Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 08:33:20 | Нядзеля | 05.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ЖЫЦЦЁ

Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»

Святлана ЯСКЕВIЧ

Калi ў Маларыце адкрывалi дзiцячае кафэ «Алёнка», стужку пераразалi дзецi з прытулка, якi размяшчаецца цераз дарогу. «А хто павiнен быць галоўным героем на такой iмпрэзе? — разважае Алена — дзядзькi ў гальштуках цi даўганогiя дзяўчыны ў кароткiх спаднiцах? Кафэ дзiцячае. Значыць, адкрываць яго павiнны дзецi». I вырашыла зрабiць свята для тых, якiя найбольш абдзелены лёсам, лiчы, з самага нараджэння. «Трэба было бачыць вочы гэтых дзетак, — расказвае гаспадыня «Алёнкi». — Большасць з iх упершыню вось так ушанавалi, запрасiлi на свята, частавалi прысмакамi». I неяк з першага дня сталася, што прадпрыемства «ЛанскаяТрэйд» узяло нефармальнае шэфства над прытулкам. Дзяцей запрашалi на святы. Мяркуюць адзначыць з выхаванцамi ўстановы i Дзень ведаў у першых чыслах верасня.

Каб атрымаць уяўленне, якi невялiкi гарадок — Маларыта, дастаткова сказаць, што там няма гарадскога транспарту, няма нiводнага святлафора. Для такога райцэнтра адкрыццё дзiцячага кафэ, вядома, стала падзеяй. Дагэтуль у горадзе нiдзе не прадавалася, напрыклад, марожанае на вагу. А тут можна заказаць марожанае на свой густ з якiм хочаш сiропам або з напаўняльнiкам. У кафэ няма нi пiва, нi iншых слабаалкагольных напiткаў. Затое ёсць сокi на разлiў мясцовага кансервава-гароднiнасушыльнага камбiната вельмi высокай якасцi. I каштуюць яны напалову менш, чым такiя ж сокi з тэтрапакетаў. Кафэ прапануе наведвальнiкам свежае дзiцячае харчаванне з названага прадпрыемства. Тут можна купiць свежы торт i пiрожнае, якiя завозяць з Кобрына. Можна заказаць i адбiўную цi катлету з гарнiрам, блiнцы, дранiкi. Дзецi з задавальненнем ядуць марожанае, п’юць малочныя кактэйлi, глядзяць мульцiкi. Паступова сюды сталi прыходзiць i дзiцячымi кампанiямi, скажам, адзначыць дзень нараджэння. Тады сталы састаўляюць разам i праводзяць невялiкае мерапрыемства. Алена Алесiк сказала, што на Новы год упершыню паспрабуюць праводзiць ранiшнiкi.

Кафэ працуе менш за год. I гэта, падобна, любiмае дзецiшча кiраўнiка маладога прыватнага прадпрыемства «ЛанскаяТрэйд» Алены Алесiк. Памяшканне прадпрыемства арандуе, але для ўстановы купiлi дзве новыя вiтрыны, стварылi хоць i сцiплы, ды прывабны iнтэр’ер. «Каб давесцi ўсё да ладу, — кажа гаспадыня, — трэба яшчэ месяцаў восем. I тады, магчыма, акрамя задавальнення, пачну атрымлiваць прыбытак».

Яшчэ прадпрымальнiца з Ланской мае магазiн i невялiкi бар у Доме культуры. Гэтыя гандлёвыя кропкi таксама патрабуюць увагi i клопату. Для ўсiх адразу купiлi новыя вiтрыны. Сталiчнае прадпрыемства «Эндвесттрэйд» паставiла абсталяванне з адтэрмiноўкай плацяжу. Па цяперашнiм часе — дзiва. Усе патрабуюць аплату наперад. А тут прыехала прадпрымальнiца, лiчы, з вёскi, i паверылi на слова, прадалi, за што Алена мiнскiм партнёрам вельмi ўдзячная. А плацiць даўгi яна спраўна. I ў далейшым, калi ўсё будзе добра, i планы патроху пачнуць набываць рэальныя абрысы, яна мяркуе працаваць толькi з гэтым прадпрыемствам.

Жыве сям’я Алены Алесiк у Ланской, а ўсе яе гандлёвыя кропкi размешчаны ў Маларыце. Адсюль i назва «ЛанскаяТрэйд». Праўда, яна нiчога асаблiвага не азначае, склалася выпадкова. Для назвы прадпрыемства гаспадыня прыдумала беларускiя словы. Але юрысту, якi паехаў у Мiнск рэгiстраваць, у мiнiстэрстве сказалi, што назва не праходзiць, бо нешта падобнае ўжо ў краiне ёсць. Словам, у яго было пяць хвiлiн, каб прыдумаць новае i не паўтарыцца. Так i нарадзiлася «ЛанскаяТрэйд». Гэта назва i фiгуравала ва ўказе кiраўнiка дзяржавы «Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк 2006 года». Яна названа лепшай у сферы грамадскага харчавання.

Адкрыць бар у ДК ёй прапанавалi ў аддзеле культуры. Моладзь прыходзiць на дыскатэку i абавязкова наведвае бар. Пiва там прадаецца да 21 гадзiны. Потым — толькi чай i кава. «Прыемна бачыць, — кажа Алена,— як дзяўчына з хлопцам падыходзяць да стойкi, заказваюць два кубачкi кавы, шакаладку. Культуру трэба ўсталёўваць i на танцах. Для пачатку хоць бы вось так».

Алена Вiктараўна — гандлёвы работнiк па адукацыi — усё жыццё ў большай цi меншай меры была звязана з гэтай прафесiяй. I цяперашнi, паводле яе слоў, невялiкi поспех лiчыць толькi пачаткам на шляху да сваiх задум. Яна аказалася вельмi сцiплым чалавекам, нават фатаграфавацца не захацела. Вось кафэ, работнiкаў яго — калi ласка. Таму ў кадр i трапiла Наталля Морская з юнай наведвальнiцай Юляй.

Наталлi падабаецца працаваць у «Алёнцы». Яна з задавальненнем пяройдзе i ў новае памяшканне ў парку, калi задуманае дырэктарам прадпрыемства Аленай Алесiк спраўдзiцца. Кожны, хто мае хоць невялiкае дачыненне да бiзнэсу, ведае, што такое працаваць у арандаваным памяшканнi. Натуральна, што любы дзелавы чалавек iмкнецца набыць сваё, дзе можна з меншай рызыкай укладваць грошы ў рамонт, у абсталяванне, у добраўпарадкаванне. А ў Маларыцкiм парку ёсць будынiна, якая ўжо даўно «просiцца» ў справу. Незавершаны даўгабуд зараз крыху напамiнае вялiкi гмах пасля бамбёжкi. Даху над памяшканнем няма. Вокны, дзверы, трубы ацяплення, электраправодка павырываныя, што называецца, з мясам i скрадзены. Будоўлю распачыналi гадоў 15 таму як цэнтр адпачынку з заламi для дыскатэк, для ўрачыстасцяў, памяшканнямi для гульнявых аўтаматаў i iншых забаўлянак. I праект, наколькi можна ацанiць тое, што засталося, быў даволi арыгiнальны. Але зараз вялiкая будынiна ўяўляе сабой больш чым сумную карцiну. У парку няма грамадскага туалета. Няцяжка здагадацца, што з гэтага вынiкае. У кутах валяецца тое, па чым можна меркаваць, што бачылi гэтыя сцены не лепшыя праявы чалавечай iснасцi.

Вось гэты даўгабуд Алена намерылася капiтальна адрамантаваць, давесцi да ладу, каб перанесцi сюды свае гандлёвыя кропкi. Кафэ яна мяркуе дапоўнiць уласным кандытарскiм цэхам, каб не вазiць больш прысмакi з Кобрына. Вялiкую залу прадпрымальнiца думае аформiць як месца правядзення вяселляў i вялiкiх урачыстасцяў. Будынiна даволi прасторная, ёсць пакоi, якiя можна адвесцi спецыяльна для адпачынку моладзi. «Калi ўдасца ўсё зрабiць, — разважае гаспадыня, — плюс 45 рабочых месцаў для маларытчан».

Не паспяваю задаць пытанне, яна сама апярэджвае: «250 тысяч долараў патрэбна на рамонт i абсталяванне».

— Не баiцеся рызыкаваць?

— Усё больш менш пралiчана. Як кажуць, важна ўвязацца ў бой. Але ўвязвацца буду, калi аддадуць напаўразвалены будынак бясплатна.

Далейшае залежыць ад мясцовай улады. Калi захоча яна, каб у парку было культурнае месца адпачынку, каб там гулялi вяселлi, праводзiлi ранiшнiкi i банкеты на святы, прыме адпаведнае рашэнне.

Маларыцкi раён.



  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу