Жнiвень багаты на... аварыi
Iгар ГРЫШЫН
Сумная статыстыка
Як адзначаюць ва УДАI МУС Беларусi, апошнi летнi месяц — адзiн з самых аварыйных у годзе. Парадаксальна, але большасць дарожных здарэнняў адбываецца ў iдэальных умовах, напрыклад, на прамых участках дарог у сухое яснае надвор’е.Так, паводле апошняй iнфармацыi УДАI МУС краiны, за мiнулыя суткi ў рэспублiцы зафiксавана 24 ДТЗ, у якiх загiнулi чацвёра i 24 чалавекi атрымалi цялесныя пашкоджаннi. А вiной гэтаму — бяспечнасць, якую праяўляюць вадзiцелi, перавышэнне ўстаноўленых хуткасных рэжымаў. Згодна са статыстыкай, на лабавыя сутыкненнi прыходзiцца больш за 40 працэнтаў загiнулых на дарозе. Напрыклад, летась у адзiн нядзельны дзень жнiўня на тэрыторыi Мiнскай вобласцi ў лабавых сутыкненнях загiнулi... 18 чалавек. Да трагедый, як падкрэслiваюць спецыялiсты, прыводзiць жаданне вадзiцеляў хутчэй даiмчацца да месца прызначэння ва ўмовах iнтэнсiўнага руху: спяшаючыся, кiроўцы няправiльна ацэньваюць сiтуацыю на дарозе, выязджаюць на паласу сустрэчнага руху. Каб зменшыць колькасць ДТЗ, асабовы склад Дзяржаўтаiнспекцыi пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У прыватнасцi, супрацоўнiкi ДАI адпрацоўваюць усе асноўныя напрамкi па выяўленню грубых парушэнняў правiлаў дарожнага руху з прымяненнем прыбораў фота-вiдэафiксацыi, актыўна выкарыстоўваецца негалосны кантроль за дарожным рухам...
|