзь Пашкоў:

— Год выдаўся напружаны, я нават сказаў бы анамальны. Павiнны былi рыхтаваць адказныя, складаныя кнiгi, такiя, як два тамы энцыклапедыi «Рэспублiка Беларусь», другi том энцыклапедыi «Вялiкае княства Лiтоўскае», другi заключны том грунтоўнай энцыклапедыi «Беларускi фальклор», адаптаванае выданне кнiгi Карскага «Беларусы», былi i цiкавыя перавыданнi, напрыклад, «Старынныя сядзiбы Берасцейшчыны» . Такiх грунтоўных прац было 27, а тут яшчэ i пераезд. Можаце сабе ўявiць — перавезцi ўсё з пяцiпавярховага будынка, з усiмi складамi, вялiкай бiблiятэкай, мэбляй. Новае месца трэба было тэлефанiзаваць, святло правесцi. Даводзiлася прыкладваць чыста фiзiчныя намаганнi, таму пэўным чынам пераезд прыпыняў творчы працэс, а на стварэнне энцыклапедычных выданняў патрабуецца багата часу. Так што на новым месцы раскачвацца не выпадае — трэба наганяць упушчанае.

Генадзь Пятровiч вельмi ўдзячны кiраўнiцтву Узброеных сiл Беларусi, Дзяржаўнага камiтэта пагранвойскаў, Мiнiстэрства ўнутраных спраў, якiя дапамаглi падчас пераезду i транспартам, i людзьмi.

На маю просьбу назваць самы цiкавы сёлетнi праект выдавецтва Генадзь Пятровiч адказаў так: «У сям’i ўсе дзецi аднолькава любiмыя, такое ж i ў мяне стаўленне да энцыклапедый: працуеш над кожнай — i зжываешся з iмi». Таму раскажам пра кожнае дзецiшча.

Адзiн з самых цiкавых праектаў, якi хутка пабачыць свет (лiтаральна ў наступным месяцы) — «Блакiтны скарб Беларусi» — энцыклапедыя пра азёры, каналы, рэкi i iншыя вадаёмы нашай радзiмы. Тут нам сапраўды ёсць чым пахвалiцца, нездарма Беларусь называюць сiнявокай. Энцыклапедыя прыйдзецца даспадобы ўсiм тым, хто любiць падарожнiчаць, захапляецца прыродай. Выданне багата iлюстраванае, тут можна знайсцi цiкавыя звесткi пра глыбiню вадаёмаў i тое, якая рыба там водзiцца.

Рыхтуецца яшчэ адно выданне для аматараў падарожжаў — «Турыстычная энцыклапедыя Беларусi». У першую чаргу яно будзе карысна тым, хто працуе на нiве турызму, а заадно i тым, хто толькi збiраецца наведаць Беларусь, цi мала пра яе ведае.

Сёлета выйдуць яшчэ два тамы энцыклапедыi «Рэспублiка Беларусь» (самага грунтоўнага i маштабнага праекта года): чацвёрты i пяты тамы выйдуць у першай i другой палове года адпаведна. Чарговы, трэцi, том серыi «Помнiкi гiстарычнай думкi Беларусi» — «Беларусы» таксама ўбачыць свет сёлета. Працягнецца праца i над серыяй «Гарады i вёскi Беларусi», мяркуецца, яна будзе 15-томнай. Мiнулы год быў прысвечаны энцыклапедыi пра Брэсцкую вобласць. У свой час падобная серыя выйшла ва Украiне, яна аказалася вельмi запатрабаванай, была надзвычай высока ацэнена. «Спадзяёмся, што i наша, беларуская, энцыклапедыя пра гарады i вёскi атрымаецца не менш, а можа нават больш грунтоўнай».

Не застанецца без увагi энцыклапедыстаў i рэлiгiйная сфера: чакаецца выпуск перапрацаванага выдання «Праваслаўныя храмы на Беларусi» i аналагiчнага выдання, прысвечанага каталiцкiм храмам.

У планах ёсць i «Беларускi энцыклапедычны слоўнiк».

— Вельмi аб’ёмнае i адначасова кароткае ў падачы выданне, — так ахарактарызаваў яго галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя».

Яшчэ адзiн цiкавы праект будзе падрыхтаваны ў супрацоўнiцтве з Мiнскiм аблвыканкамам — рэгiянальная энцыклапедыя «Мiнская вобласць» у двух тамах.

— Iдэя належыць нам, аблвыканкам яе падтрымаў i гэта выдатна, — кажа Генадзь Пятровiч. — Ужо складзены генеральны i галiновыя слоўнiкi, зараз iдзе праца над тэкставым матэрыялам, прыступiлi да мастацкага афармлення.

Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» ў дадатак да нястомнай працы над энцыклапедычнымi выданнямi паспявае яшчэ i тварыць. Яго творчая скарбонка папоўнiлася летась паэтычным зборнiкам «Тваiм святлом блаславёны», акрамя таго нiзкi яго вершаў былi надрукаваны на старонках часопiсаў «Полымя», «Маладосць», «Нёман» i газеты «Лiтаратура i мастацтва». Паводле прызнання самога Генадзя Пятровiча працуе ён над тым, што ляжа на душу. Славутае «нi дня без радка» — вiдаць, для празаiкаў, а не для паэтаў. Мяркуе, што творы, якiя пiшуцца марудна, з дня ў дзень, i чытаюцца таксама нялёгка. Паэзiя, лiчыць Генадзь Пашкоў, павiнна стварацца на адным дыханнi.

Пажадаем жа Генадзю Пятровiчу прафесiйных поспехаў i творчых «узлётаў» для светлай, душэўнай паэзii!


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАСЛОЎНА

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Нацбанк: крок насустрач укладчыкам...
Чакаюцца маразы да 20 градусаў
Усе — на лёд!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь не адыдзе ад векавога курсу адносна Расii»
Беларусь зацiкаўлена ў пашырэннi эканамiчнага супрацоўнiцтва з Венгрыяй

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

У Беларусi ў 2007 годзе плануецца стварыць 253 аграгарадкi
Работа над мiлiцэйскiмi памылкамi
«Пазыка». Мiнус... сацыяльныя правы?
Экскурсаводы пройдуць абавязковую акрэдытацыю
Рубiльнiк — апошнi аргумент
Вясковыя прывiлеi
Пачуць кожнага

  ДАСЛОЎНА

Генадзь ЗЮГАНАЎ: «Пуцiну вельмi нявыгадная сiтуацыя з пастаўкамi газу i нафты ў Беларусь»
Беларускiя прадпрыемствы могуць знiзiць энергаскладальнiк у сабекошце прадукцыi на 10—15 працэнтаў
Рост заработнай платы павiнен быць супастаўны з ростам прадукцыйнасцi працы

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Вiктар ВОЛКАЎ: «правiлы дарожнага руху напiсаны крывёю»

  ПЫТАЛЬНIК

Права на долю
Сёлета будзе надрукавана першая частка Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi

  У СВЕЦЕ

Хроніка апошніх падзей

  36,6

Здароўе дзяцей — люстэрка здароўя бацькоў
Такая зараз мода!
«Кiраўнiк, якi вядзе здаровы лад жыцця, — каласальны прыклад для падначаленых»
Малыя чыгуначныя алiмпiйскiя гульнi
Графiк «гарачай» тэлефоннай лiнii ўпраўлення аховы здароўя Мiнаблвыканкама (220-20-25)
Суперсучасны ўльтрагукавы сканер устаноўлены ў Мiнскiм абласным раддоме
Камянi ў жоўцевым пузыры? Харчуемся правiльна
Сiндром «сухога вока» правакуецца сучаснымі зрокавымi перагрузкамi
Шчасце — унутры чалавека

  ЖЫЦЦЁ

У агракамбiнаце «Ждановiчы» матэрыяльна заахвочваюцца сем’i работнiкаў за нараджэнне дзяцей
Экалогія: дбаць пра бяспеку
«Паветраныя брамы» краiны адкрыты для новых авiяперавозчыкаў
Чым парадуе нас «Беларуская энцыклапедыя»?
Прытулак на час

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Падатковая льгота прадастаўляецца бацькам, а не сыну
Курс роднай цi «другаснай»?
Эхакардыяграфiя: платная цi бясплатная?

  АДУКАЦЫЯ

«Энцыклапедыя» для абiтурыентаў

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Гарэў лён...
Эксплуатаваў суайчыннiкаў
Зазiрнулi ў хату
Жыццё — пад пагрозай затаплення

  РЭШТА

КУБАК
Аўтааматар

  СПОРТ

Юнiёры штампуюць медалi
У чыноўнiкаў — спартыўна-творчы марафон

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу