На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
За 10 гадоў з пачатку рэалiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь заканадаўства аб бежанцах у дзяржаўныя органы, што займаюцца пытаннямi вымушанай мiграцыi, звярнулiся больш як 3 тыс. асобаў, якiя шукаюць прыстанiшча, з 43 дзяржаў свету. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла начальнiк аддзела па пытаннях бежанцаў i прыстанiшча дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi МУС Таццяна Тумашык.На 1 жнiўня прызнаны бежанцамi ў цэлым 798 чалавек з 13 краiн. З Афганiстана — 562 чалавекi (70 працэнтаў). Сярод прызнаных бежанцаў ёсць грамадзяне Эфiопii — 23 чалавекi, Палесцiны — 9 чалавек, Iрана — 5 чалавек, а таксама Iндыi — 2 чалавекi, Iрака, Камеруна, Лiберыi i Руанды — па 1 чалавеку, Грузii — 131 чалавек (16 працэнтаў), Таджыкiстана — 32 чалавекi, Азербайджана — 29 чалавек, Арменii — 1 чалавек. З пачатку гэтага года прызнаны бежанцамi 2 чалавекi — адзiн з Грузii i адно дзiця, якое нарадзiлася ў сям’i бежанцаў з Афганiстана. На 1 жнiўня на ўлiку бежанцаў у Беларусi знаходзяцца 665 чалавек. «Iншаземец мае права на атрыманне грамадзянства Рэспублiкi Беларусь праз 7 гадоў пасля прызнання бежанцам. Апошнiм часам гэта права выкарыстоўваецца прызнанымi бежанцамi найбольш актыўна, — сказала субяседнiца. — 20 чалавек (у асноўным афганцы) ужо атрымалi беларускае грамадзянства. I гэта лепшае сведчанне ажыццяўлення прадастаўленых нашай дзяржавай гарантый у забеспячэннi абароны бежанцаў».
|